Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка
- Автор: Копыл Илья
- Год: 2014
- Язык: белорусский
- Год: Інстытут Беларускай гісторыі і культуры
- ISBN: 978-9984-897-11-0
- Жанр: Биографии и мемуары
Электронная книга - «Нябышына. Акупацыя вачыма падлетка». Краткое содержание книги:
Ілля Копыл
Не забыў аўтар пахваліць і арганізацыі, сфарміраваныя немцамі: СБМ (саюз беларускай моладзі), БСА (Беларускі саюз аховы), што «сапраўднымі партызанамі», як ён піша, былі акаўцы (Армія Краёва).
Таму вялікае наша здзіўленне і абурэнне, што такі артыкул з няпраўдай і хлуснёй з’явіўся у друку. І як яшчэ зразумець, што такі паклёп выйшаў з-пад пяра чалавека, які калісьці быў афіцэрам Савецкай Арміі? Кожны, канешне, мае права выказваць свае думкі, але на няпраўду і перакручванне фактаў права ў нікога няма. На знявагу абаронцаў Радзімы, на ўтаптванне ў гразь святых слоў патрыятызм, чалавечая годнасць, Айчына, самаахвяраванне, любоў да свайго краю, бацькоўскай зямлі. Атрымліваецца, што ні ў аўтара ні ў газеты, надрукаваўшай яго артыкул, няма гэтых пачуццяў і разумення гістарычнай праўды, а ёсць голае кепска пахнучае палітыканства, што выклікае не толькі непаразуменне, але і агіду.
Пярэдня Іван Міхайлавіч,
старшыня Докшыцкага раённага савета ветэранаў
Коратка аб аўтары: Партызан з кастрычніка 1942 г., франтавік з 1944 г. Дайшоў з баямі да Кёнігсберга, інвалід вайны. Бацька расстраляны немцамі, бацька жонкі быў ранены, а бабка і сястра спалены жывымі фашыстамі.
Асаблівасць гэтага артыкула ў тым, што яго аўтар быццам бы мой зямляк. Мая вёска Нябышына ўваходзіць у склад Докшыцкага раёна. Але перш, чым каментаваць артыкул, для прыкладу хачу прывесці лісты іншых сваіх чытачоў — жыхароў Докшыц і адпаведнага раёна.
«Паважаны Ілля Піліпавіч, захацелася пагаварыць з вамі, падтрымаць вас маральна, падзякаваць за праўду, за ваш праўдзівы аповед „Нябышына. Вайна“. Кожны наступны номер чакаў з нецярпеннем, каб скарэй прачытаць, што было далей вакол Нябышына.
Разам з чырвонаармейцамі (пасля 17.09.1939 г.) у заходнія раёны хлынула ўсякая нечысць: суддзі, пракуроры, чэкісты — трэба было ўсталёўваць новыя парадкі.
Неўзабаве пачаўся хапун. Сталі вывозіць паноў, асаднікаў, кулакоў, інтэлігенцыю. Вывозілі на Салаўкі, ніхто адтуль не вярнуўся.
„Асвабадзіцелі“ ў 1939 годзе з манастыра зрабілі турму, дзе здзекваліся з мясцовага насельніцтва… Пагэтаму многія западнікі і сустракалі немцаў з кветкамі, думалі, што ідуць лепшыя вызваліцелі. Помню, як мноства танкаў стаяла пад старымі ліпамі. Мы, хлопцы, свабодна хадзілі каля танкаў. Немцы-танкісты частавалі нас цукеркамі.
З паяўленнем партызан адносіны немцаў да насельніцтва змяніліся. Вы, Ілля Піліпавіч, напісалі, што зрабілі немцы з Шуняўкай і чаму. Я прыгадаю толькі адзін выпадак. Калі ехаць з Докшыц у Параф’янава, то на адлегласці паўдарогі была вёска Азарцы. Партызаны пры ўездзе ў вёску залажылі міну. Нямецкая машына на міне падарвалася. Тут жа немцы акружылі Азарцы, усіх жыхароў расстралялі, а вёску спалілі. Вы ў сваім аповедзе „Нябышына. Вайна“ пішаце, чаму гэта рабілі партызаны і для чаго.
А цяпер некалькі ўспамінаў пра радзіёнаўцаў. Яны размяшчаліся па хатах у жыхароў Докшыц. 5 чалавек жыло і ў нашай хаце, занімалі адзін пакой, былі спакойнымі і добразычлівымі людзьмі. Нада сказаць праўдзіва, што ні немцы, ні паліцаі, ні радзіёнаўцы мясцовых жыхароў Докшыц не чапалі, не здзекваліся. Людзі спакойна хадзілі, жылі, працавалі, спакойна спалі».