Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Ад сяўбы да жніва - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Ад сяўбы да жніва

Электронная книга - «Ад сяўбы да жніва». Краткое содержание книги:

Народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль даўно, яшчэ сваімі першымі апавяданнямі пакарыў сэрцы чуйных да роднага слова чытачоў. Янка Брыль — сапраўдны паэт у прозе, адзін з глыбокіх нашых псіхолагаў, майстар лепкі ў слове вобразаў, якія за вонкавай прастатой нясуць у сабе глыбокі падтэкст, мастацка-філасофскае асэнсаванне жыцця. У кнігу ўвайшло лепшае у жанры апавядання, створанае аўтарам за паўвека плённага творчага жыцця.
1 ... 121 122 123 124 125 126 127 128 129 ... 238
Перейти на страницу:

Дзядзька як лёг, так і астаўся ляжаць на сухім. Толькі на бок павярнуўся. I галаву рукою падпёр.

— А цяпер, — сказаў ён, — музыка табе іграе, кроў маладая кіпіць, і хоць бы хны… Тры разы ўрадам адзначаны. А сам папсаваўся ўшчэнт… Драмануць, пакуль той Кіпень прыйдзе, ці што?.. Ну, маладыя людзі, прашу хвілін пятнаццаць цішыні…

Дзядзька заплюшчыў вочы.

Хлопчыкі пастаялі трохі, а потым Юрка, зусім-зусім забыўшыся пра сварку, узяў Мішку за руку, адвёў да шюта і шагшуў малому ў самую шчаку:

— Ты тут стой і глядзі… На вось гэтую палку! I стой ды глядзі. А я хутка вярнуся…

А сам пабег у той пад'езд, іпто на вуліцу.

…Цёця Зоя Пятроўна, тая, што Юркава мама! На гэты раз не карайце вы свайго дзецюка, што ён забыўся на ўсе забароны і абяцанні і сам пайшоў на вуліцу!.. Зрэшты, трэба, вядома, і паўшчуваць, бо да мэты яго — ажно два скрыжаванні, дзе мноства машын. Толькі ж за смеласць, за чулае сэрца…

Юрка ідзе на плошчу, на голас салдацкіх труб.

Шчасліва псрабраўшыся цераз адно скрыжаванне, ён пайшоў да другога. Дарослыя кажуць, што гэтай дарогі — адзін толькі квартал. А колькі ж тут цікава-га! I магазін, дзе прадаюцца кніжкі, кубікі, каляровыя алоўкі. I дзіцячае кіно, дзе ён глядзеў учора з Анькай пра цыклопа і кракадзіла. I сквер з фантанам, дзе вясною зялёныя каменныя жабы зноў будуць пырскацца з рота вадою. А вунь, на рагу, улетку цёця прадае марожанае…

А хутка будзе другое скрыжаванне, за якім — салдаты.

Але тут…

Ох, так, не ўсё ў жыцці збываецца!.. На тратуары перад Юркам стаяў Святланін тата, дзядзя Толя.

— А ты, браток, куды? — спытаўся ён. — Куды ж гэта ты адзін?

— Там… фашысты дзядзю пакрыўдзілі… Дзядзя харошы, а яны яго кулямі пастралялі! I ён ляжыць…

— Дзе ляжыць? Што ты выдумаў?

— Я не выдумаў. Ён — партызан. Ён праганяў іх, а яны…

— Э, браток, нічога мы з табою тут… Пайшлі на месца злачынства. Вядзі!

Юрка згадзіўся. Калі яго ручка, азяблая без рукавіцы, апынулася ў дужай, цёплай руцэ дзядзі Толі, ён канчаткова адчуў, што справядлівасць хутка пераможа. I без салдат. Дзядзя Толя сам вялікі!..

Аднак на двары іх чакала поўнае расчараванне.

Дзядзькі таго ўжо не было.

I Мішка ўжо не стаяў каля плота, а ішоў сабе па с. цежцы. Нават і без кіёчка.

— Ну? — спытаўся дзядзя Толя. пусціўшы Юркаву руку. — Як ты мне, браток, усё гэта растлумачыш? Дзе твой дзядзя і дзе фашысты?

Юрка стаяў разгублены.

А Міша стаіць і ўсміхаецца.

— Што, румяны? — спытаўся ў яго дзядзя Толя. — Як жа ты, браце-салдаце, на варце стаяў? Дзе ж ты падзеў таго дзядзьку?

I Мішка расказаў:

— Пгысёў дгугі дзядзя… дзядзя з кацельні і зябгаў дзядзю… Дзядзі пайсі туды!

Ён паказаў рукавіцай на дзверы ў падвал іхняга дома.

— Усё ясна, — сказаў дзядзя Толя. — У Кіпеня госць. А ты тут, Юрка, трывогу ўзняў.

Ды Юрка ўжо адышоў ад разгубленасці.

— А фашысты ж дзядзю пакрыўдзілі!

— Ды гэта, браток, было ўжо даўпо. I трэба думаць, што больш не паўторыцца.

— А дзядзя той харошы. Ён партызан! I ён герой!

— Ну, так ужо і герой?

— У яго, дзядзя Толя, зорка на спражцы! Во тут. I вялікая! I Мішка, дзядзя Толя, бачыў!

Дзядзя Толя дастаў з кішэні паліто папяросны карабок і запалкі.

Як гэта добра — быць вялікім!..

Пакуль ён вымаў з карабка папяросу, а потым запальваў запалку, прыкурваў, зацягваўся — за сценамі дома, далёка на плошчы, вясёлым маршам грымелі трубы, а тут за рухамі ягоных рук хадзілі дзве пары вочак. Цікаўных, зайздросных, захопленых!..

— Ну, арлы, — сказаў дзядзя Толя. — Як бы там ні было, а вы, беручы аб'ектыўна, таксама героі. Абараняць пакрыўджаных — гэта па-нашаму. Гуляйце далей. Нават — выходзіць — пад музыку. О, чуеце? Прывітанне!

А ён пайшоў і не ведае, дзядзя Толя, што Юрась і Мішка нават трохі пабіліся… Ну, і няхай не ведае ніхто.

— Я больш не буду, Мішка, цыклопам, — сказаў старэйшы. — А ты не будзь кракадзілам. Дай мне ручку! Хадзем пад гараж — я табе нештачка пакажу…

1960

СЦЕЖКА-ДАРОЖКА

Ц. Г. Дуднікаву

Снег толькі што пайнюў, ціхі і спорны, калі яна пачыналася, белая сцежка. Пачаў яе слядамі сваіх ботаў гаспадар. Сляды тыя трымаліся нядоўга, іх зацярушвала дрыгатлівая густая мякката, што безупынна і ласкава асядала на зямлю. Зайшоўшы ад хлява ў гумно, гаспадар вяртаўся адтуль, нёс каню, зноў сцелючы на снезе след, Потым пайшоў яшчэ раз, прынесці карове, і зноў вяртаўся, а след яго ніяк не рабіўся сцежкаю.

1 ... 121 122 123 124 125 126 127 128 129 ... 238
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)