Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 128 129 130 131 132 133 134 135 136 ... 174
Перейти на страницу:

Магутны зьвер стаптаў у сьляпым шаленстве зарасьці ля азярца ды патупаў прэч. Стрэлы бясшкодна сьлізгалі па таўшчэзнай скуры ягоных бакоў ці адскоквалі. I гондарцы, і паўднёўцы беглі перад ім, уцякалі, але шмат каго ён нагнаў і ўтаптаў у глебу. Неўзабаве зьнік з вачэй, усё трубячы й тупаючы. Што далей зрабілася зь ім, Сэм так і ня вызнаў: ці ўцёк ён, каб вольна бадзяжыць далёка ад дому й памерці сваёй сьмерцю або патрапіць у якую глыбокую яміну, нібы ў пастку, ці панёсься ў вар'яцтве, каб зваліцца ў Вялікую раку ды патануць.

Сэм глыбока ўздыхнуў.

– Вось гэта й быў аліфаўнт! – вымавіў ён. – Значыць, ёсьць у сусьвеце аліфаўнты, і я пабачыў аднога. Ну й дзіва! Аніхто ўдома мне не паверыць, гэта дакладна. Ну, раз усё скончылася, я крыху сасну.

– Сьпі, пакуль можаш, – пагадзіўся Маблунг. – Але ж калі гетман не паранены цяжка, ён вернецца сюды, а тады давядзецца хутка рушыць. За намі будзе пагоня, як толькі зьвесткі пра бітву сягнуць Ворага, а гэтага доўга чакаць не давядзецца.

– Ну, дык ідзіце спакойна, куды вам належыць! – адказаў на тое Сэм. – Навошта мяне будзіць? Я ўсю ноч тэпаў.

– Ня думаю, што гетман Фарамір дазволіць табе застацца тут, спадар Сэмвайз, – засьмяяўся Маблунг. – Ну, пабачым.

5. Вакно на Захад

Сэму падалося – паспаў усяго колькі хвілінаў, а ўжо паварочвала на вячор. Вярнуўся гетман Фарамір і прывёў з сабою ўсіх ацалелых у нядаўняй бітве – болей за дзьве сотні ваяроў. Зараз усе яны сабраліся, паселі паўколам на схіле, пасярод якога ўладкаваўся на зямлі Фарамір, Фрода стаяў перад ім. Выглядала гэта надзвычай падобна да суду над захопленым злачынцам.

Сэм выпаўз з папараці. Аніхто не зьвяртаў на яго ўвагі, і ён разьмесьціўся за шэрагамі людзей, дзе мог добра ўсё чуць і бачыць. I рабіў тое ўважліва, у кожную хвіліну гатовы кінуцца гаспадару на дапамогу. Сэм бачыў Фараміраў твар, ужо не схаваны маскаю, суворы й загадны, за ягонымі запрашальнымі, пранізьлівымі вачыма відаць быў востры розум. Таксама ў ягоным пільным позірку на Фрода чытаўся сумнеў.

Неўзабаве Сэм высьветліў, што гетмана не задаволілі некалькі месцаў у Фродавым расповедзе: якую менавіта ролю адыгрываў Фрода, калі вандроўнікі рушылі з Долага Яру, чаму ён пакінуў Бараміра й куды кіруецца цяпер. У прыватнасьці, ён часта вяртаўся да Ісільдаравага Кону. Відавочна, ён бачыў, што Фрода ўтойвае нешта вельмі каштоўнае.

– Менавіта падчас зьяўленьня паўросьліка Кон Ісільдара абудзіцца, як сьведчаць словы прароцтва, – настойваў ён. – Калі ты – той самы паўросьлік, безумоўна, ты прынёс тую рэч, чым яна ні была б, на Раду, дзе Барамір яе пабачыў. Ці абвяргаеш ты гэта?

Фрода не адказаў анічога.

– Файна! – сьцьвердзіў Фарамір. – Тады я хачу даведацца ад цябе болей пра гэтую рэч, бо ўсё, што тычыцца Бараміра, тычыцца й мяне. Старыя паданьні кажуць, што Ісільдара забіла страла орка. Але ж стрэлаў тых безьліч, і, пабачыўшы стралу, Барамір Гондарскі наўрад ці прыняў бы яе за пазнаку неадольнага лёсу. Ці ты захоўваеш гэтую рэч? Ты казаў – яна схаваная, ці не таму, што ты сам абраў хаваць яе?

– Не, я сам не абіраў анічога, – адказаў Фрода. – Яна належыць ня мне. Яна не належыць аніякаму сьмяротнаму, вялікаму альбо меншаму, хоць калі й абвяшчаць каму на яе правы, дык гэта Арагорну, сын Араторна, пра каго я ўжо казаў, які быў нашым правадыром ад Морыі да Рэрасу.

– Чаму ж ён, а не Барамір, князь гораду, заснаванага сынамі Элендыля?

– Таму што Арагорн – па бацькоўскай лініі наўпросты нашчадак самога Ісільдара, сына Элендыля. I меч, які ён нясе, – меч самога Элендыля.

Шэпт зьдзіўленьня пабег па шэрагах ваяроў. Некаторыя выгукнулі ўголас:

– Меч Элендыля! Меч Элендыля прыйдзе ў Мінас Тырыт! Файныя навіны!

Але ж твар Фараміра не варухнуўся.

– Магчыма, – вымавіў Фарамір. – Але ж гэткія вялікія словы спатрабуюць цьвёрдага абгрунтаваньня. Бессумнеўныя доказы мусіць даць той Арагорн, калі ён насамрэч зьявіцца ў Мінас Тырыце. Ані ён, ані хто іншы з вашай кампаніі не сягнуў гораду, дзе я быў яшчэ шэсьць дзён таму.

– Барамір прызнаўАрагорнава права, – тлумачыў Фрода. – Насамрэч, калі б Барамір быў тут, ён лепей за мяне адказаў бы на вашыя пытаньні. Ён быў ля Рэрасу ўжо шмат дзён таму й кіраваўся адразу ў ваш горад. Мяркую, калі вы вернецеся, то знойдзеце адказы там. Мая роля ў вандроўцы была вядомая яму, як і іншым маім спадарожнікам, бо прызначаная мне самім Эльрандам перад усёю Радай. Каб адыграць гэтую ролю, я й зьявіўся сюды, але ж не ў маёй волі распавядаць пра яе анікому, апрача маіх спадарожнікаў. Тыя, хто, зь іхніх словаў, змагаюцца з Ворагам, лепей не перашкаджалі б маёй мэце.

1 ... 128 129 130 131 132 133 134 135 136 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)