Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 126 127 128 129 130 131 132 133 134 ... 238
Перейти на страницу:

А потым з'явілася думка другая: не, не адны яны памагаюць такім, што пайшлі супроць нелюдзяў! Вось і валёнкі хтосьці даў… Дый не адзін жа ён такі, што ўжо і немцаў запыняе на дарогах, і паліцаяў трымае ў страху.

I ўсе ж яны па людзях хаваюцца, і нашы хлопцы з імі ходзяць…

Няхай, скажам, Шурка хавае яго, ён мужчына, а то ж і свякроў. I яна, відаць, нешта думае, калі не баіцца…

Тхорык з'явіўся перад вачыма зноў — ужо без шаблі, а з пугай… Няўжо ж усім такое трэба перамоўчваць? «А твой?..» — успомніла пра Шурку. Не, ён змаўчаў — цяпер ёй ясна, — каб вывесці іх, паліцаяў, з двара. А ён ім яшчэ не даруе!..

Загула, запыліла ў памяці тая палутарка… Хіхікнуў, усім пакуль што задаволены, Несын…

«Бо няўжо ж і нам быць з такімі заадно?.. Няўжо і табе было б не страшна, мамачка, як і ёй, маёй свякрові?.. Няўжо адна ты, Жэнька, такая палахлівая?.. Ой, не!..»

Яна ішла, звычайная наша вясковая маладзіца, па сцежцы, якую можна было б у той дзень убачыць на кожным гародзе, з хлява ды ў гумно, ішла, і нікому не відно было, што рабілася ў яіпчэ адной душы, бязлітасна ўдаранай жыццём.

Суровая, горкая, страшная, як ніколі дагэтуль і не бывала, да болю радасная, гордая сталасць сыхо-дзіла на душу маладзенькай маці. I разам з тым яна была яшчэ ў вялікім чалавечым утрапенні. Жэнька баялася, жудасна баялася нават думкі пра тое, да чаго ўсё гэта мояса іх давесці. Але яна ўжо ведала, што ўсё роўна будзе разам з мужам і свякроўю, разам з усімі добрымі людзьмі. I ўжо ёй крыўдна было, што і ён, яе Шурка, і маці — абое хаваліся ад яе, як ад малое ці, яшчэ горш, як ад чужое… Самім бы ім паспытаць, як гэта крыўдна!.. Але ж не, яна ім не скажа, што ўжо ведае ўсё! Не скажа, і выгляду нават не падасць. Няхай сабе шэпчуцца, няхай сабе думаюць, што яна. Ён, ён — асабліва той, што «любіць яе больш за ўвесь свет», што «толькі з ёю хоча дружыць»!..

I тут уся яе крыўда і злосць — ці то па-жаночы толькі, ці і па-дзіцячы яшчэ — пачала набліжацца на вочы слязою. Яна не шіакала, не. Але ж хапіла б, здаецца, каб хто-небудзь з іх, муж ці свякроў, сустрэў яе, дакрануўся да яе не то што словам, а нават позіркам — і сэрца Жэньчына не стрывала б…

Ніхто, аднак, не сустрэў яе ні на сцежцы, ні на двары. I яна вярталася ў хату з адною думкай: «Няхай жа свякроў, калі гэтак, не ведае, што я хадзіла ў гумно, што я хацела даць карове… I з ім, з Шуркам, таксама паглядзім…»

Старая і Любачка спалі.

Жэня распранулася і, пакуль зноў сесці на прасніцу, стала каля грубкі.

Смяюцца толькі з Лустача, падумала, што п'яніца, а грубку ён зрабіў ім добрую. Паўкоўшыка торфу — і вось яшчэ з учарашняга цёплая. Добранька так пастаяць, залажыўшы рукі, грэючыся ўся — і целам, як той казаў, і душою. Хоць замурлыч вазьмі, як кошка на комінку…

Маладзіца, відаць, усміхнулася б нават, каб не тое, што ёй вось толькі што, за парогам, хацелася плакаць. Нават і губу прыкусвала, пакуль распранулася ў кухні, і, ужо стоячы каля грубкі, вочы заплюшчвала, каб супакоіцца.

Яшчэ больш па-ранейшаму ціхім ды любым, звычайным — амаль як у тую зіму да вайны — здалося ёй усё на нейкі момант, калі на печы старая заварушылася, асцярожна кашлянула і села.

— Ах, мая долечка! — сказала яна. — Знайшла хіба свята!.. А карове — каторая пара — не давана… Жэнька!

— Ну!

— Карове не давала?

— Не.

Больш, відаць, маладзіца не змагла б сказаць. Але ўжо ад дотыку чужога слова да яе душы — не заплакала. Проста ўзяла ды села прасці.

— I добра, дзеткі, што не давала… Пайду я, ткаля, сама ёй дам. А ты глядзі—малая ўстане ды цыцкі папросіць…

«Гавары, гавары сабе, хітранькая, — думала ня вестка. — Лічыце сабе, і ты, і ён…»

Яна зноў прыкусіла губу, перастала нават і думаць. Не, яна не заплача, на злосць!..

Пакуль старая тупала ў кухні, ужо з дарэмнай, нават смешнай для Жэні асцярогай дастаючы з печы гаршчок, адліваючы капусты ў гаршчочак, укручваю-чы яго, лусту хлеба і лыжку ў тую дзяружку — больш ад чужога вока, чым дзеля таго, каб не астыла яда, — пакуль яна апранула кажушок, прачнулася Любачка.

А пакуль старая ішла па двары ды па сцежцы, пакуль яна корпалася ў гумне, прычыніўшы за сабою дзверы (таксама нібы незнарок!), малая паспела і нацешыцца ля маміных грудзей, і папрасіцца на лаву, глядзець у акно.

I вось — па сцежцы на першым снезе ідзе яна, суровая і ўжо нямоглая Іваніха, ідзе, накульгвае, нясе дзяругу сена і стараецца, каб нават і не паду-маў хто-небудзь, што ёй цяжка…

I няўжо ж ты, дурная Жэнька, думаеш, што гэта так сабе, а не ад жаласці да цябе яна вось так горбіцца — нясе яе, сваю мацярынскую таямніцу?..

1 ... 126 127 128 129 130 131 132 133 134 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)