Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У першы том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Афганец» (1998 г.), «Ваўчыная яма» (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах.
1 ... 117 118 119 120 121 122 123 124 125 ... 260
Перейти на страницу:

Дзіўнаватае ўражаньне зрабіла на Валеру тое выключэньне, сонныя пачуцьці яго пераблыталіся. I зблыталіся яшчэ больш, калі ён пасьля апынуўся на плошчы перад райкамам. З пыльнага завулка на плошчу хлынуў статак авечак (і адкуль ён узяўся?), прыціснуў Валеру да штакетніку райкамаўскага палісадніку; на ягоных вачах авечкі пачалі ператварацца ў раз’юшаных рознапародных сабак, гатовых накінуцца на яго. Валера азірнуўся, шукаючы абароны ў райкамаўцаў, але тыя адразу некуды пазьнікалі, і ён застаўся адзін перад раз’юшанай зграяй. Добра, аднак, што шаленства сабак працягвалася нядоўга, яны пачалі кудысьці зьнікаць, нібы растварацца ў прасторы. I вось ля яго застаўся адзін — стары Бобік, які шмат гадоў жыў у калгасе пры клубе. Гэты нязлосны, вушасты пёс з жалем у сьлязьлівых вачах уставіўся на Валеру, нібы чагосьці прасіў. Можа, есьці? Так ён звычайна рабіў каля клубнага ганка, калі раніцай чакаў гаспадара. Але цяпер у Валеры не было нічога, што можна было б яму кінуць. I тады ён успомніў пра сумку з хлебам, якой чамусьці не аказалася побач, і, заклапочаны, прачнуўся.

Сумку з гасьцінцамі ён намацаў адразу пад бокам, але яго зноў зьбянтэжылі галасы — быццам недалёкая мужчынская гамана. Валера не адразу прыпамятаў, дзе ён апынуўся, а зразумеўшы, зьдзівіўся, азадачаны пытаньнем: колькі ж ён тут праспаў? Галасы выразна даносіліся аднекуль зблізку, хаця зразумець, пра што там гутарылі, яму не ўдалося. Ён падхапіў сумку і жыва падаўся па трубе ў той бок, адкуль улез у яе. Праўда, ён ня ведаў цяпер, ці далёка адпоўз ад таго месца ноччу, памятаў толькі, што адпаўзаў ад нейкіх начных галасоў у трубе. А можа, тое яму здалося? Усё адбывалася ў п’яным стане, гэта Валера цяпер памятаў пэўна. Цяпер ён прабраўся па трубе даволі далёка, часам прыўстаючы, а больш — на кукішках, ды разрыву ў трубе ўсё не было. Галасы ж сталі бы глухнуць, часам зьнікалі зусім, дзесьці ціха тарахцеў трактар, чуліся выхлапы з рухавіка, і Валера, падумаўшы, вырашыў, што зблытаў напрамак. Мабыць, трэба было прабірацца ў другі бок. З прыкрасьцю на свой промах ён павярнуўся і палез назад.

«Усё ж кепская гэта справа — п’янка», — зусім ужо па цьвярозаму падумаў Валера. Цьвярозы ўсё пачынаеш разумець інакш, чым пад градусам. Не сказаць, лепш або горш, але, несумненна, інакш. Здаецца, учора недалёка адпоўз ад канца трубы, а во сёньня патрэбнага стыку знайсьці ня мог. «Зусім заблудзіўся, п’яная морда», — крытычна падумаў пра сябе Валера. Падобна, праспаў ноч, а можа, і дзень. Што ў полі разьвіднела і працуюць трубаўкладчыкі, было пэўна. Толькі дзе ж да іх выйсьце?

Нязграбна, бы малпа, з дапамогай рук Валера адолеў ладны кавалак трубы, а ўчарашняга стыку ўсё не было, і тое пачало ўжо яго не на жарты палохаць. Ці, можа, ён так далёка залез ноччу, ці зараз зноў пайшоў не туды? Ня ў той канец. Але ў такім разе што ж атрымлівалася? Ці ўчора, ці сёньня ён яўна быў зьбіты з панталыку, падобна, здурнеў чалавек, дах паехаў…

Нядоўга счакаўшы, адпачыў ад нязвыклага спосабу руху; з падкурчанай шыяй ён пралез трохі наперад і спыніўся. Тут галасоў зусім не было чуваць, колькі ён ні прыслухоўваўся ў цішы. «Можа, яны там пагутарылі і паехалі, — падумаў ён. — Дык куды ж усё-такі прабірацца — назад ці наперад? I дзе яны тут, гэтыя зад-перад?» Упершыню Валера адчуў спалох ад адзіноты і пакінутасьці. Хаця ён усё яшчэ ня мог канчаткова пагадзіцца з думкай, што пакуль спаў, яго заварылі ў трубе. Колькі ж гэта трэба было праспаць? Хаця газавікі працавалі хутка, а ад яго можна было чакаць усяго. На сон ён з маладосьці быў зух, асабліва як вып’е. Калісьці на вай— сковых зборах праспаў дзень і дзьве ночы ў кустах за лагерам. У роце яго ўсе шукалі, палічылі за дэзерціра. А ён проста дрыхнуў. Таксама пасьля п’янкі, канешне.

1 ... 117 118 119 120 121 122 123 124 125 ... 260
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)