Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 124 125 126 127 128 129 130 131 132 ... 238
Перейти на страницу:

Ды ўжо не села на прасніцу. Поўдзень. Сонца напомніла. Трэба пайсці даць карове.

Ціхенька апранулася і, не скрыпнуўшы дзвярыма, выйшла з хаты.

На зіхатлівай белі агарода сцежка была ўжо добра прыкметна. Бацька не толькі вытупаў яе за вечар ды за раніцу. але і сена трошкі нацерушыў, і саломін са тры згубілася. Адна вунь з коласам. Мусіць, зярняты ў ім асталіся, бо вераб'і шчапіліся сварыцца, хто з іх першы той колас знайшоў…

Жэня ўсміхнулася. Успомнілася ёй тое, што ўспамінаецца цяпер хутчэй за ўсё і наймілей — дачушка.

Баба спявае малой немаведама кольмі тых песень. Не раз падумаеш: дзе яны толькі ў яе, такой суровай з выгляду, і бяруцца?.. Сама Жэня таксама ж, здаецца, памятае іх многа. I свае спявае, і бабуліны, а ўсё ж здаецца — малавата іх. Не тое каб мала, а неяк хочацца спяваць яшчэ і сваё… Можа, не столькі таму, што хочацца, а хутчэй па той прычыне, што трэба. I дзіцяці трэба, каб спала ці забаўлялася ціха, дый сама ты ласкавае слова ў душы не ўтрымаеш. Вось і цяпер ужо яно просіцца — пра верабейку на снезе, пра залаты каласок ды пра сонца… Так пляцецца нешта і, як уток у аснову, кладзецца словамі ў любыя гукі якой-небудзь песні — то знаёмай, а то і не. Калі пяеш — не разбіраешся, тады яно выходзіць люба ўсё…

З такімі думкамі, з такою светлай радасцю ў душы ішла яна, румяная ды спраўная, па белай неглыбокай сцежцы.

Падышла да гуменных варот, выняла затычку са скабы і адчыніла скрыпучую, асеўшую вераю.

Спачатку па вачах яе жахнула цемрай, потым Жэня, яшчэ не ступіўшы на ток, разгледзелася збольшага, зірнула ўбок і, каб змагла, дык ахнула б ад страху…

Не крыкнула і не рванулася назад, і потым, калі акрыяла трохі ды раздумалася, вельмі рада была, што сталася іменна так. Ціха і непрыкметна, не падазрона, калі хто і бачыў, яна зноў зачыніла скрыпучую — ліха ёй! — вераю гуменных варот, дрыжачымі рукамі заткнула паленцам скабу і пайшла, як толькі сіла мага стараючыся не спяшацца.

Колькі свету перавярнулася ў яе душы за гэтыя хвіліны! Колькі яна ўспомніла і колькі зразумела цяпер, убачыўшы яго!..

Гэта быў ён — той самы баец.

…Па-рознаму, хто як, ішлі яны ўлетку на ўсход. Немцы ўжо чорнаю хмарай прагрукаталі па гасцінцы — і матацыклы, і танкі, і аўтамашыны з салдатнёй, — а нашы ўсё яшчэ адступалі. I на машынах сям-там, палявымі дарогамі, а то ўсё больш пехатою, па збажыне. Адны ўжо з голымі рукамі, нават босыя ці пераапрануўшыся ў якое-небудзь лахмоцце, а іншыя — хоць таксама ж другі ледзь на нагах трымаецца — з вінтоўкай у руках і зубы, здаецца, сцяўшы ад злосці…

Не забудзецца Жэня ніколі пра тую палутарку з фікусам…

Ці сам той нейкі начальнічак ведаў, як уцякаць, ці шафёр яго быў хітры, але перлі яны не гасцінцам, а па клёніцкім загуменні. Не толькі сам ды дзеці ў кузаве, але і шафа з люстрам, і клункі, і фікус… Вось так, бывае, чалавек дурнее на пажары: гарыць усё, а ён імчыць з хаты, каб як найдалей ад агню, якія-небудзь, скажам, ходзікі, што ўжо і не цікаюць нават тры ці чатыры гады. Жонка яго ў кабіне, а сам ён — страшны чалавек — сядзеў пад сваім фікусам.

А за Тадорыным гумном ляжаў на траве баец. Падбіўся, відаць, і паранены, рука на перавязі. I маладзенькі ж яшчэ, вочы пад лоб паўпадалі, чорны-цёмны ад пылу і стомы, а вінтоўка ў руцэ. Убачыў машыну — устрапянуўся, але пазнаў, што свае. Адкуль тая сіла ўзялася — устаў, падняў руку з вінтоўкай: «Стой!» А тыя нібы і не чуюць. Тады баец вінтоўку цераз галаву, за плечы, і, як толькі машына параўнялася з ім, учапіўся рукою за борт…

I думаць не думала Жэня, што свой, што савецкі ды можа такое зрабіць… Начальнічак з-пад фікуса ўдарыў нечым па руцэ на канце борта, баец пусціўся, спатыкнуўся і ўпаў!.. А машына паперла далей.

Жэня была тады з Любачкай на руках, карову на прыгуменні прыпасвала. Ужо і не думала, што хлоппа таго калі ўбачыць. Бо ён устаў, пастаяў і паплёўся…

Адвячоркам тады неяк раптам аціхла трохі — ні машын не чуваць, ні самалётаў, ні гармат. Мужчыны выйшлі на вуліцу, і — Шурка пасля расказваў — Зміцер Несын пачаў перад усімі зноў па-свойму пасміхацца. Акрыяў! А то усё баяўся калгасаў, за поле сваё шырокае дрыжащ.

— Ну што, кажа, пайшлі бальшавічкі, адкуль прыйшлі. Толькі,—кажа, — дзякуй богу, трохі скарэй! Хэ-хэ-хэ!..

Маўчаць мужчыны. Чалавек іх з пяпь там, Шурка казаў, было. I нейкі баец яшчэ, у Несынавых неданосках, нібыта ён і не салдат. Заключоным, кажа, быў у лагеры, за нейкую сваю праўду пакутаваў. Новы пан, Зміцер, пасміхаецца, а новы парабак патакае — чорт яго ведае, так сабе ці папраўдзе…

А тут, Шурка кажа, ідзе з канца вёскі баец з рукой на перавязі. Адтуль, куды ўцякалі. I без вінтоўкі. Падышоў, павітаўся:

1 ... 124 125 126 127 128 129 130 131 132 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)