Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 1». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У першы том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Афганец» (1998 г.), «Ваўчыная яма» (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах.
1 ... 118 119 120 121 122 123 124 125 126 ... 260
Перейти на страницу:

Але калі ён цяпер сапраўды доўга праспаў, дык ягоныя справы могуць быць кепскія. Нават вельмі і вельмі кепскія…

А можа быць; ён проста палез ня ў той бок і яшчэ не дайшоў да праклятага стыку? У тое, што той стык завараны ў час ягонага п’янага сну, ён ня мог паверыць. Не магло такога здарыцца. Не павінна здарыцца. Інакш…

З яшчэ большым, чым раней, спрытам ён падаўся па трубе назад. Прыгнуўшыся, бег, караскаўся, хапаючыся рукамі за выгнутыя сьцены трубы, здавалася, бясконца доўга, імкнучыся вярнуць па дураце страчаны час. Гадзіньнік на ягонай руцэ спраўна ішоў, чуваць было яго ціхенькае ціканьне, але які паказваў час, — у цемры не было відаць. Стыку ўсё не было. Не чуваць стала і галасоў. Адчуўшы, што дарэшты зьнясільвае, Валера ўпаў бокам на выгін трубы і сьціх.

Можа, трэба было крычаць?

I ён пачаў крычаць, — на ўсё горла цягнуць бязглуздае «А-а-а-а…», якое, разыходзячыся ў абодва канцы трубы, вярталася далёкім трохі прыглушаным рэхам. Водгуку знадворку, аднак, не было ніякага, і ён замоўк. Вядома, калі траншэю засыпалі, ніхто яго на паверхні ня ўчуе. Ніколі! Але што ж тады атрымліваецца?

Кепска атрымліваецца, загадчык клуба Валера Сарокін.

Асірацее твой клуб перадавога калгаса-маяка «Шлях да камунізму», бязбацькавічамі застануцца хлопцы-блізьняты Коля і Дзіма. Можа, для прыліку трохі патужыць жонка — суровая жанчына Валянціна Іванаўна. Усё ж не зусім недалужны ён быў чалавек, яе абібок Валера. Зрэшты, цяпер яму хацелася думаць так. Яшчэ счакаўшы, Валера падумаў, што, можа, варта дакрычацца ў другім канцы, якраз там, дзе ён упершыню пачуў галасы. Але дзе быў той, патрэбны яму канец, вызначыць не мог. Здаецца, ён канчаткова зблытаў напрамкі. Яўна замітусіўся, разгубіўся, запанікаваў. А паніка, як вядома, — прамы шлях да пагібелі.

Не, трэба было ўзяць сябе ў рукі, менш думаць пра кепскае. Выбірацца, але думаць пра штосьці пабочнае. Пра тое, якой падлюгай аказаўся іх ветэран, франтавік, партызан і так далей Кузьма Зудзіловіч. Той, які ў будні і ў сьвяты гойсае па вёсцы, абвешаны медалямі ад пляча да дзягі свайго замызганага вайсковага кіцеля. Дурань Валера яшчэ запрасіў яго на выпівон у гонар канцэрта прыезджых артыстаў-гумарыстаў. З гумарыстамі, як меркаваў загадчык клуба, абышліся зусім па-людску: прынялі, заплацілі, адправілі. Усё як трэба. А што ў ведамасьці заместа 300 рублёў ён пазначыў 400, дык хіба гэта новая справа? Заўжды так рабілі, бо трэба ж было наладзіць пачостку — і для гасьцей, і для некаторых з начальства. Парторга, напрыклад, які ніколі ня быў супраць таго, каб выпіць, і ў выпадку чаго мог прыкрыць. Як жа без парторга — партыя ж заўсёды наперадзе. Тады ён паклікаў яшчэ і Зудзіловіча, які выступаў з прывітаньнем ад імя ветэранаў, удзельнікаў ВАВ. Той, канешне, піў, еў за трох, і хто б мог падумаць, што назаўтра стукне ў райкам і ў КДБ таксама. Неўзабаве прыехала камісія, пачала капаць. Ну і накапала загадчыку клуба на кругленькую суму. Во тут і пачалося… Нібы гэтая сотня рублёў аказалася ў калгасе апошняй. Вунь на кароўнік убухалі 600 тысяч, і цяпер гэты помнік калгаснай сістэмы стаіць забыты і закінуты, а цэглу і дрэва местачкоўцы памалу расьцягваюць на свае лецішчы.

Не, дарма ён тады не набіў змаршчэлую морду гэтаму Зудзіловічу, пабаяўся падняць руку на камуніста. Сам на той час ужо камуністам ня быў, партбілет ужо адабралі на пасяджэпьні бюро райкама. Без партбілета ён доўгі час адчуваў сябе сіратой, асабліва калі ранейшыя яго сябрукі-таварышы, яны ж і сабутэльнікі, зьбіраліся ў клубе на партыйны сход і староньніх прасілі «аслабаніць памяшканьне». Ён і аслабаняў — часам у адзінай асобе староньні. Хто мог думаць тады, што гадоў праз дзесяць шмат хто з гэтых людзей пакідаюць свае партбілеты ці пахаваюць куды далей — на ўсякі выпадак.

Валера ж тады апынуўся безабаронны перад рэвізорамі, парторг ад яго адвярнуўся, робячы выгляд, што ня мае ніякіх адносінаў да фінансавых махінацыяў загадчыка клуба. I давялося Валеру паўгода сядзець без зарплаты. Добра яшчэ, што Валяпціне плацілі ў школе і яна карміла дзяцей. Валянціна ў любых абставінах умела захаваць непахісны гонар камуністкі, дарэчы, маючы з таго ўсё, што толькі можна было тады мець: і неблагую кватэру, і няпыльную працу ў школе, і пуцёўкі ў дамы адпачынку і нават у цэкоўскі санаторый у Ялце. Справядліва, аднак, зазначана, што за ўсё трэба плаціць, і Валяпціна старалася. На жаль, для Валеры гэтая плата аказалася празьмернай. Або непасільнай, не для ягонага розуму і здольнасьцяў. Але — кожнаму сваё.

1 ... 118 119 120 121 122 123 124 125 126 ... 260
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)