Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 119 120 121 122 123 124 125 126 127 ... 238
Перейти на страницу:

Дзве рэчы ўразілі мяне тады, здаецда, з новай сілай.

Аповесдь «У яры» — велічная карціна жыцця рускай вёскі ў эпоху станаўлення капіталізму, рэдкаснай сілы згустак, за рад высокай паэзіі,— аповесць гэтая, калі я пераклаў i перапісаў яе на машынцы, заняла… толькі 49 старонак!..

I другое: рэдагуючы пераклады сяброў i двойчы на працягу паўгода чытаючы карэктуру, я канчаткова пераканаўся, што Чэхава начытацца — нельга. Ён вечна новы i новы, не разгаданы да канца.

Нельга тяксама i сказаць пра яго адразу ўсё, што хацеў бы i мог бы сказаць.

Гэтым разам мне радасна было расказачь пра пачатак мае закаханасці — з першага позірку i назаўсёды.

1959

НА ЎСІХ МОВАХ

Ляцім над акіянам. Дзесяць тысяч метраў.

Уверсе — блакіт, унізе — цьмяна-попельныя хмары. ІІаміж блакітам i хмарамі — ззаду за намі — вячэрняя зара. Чорнае крыло самалёта. Успамінаецца Рэрых.

Ноч. Непраглядная бездань за акном. Толькі нашы адлюстраванні на шыбе.

Пасля — звястунка раніцы — адзінокая зорачка. Зноў рэрыхаўская зара, ужо з усходу. Зноў чорны меч — крыло. Унізе — зноў шэры насціл хмар, пад якімі яшчэ ўсё акіян. Меч, бліжэй ад акна, спакваля пачынае пабліскваць. Зару замурзваюць воблакі.

Светла-попельны колер хмар пад намі нагадвае то густы шарош на вадзе, то нядаўна астрыжаную аўчыну.

Зара разгараецца.

Стала ўтварацца вялізная ракавіна — з неба ўверсе i мармуровых хмар пад намі.

Сонца!

У падвясной калысцы прачнуўся чарнавокі французік і, з валасатай галоўкай на маміным плячы, паплыў па праходзе над галовамі пасажыраў. Чорныя вочкі ўсміхаюцца…

I хочацца на ўсіх мовах адразу сказаць яму:

— Добрай раніцы!

1960

НЕ ЗНІКАЙ

Яны не могуць нацешыцца адна адной — дачка i маці.

Не бачыліся тры гады… Не — больш за тысячу дзён i начэй. Роўна столькі, колькі ix горад быў пад ворагам. Ваенны год на службе лічыцца за тры. Салдату. Дзецям i маці, якія ў той час былі разлучаны, трэба лічыць, прынамсі, яшчэ раз утрая. Час чакання, тугі, невядомасці…

І вось яны разам. Яшчэ ўсё худыя Зініны ручкі — на маміных плячах, a носік раз-поразу цёпла торкаецца то ў адну, то ў другую мамину шчаку.

Можа, залішне гэтых пястотаў, можа, маці дарэмна штодня адзявае малую сама? Бо Зіна ж вырасла за гэты час на першакласніцу.

— Ой, успомніла я, успомніла, мама!..

— Што? Ды не вісні ты, стой сабе хораша. Што ж ты ўспомніла?

— Яшчэ калі цябе не было, калі ты была ў э-ва-ку-а-цы-і… Бачыш, я ўжо гэтае слова адразу кажу! Кал i мы толькі з бабуляй жылі. Кал i яшчэ ў Мінску былі фашысты… Мама! Ну, мама!..

— Што? Што, золатка мае?

— А гэта ва ўсіх мам i ўсіх дачок вочы такія самыя?

— Ну, не заўсёды.

— Дык чаму ж у нас з табой такія самыя сінія?

— Гавары ты, дачушка, адно. Ісці ўжо трэба, а ты… І я цябе люблю. Ну добра, хопіць. Дык што ж ты сніла, калі мяне не было?

— Я цябе сніла, мама. Не адзін раз, а многа! Але адзін раз так: здаецца, я цябе бачу… Здалёк, не блізка бачу. Але ведаю, што гэта — ты. Як толькі ты ідзеш — i я іду. Як толькі я пабягу да цябе — i ты бяжыш. А потым я крыкну: «Ма-ма!..» І ты адразу знікаеш… Ой, а слёзы твае так казычуцца, — я зараз чыхну… А можа, я не адзін раз так сніла, а многа?.. Ну, мама!..

Яны не бачыліся многа-многа год.

1960

ЗОРКА НА СПРАЖЦЫ

Двор абгароджаны высачэзнымі сценамі трох дамоў. Для дарослых яны — нроста пяціпавярховыя. А паспрабуйце зірнуць на іх знізу, ад саменькай зямлі!..

Для дарослых адкрыта дарога і ў той пад'езд, праз які выходзяць на адну вуліцу, і ў тыя вароты, праз якія сюды заходзяць з другой вуліцы машыны. А малым — ну, тым малым, што гуляюць ужо без бабулі ці мамы — адным на вуліцу з двара выходзіць забаронена.

Праўда, і тут, на іхнім двары, вельмі многа цікавага. I гаражы, і дрэвы, і гурбы пяску каля плота, і два сабакі: Лайка з чырвонага дома і Шарык — таго Алёшкі, што Гарыкаў старэйшы брат і называецца Другагоднік.

Ды што ж, калі час цяпер такі, што ўжо не лета, і ўжо не восень, і яшчэ не зіма. I ў пяску ўжо не пагуляеш, і лістоў, нават жоўтых, на дрэвах няма, і снег ніяк не ідзе.

А самае найгоршае… Не, гэта самае найлепшае!.. Словам — гэта музыка, што чуецца адтуль, дзе за высачэзнымі сценамі трох дамоў ёсць плошча і помнік, а на плошчы стаяць або ходзяць салдаты. Гэта — ваенны аркестр, і ён рыхтуецца да кастрычніцкага нарада.

1 ... 119 120 121 122 123 124 125 126 127 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)