Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 122 123 124 125 126 127 128 129 130 ... 238
Перейти на страницу:

Толькі пад вечар, калі той снег нарэшце нацешыўся, гаспадар зноў двойчы прашнураваў з хлява ў гумно і назад, і ўжо тады яна, сцежка, стала прыкметная.

Гаспадар быў малады. Калі ён ішоў з гумна, на гэта праз акно іх хаты глядзелі яго старая маці і маленькая дачка. Дзяўчынка ў ніцяных лапціках стаяла на лаве і, перавешваючыся цераз бабуліну руку, час ад часу ўпіралася лобікам у запацелую шыбу. I ўсё гудзела штосьці весела і заклапочана. Старая слухала, як пад рукой яе тукае маленькае сэрца, і га-варыла:

— А вунь, Любачка, наш бацька ідзе! А вунь!..

Нявестка сядзела на прасніцы, трохі воддаль ад таго акна. Але яна і так усё бачыла — што ў хаце, што і за акном. Бачыла, чула і ціха ўсміхалася. I ўсё, нягледзячы на прыцемак, завіхалася прасці, нібы толькі што ўсмак увайшла.

Калі сын старое, Шурка Іванішын, быў малады, дык нявестка Жэня — зусім маладзенькая. Яна прыйшла ў гэтую хату два гады таму назад, яшчэ, здаецца, па-дзіцячаму румянай дзяўчынкай. і вельмі саромелася свякрові…

Пра Іваніху нават і ў Жэнінай, няблізкай вёсцы гаварылі, што баба яна — суровая. Рана, яшчэ ў тую, «мікалаеўскую», вайну аўдавеўшы, сама і гаспадарыла баба, сама і дзяцсй гадавала, адмовіўшыся ад двух ці ажно трох прымакоў. I дачок тым часам абедзвюх па-людску выдала, і сына алсаніла, найменшага. А сама, глядзі, яшчэ і цяпер справілася б і не з адной, і не з адным — і за кроснамі, і за плугам. Толькі што здароўя не хапіла на ўвесь век — ужо гадоў некалькі накульгвала Іваніха ад расшырэння вен, і чым далей, тым горш. Ды цяпер ужо ёй што — хочаш, дык трохі тупай па хаце, а не, дык цёплай печы пільнуйся. Ды на табе, як усім добрым людзям, най-лепшы падарунак на старасць — унучку.

Жэня спачатку так саромелася і сапраўды суровай з выгляду Іваніхі, што прынясе тыя разы вядро вады, паставіць, апусціць рукі ды пытаецца:

— А што цяпер рабіць?

— Сядзь, ткаля, ды пасядзі, што ж ты будзеш рабіць, — гаварыла старая.

I маладзічка, бывала, сапраўды паслухмяна прысядзе на лаве і пасядзіць. Нядоўга. Бо зноў работа нейкая знойдзецца. Зробіць і тое, і зноў пытаецца:

— А што цяпер рабіць?

Але патроху прывыкла Жэня да чужое хаты, дзе пачалося яе патаемнае, сарамлівае шчасце, дзе прыйшлі пасля салодкая трывога чакання, страшная ноч пакут і Любачка, без якое — ну, невядома проста, як яна раней і жыла!.. Прывыкла і да свякрові. Бо яна толькі так, пакуль яе добра не ведаеш, здаецца злоснаю. Рабілі яны ў хаце ўсё звычайна ўдзвюх, і свякроў паказвала нявестцы многае, чаго яе не паспела навучыць маці. Праўда, пакажа, а як не хутка пяроймеш, дык і пабурчыць, не без таго. Аднак, калі яна, Жэня, пачала хадзіць Любачкай, калі ёй многае пачало здавацца цяжэйшым, старая часцей і неяк іначай стала гаварыць ёй:

— Ціха, дзеткі мае, памалей. А гэта — і зусім улсо не для цябе. — I яна прыкрыквала на Шурку: — Эй ты, бацька! Вады пайдзі прынясі. Два вядры.

А выйдзе ён, дык яна нават і такое:

— Ты глядзі цяпер, — кажа, — асцерагайся. А яму, здаравілу такому, нічога не зробіцца. Ён і цабрамі вады той мог бы прынесці!.. Мужыку, дзеткі, не трэба лішне патураць, а то прывучыш, дык і будзе за цябе хавацца. Хопіць бабе і так — уга, як хопіць! За два вякі і то ўсяго не пераробіш.

Так спакваля ды непрыкметна пачалася іх дружба. Калі ж нарадзілася Любачка і свякроў узялася вучыць маладую матулю, як і спавіваць, і карміць, і купаць, і лячыць іх непадзельнае шчасце. Жэня ўжо не толысі па закону называла Іваніху найдаражэйшым словам — мама, а часам нават ледзь-ледзь не таксама шчыра, як і родную маці, што жыла, дарэчы, за сем кіламетраў і, абкідаўшыся дзетварой, прыходзіла не вельмі часта.

Яшчэ, здаецца, больш непрыкметна, чым дружба са свякроўю, прыйшло да Жэні другое — жаночая сталасць. Ды ўжо не спакваля, як тая дружба, а пасля пераломнай, вялікай у яе жыцці падзеі. З нараджэннем Любачкі ў душы маладзіцы адбылося нешта такое, што назусім узаконіла яе пераход у мужаву хату, што дало ёй поўнае права лічыць сябе, нягледзячы на няпоўныя дваццаць гадоў, гаспадыняй.

Кахаць свайго Шурку яна і цяпер кахала не менш, вядома. чым раней, аднак — ужо трошкі інакш. Нітка ўжо не проста ішла за іголкай — яна адчула, што і іголка ад яе цяпер нідзе не дзенецца I ўжо часам мож-на было пачуць, як нітка патузвала:

— Ну і што ты там з гэтай кнігай рассеўся! Дроў сушэйшых пайдзі прынясі!

I чым далей, тым больш упэўнена.

Шурка, праўда, быў не з тых мужчын, што лёгка паддаюцца. Ен мог і паслухацца лішні раз, і пасмяяцца, пакуль гэта ў Жэні выглядала пацешна ды справядліва; аднак, калі яна, асмялеўшы, дазваляла сабе другі раз вякнуць зусім лішняе — ён напамінаў ёй пра розніцу ў правах і абавязках ніткі і іголкі. Разоў колькі яны ўжо і пасварыліся трохі, нават і не гаварылі па некалькі дзён. Затое мірыцца было вельмі добра!.. Словам, жылі пакуль што, як добрыя людзі.

1 ... 122 123 124 125 126 127 128 129 130 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)