Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 129 130 131 132 133 134 135 136 137 ... 174
Перейти на страницу:

Фродаў голас гучаў ганарліва, як ні пачуваўся б насамрэч Фрода, і Сэму тое спадабалася. Але ж Фараміру, відавочна, не прыйшлося даспадобы.

– Што ж, – вымавіў ён, – ты прапануеш мне займацца маімі справамі, вяртацца дахаты, а цябе адпусьціць. Барамір усё распавядзе, калі зьявіцца. Дык скажы, калі ж ён прыбудзе? Скажы, ці быў ты сябрам Бараміра?

Перад Фродавымі вачыма на момант зь незвычайнай жывасьцю паўстала тое, як Барамір кінуўся на яго, і хобіт не адказаў адразу. Фараміраў позірк спахмурнеў.

– Барамір мужны й адважны сябра нашай кампаніі, – вымавіў Фрода нарэшце. – Так, што тычыцца мяне, я лічыў яго сваім сябрам.

– Тады цябе, напэўна, засмуціла б вестка пра тое, што Барамір загінуў? – Фарамір нявесела ўсьміхнуўся.

– Надта засмуціла б, – пацьвердзіў Фрода, а тады, заўважыўшы Фараміраў твар, перапытаў зьдзіўлена й разгублена: – Загінуў? Спадар мае на ўвазе, што ведае: ён загінуў? Ці ўпрост гуляе словамі, спрабуючы заблытаць мяне, зьбіць з панталыку маною?

– Я нават і орка ня стану заблытваць маною, – адказаў на тое Фарамір.

– Як жа тады ён загінуў і як ваша даведаўся пра тое? Спадар казаў, што аніводны з маіх спадарожнікаў не сягнуў гораду да таго, як вы яго пакінулі?

– Я спадзяваўся, што спадарожнік і сябра Бараміра распавядзе мне пра ягоную сьмерць.

– Але ж падчас нашага разьвітаньня ён быў жывы й цэлы. I, па-мойму, ён мусіць быць жывы й цяпер, хоць, вядома, у гэтым сусьвеце шмат небясьпек.

– Насамрэч, шмат, – пацьвердзіў Фарамір. – I здрада – не апошняя сярод іх.

Сэм усё болей траціў цярплівасьць і злаваўся, слухаючы гэткую гаворку. Апошніх словаў не стрываў і, выскачыўшы на самую сярэдзіну, дзёрзка крочыў да свайго гаспадара.

– Вы, спадару Фрода, прабачце, але ж гэна ўжо занадта, – выпаліў Сэм. – Якое права ён мае так з вамі! I пасьля ўсяго, што вы выцерпелі, і мо нават болей, дзеля гэнага самага чалавека й усіх даўгарослых ягоных суродзічаў! Ну дык паслухайце, вашмосьць гетмане! – і Сэм стаў проста перад Фарамірам, упёршы рукі ў бокі, з такім выразам на твары, быццам прабіраў маладзёна, які залез у сад і цяпер у адказ на роспыты вёрз, як гаворыцца, грушы на вярбе.

Некаторыя людзі загаманілі раздражнёна, але таксама на тварах зьявіліся ўсьмешкі: надта ўжо дзівосна выглядаў гетман, які спакойна сядзеў на зямлі сам-насам і твар да твару з раззлаваным маладым хобітам, ажно ўстапыраным ад злосьці.

– Вы гляньце! – казаў Сэм. – Вашмосьць да чаго вядзе, га? Кажыце ўжо ўсё, не чакаючы, пакуль сюды зьбягуцца мордарскія оркі! Калі лічыце, што мой гаспадар забіў гэнага вашага Бараміра, а тады ўцёк, дык і кажыце папросту, і справе канец. А тады ўжо нам паведаміце, што рабіцьмеце з гэнага. Аджа шкада, што тыя, хто, зь іхніх словаў, змагаецца з Ворагам, не дае таго рабіць іншым, перашкаджае выканаць сваю справу. Вораг быў бы надта задаволены, пабачыўшы вас цяпер. Напэўна, палічыў бы, што знайшоў новага сябра, так вось!

– Супакойся! – вымавіў Фарамір, але ж бяз злосьці. – Ня лезь прамаўляць наперад свайго гаспадара, чый розум большы за твой. I ня трэба мяне вучыць пра тое, што мне пагражае. Нягледзячы на пагрозу, я аддаю час таму, каб судзіць справядліва цяжкую й цьмяную справу. Калі б я быў такі самы пасьпешлівы, як ты, я, пэўна, ужо даўно забіў бы цябе. Бо я маю загад забіваць усіх, хто бадзяецца па гэтай зямлі без дазволу гаспадара Гондару. Але ж я не забіваю ані чалавека, ані пачвару без патрэбы, і нават пры патрэбе тое мне не даспадобы. I я не марную словаў. Так што суцяшайся гэтым. Сядзь побач з гаспадаром дый маўчы!

Сэм плюхнуўся на зямлю, пачырванеўшы. А Фарамір зноў павярнуўся да Фрода.

– Ты спытаў, адкуль я ведаю пра сьмерць Дэнэтаравага сына? У сьмяротных навінаў шмат крылаў. Кажуць, ноч прыносіць весткі крэўным. Барамір – мой брат, – цень смутку лёг на ягоны твар. – Ці памятаеш ты нешта асаблівае, што меў уладар Барамір у сваім рыштунку?

Фрода падумаў крыху, баючыся, што перад ім якая пастка, і цікавячыся, куды ўрэшце выведзе размова. Бо ледзь здолеў выратаваць пярсьцёнак з Бараміравай прагі й пыхі, і як уратавацца зараз, сярод гэткай колькасьці моцных і ваяўнічых людзей, ня ведаў, хоць і адчуваў сэрцам, што Фарамір, такі падобны на брата выглядам, ня так заваблены сабою й ганарлівасьцю, больш суворы й мудры.

1 ... 129 130 131 132 133 134 135 136 137 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)