Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 118 119 120 121 122 123 124 125 126 ... 238
Перейти на страницу:

Праўда, я ўжо тады, у тым жа трыццаць другім годзе, адчуў на сабе першы i вельмі моцны ўплыў Льва Талстога з яго мастацкай i немастацкай пропаведдзю любві да брата-чалавека. Аднак у Чэхава было нешта якасна іншае — у яго была не проста любоў, без разбору: я палюбіў не якога-небудзь шаўца Аляхіна, што біў свайго маленькага вучня, i не шаўцову жонку, што «ўзяла селядца i ягонай мор дай пачала мне ў рыла тыцкаць», a іменна i толькі Ваньку Жукава. Ён, дарэчы, вельмі ярка нагадваў мне тады, пры першым чытанні, i нагадвае дагэтуль таго «абозніка» — пастушка, а пачуццё любві да пакрыўджанага, прыгнечанага чалавека — такое на-чэхаўску чыстае, без найменшага адцення фальшу пачуццё, — якое я так моцна перажыў над старонкамі гэтай навелы, шчасліва i непарыўна знітавана для мяне з тым здаровым i непасрэдным, высока чалавечым успрыняццем свету, з якім мы ўступаем у жыццё.

Чэхаву я абавязаны вельмі многім, але тут прыгадаю адно.

Антон Паўлавіч першы з найбольш любімых пісьменнікаў унёс папраўку ў маё юнацкае безагаворачнае захапленне Талстым — не толькі непараўнальным мастаком, але i філосафам. Праўда, папраўкі такія ўносіла перш за ўсё само жыццё з панскім прыгнётам i народным рэвалюцыйным адпорам, сама заходнебеларуская рэчаіснасць, у якой я жыў i шукаў сваю сцежку. А вось першай чэхаўскай папраўкай быў іменна «Ванька». Пазней, улетку трыццаць восьмага года, калі ў мае рукі ўпершыню трапілі «Дуэль», «Маё жыццё», «Печанег» i іншыя творы так званага другога перыяду чэхаўскай творчасці, пераацэнка вартасцей пайшла ў патрэбным кірунку значна хутчэй.

Чэхаў, вядома, не замяніў мне Талстога, a толькі цудоўна дагюўніў яго, дапамог палюбіць той ачышчанай, сталай любоўю, якая i мне, як паветра i сонца, патрэбна для жыцця i барацьбы.

Не памятаю, дзе гэта ён, Чэхаў, гаварыў, што любоў да чалавека трэба насіць не толькі ў сэрцы, але i ў галаве.

Не ведаю… лепш будзе сказаць — не думаў ніколі над тым, скрозь сэрца ці скрозь розум прапушчана яго любоў, скажам, да Ліпы з мёртвым сыночкам на руках, калі яна ідзе пад зорным вясновым небам… Аднак такога глыбокага, чыстага, невымоўна паэтычнага выяўлення любві да простага, пакрыўджанага чалавека няма, здаецца, ні ў аднаго з пісьменнікаў.

Упершыню я адчуў гэта ў невялікім апавяданні пра долю шаўцовага вучня.

…«Чэхаў — непараўнальны мастак… Іменна так: непараўнальны… Мастак жыцця.

Ён — адзін з тых нямногіх пісьменнікаў, якіх можна многа, многа разоў перачытваць, — я гэта ведаю з уласнага вопыту».

Следам за Львом Талстым так гаварылі, гавораць i будуць гаварыць мільёны ўдзячных чэхаўскіх чытачоў.

Міжвольна ўспамінаю знаёмага — даволі развязнага i пуставатага, як мне часта здавалася, чалавека. Куды там яму да ціхай, сардэчнай радасці, якую дае нам добрая песня!.. А ён аднойчы за сталом, нібы стаміўшыся ад свае пашлаватай балбатні, папрасіў: «Заспявайма». I, спяваючы, стаў зусім іншы, нават неяк па-людску прыгожы. Вярнуўся чалавек да самога сябе, атросся ад наноснага, нібы памыўся ды пачысціўся дзеля вялікага свята.

За гэтым — у цеснай сувязі — другі ўспамін, другі вобраз. Друг мой прыехаў рэдкім i чаканым госцем ажно з Урала. Ён хадзіў ca мной па ўсіх тэатрах i музеях, аглядаў новы горад, быў задаволены, шчыра здзіўляўся. А потым гэты не літаратар, a інжынер, закаханы ў сваю энергетыку рабацяга, сказаў:

«Давай, брат, сёння нікуды не пойдзем, а сядзем ды пачытаем Чэхава».

I мы чыталі, удвух, пры настольнай лямпе, у вельмі ж нейкім утульным паўзмроку пустога пакоя. Узялі з паліцы першы, які трапіў пад руку, том, зачапіліся за першае апавяданне… I як жа нам было добра! Як ён пахарашэў, раскрыўся для мяне яшчэ адным кутком свае душы, мой малады далёкі друг!..

Чэхава нельга начытацца.

Я, напрыклад, чытаю-перачытваю яго вось ужо хутка траццаць год. Тэрмін, здаецца, зусім дастатковы для самай грунтоўнай праверкі пачуццяў.

Спачатку, у давераснёўскіх умовах, пошукі ягоных кніг часта нагадвалі нялёгкі хлеб следапыта. Тройчы ўздымалася хваля вялікай удачы: у трыццаць другім годзе, на пачагку знаёмства, у трыццаць восьмым, пра што я ўжо таксама гаварыў, i трэці раз, у дні вайны, калі я ўпершыню сустрэўся з цудоўнымі пісьмамі Чэхава — брату Сашу i Горкаму.

Старажылы Мінска, сябры кнігі, памятаюць, як увосені сорак чацвёртага года на жудасных руінах вызваленага горада-партызана з'явіўся першы вішнёвы томік гюўнага падпіснога Збору твораў Чэхава — яшчэ адно прыгожае сведчанне нашай непераможнасці.

Вось тады я наіўна падумаў, што прачытаю нарэшце Антона Паўлавіча ўсяго…

На працягу васьмі наступных гадоў былі прачытаны, па часу ix выхаду, усе дваццаць тамоў. А яшчэ праз два гады я меў гонар рыхтаваць да выдання «Выбраныя творы» Чэхава на беларускай мове.

1 ... 118 119 120 121 122 123 124 125 126 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)