Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка

Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:

У сваіх нататках, якія я прапаную чытачу, я запісаў тыя падзеі ваеннага ліхалецця, якія адбываліся побач са мной, у нашай вёсцы і вакол яе і тое, што я пачуў ад свайго бацькі і ад аднавяскоўцаў. Я тады быў падлеткам, усім цікавіўся, запамінаў, ўпітаваў у сябе навіны, як губка. Усё аб чым я пішу — праўда, пабачаная на свае вочы.
Ілля Копыл
1 ... 120 121 122 123 124 125 126 127 128 ... 134
Перейти на страницу:

Каб напісаць гэту ўнікальную кнігу, Нікіта Ламагін працаваў у Нацыянальным архіве ЗША, дзе знаходзяцца дакументы ваеннай разведкі 18-й арміі (з групы «Поўнач») і службы СД. Ён таксама працаваў і ў архіве УФСБ па Ленінградскай вобласці, дзе знаходзяцца дакументы НКУС часоў блакады. Працуючы ў ЗША, Нікіта Ламагін выступаў з лекцыямі аб блакадзе Ленінграда ў Кембрыджскім, Гарвардскім, Пітсбургскім, Індыянскім і ў іншых універсітэтах ЗША, а таксама ва ўніверсітэтах Еўропы.

І Еўропа і Амерыка ведалі жудасную праўду пра блакаду Ленінграда. Там не трымаюць пад замком архіўныя дакументы, а даюць магчымасць вывучаць іх не толькі сваім вучоным, а і зацікаўленым вучоным іншых краін. У нашым жа ўяўленні блакада Ленінграда — гэта 900-дзённая гераічная абарона горада на Няве. Каб чытачы не задавалі пытанне: «Няўжо ў гады вайны было людаедства?» — прывяду некалькі прыкладаў таго самага людаедства. Такіх дакументаў у кнізе Нікіты Ламагіна набярэцца каля 40.

Сообщения НКВД:

— Рабочий ленинградского речного порта С.А.М., 42 года, проживавший в барже в Гребном порту, и его сын Николай, 17 лет, убили проживавших совместно с ними рабочих М. и И. Трупы убитых расчленили, ели сами и променивали рабочим соседних общежитий на вино и папиросы под видом конского мяса.

12 января 1942 года.

— Сёстры И. Анастасия 29 лет и Серафима 16 лет, решив употребить в пищу человеческое мясо, совершили убийство своей 14-летней сестры, труп которой расчленили и употребляли в пищу.

28/29 января 1942 года.

— Случаи людоедства в городе уменьшились. Если за первую декаду февраля за людоедство было арестовано 311 человек, то за вторую декаду арестовано 155 человек.

Работница конторы «Союзутиль» П. 32 года, жена красноармейца, имеет на иждивении 2-е детей в возрасте 8–11 лет, привела к себе в комнату 13-летнюю девочку Е., убила её топором и труп употребляла в пищу.

В., 69 лет, вдова, убила ножом свою внучку Б. и совместно с матерью убитой и братом убитой, 14 лет, употребляли мясо трупа в пищу.

Л., 34 года, уборщица 3-й стройконторы и её соседка по квартире К., 35 лет, безработная, употребляли в пищу труп умершего мужа Л., скрыв его от регистрации смерти и похорон.

Всего за эти преступления арестовано 879 человек. Дела на 554 человека следствием закончены и переданы на рассмотрение Военного Трибунала, 329 человек уже расстреляны, 53 человека приговорены к 10 годам лишения свободы.

23 февраля 1942 года.

— Всего за людоедство арестовано 1171 человек.

13 марта 1942 года.

Далей цытаваць не буду, а проста дабаўлю, што ў данясенні за 14.04.1942 г. кольксць арыштаваных за людаедства ўжо значылася 1557 чалавек, за 3.05.1942 г. — 1739 чалавек, за 2.06.1942 г. — 1965 чалавек. Па падліках доктара гістарычных навук, прафесара, начальніка кафедры Санкт-Пецярбургскай акадэміі МВД Расіі Віктара Іванова, у часы блакады Ленінграда органамі дзяржбяспекі было выяўлена 2057 выпадкаў людаедства.

Лічба ўражвае. Гэта ж не кішэнныя крадзяжы, а забойствы людзей з мэтай ужывання іх у ежу. Якога размаху дасягнула людаедства ў блакадным Ленінградзе, можна толькі здагадвацца. Трэба ўлічваць тое, што раскрывание такіх злачынстваў было невысокім. У рукі савецкіх спецслужб пападаліся часцей нявопытныя злачынцы. Арганізаваныя злачынныя групоўкі маглі існаваць доўга.

Адной з прычын, што голад у Ленінградзе распачаўся з першых дзён блакады, было тое, што ў горадзе не было дастатковых прыпасаў харчавання і паліва. Кіраўніцтва горада лічыла, што ствараць такія запасы няма неабходнасці. Жданаў, Варашылаў, Кузняцоў, Мяркулаў і іншыя кіраўнікі горада ўжо з верасня 1941 года рыхтавалі ўзрыў Ленінграда. Усё гэта рабілася з ведама кіраўніцтва СССР. Мяркулаў быў непасрэдным прадстаўніком Сталіна ў Ленінградзе. Было замініравана 58 500 аб’ектаў горада, закладзена 325 тон узрыўчаткі. Горад мог узляцець у паветра ў любы момант. За секунды ён бы пераўтварыўся ў руіны і разам з насельніцтвам апынуўся б пад тоўшчай вады. Гэтую жахлівую тайну знайшоў у архівах і паведаў свету доктар гістарычных навук, прафесар, кіраўнік кафедры Санкт-Пецярбургскай акадэміі МВД Расіі, Віктар Іваноў. Аб гэтым напісаў журналіст Сяргей Краюхін («Известия», 19.06.1997).

1 ... 120 121 122 123 124 125 126 127 128 ... 134
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)