Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Залатая жрыца Ашвінаў». Краткое содержание книги:

Залатая жрыца Ашвінаў
1 ... 122 123 124 125 126 127 128 129 130 ... 140
Перейти на страницу:

Міндоўг добра ведаў ім цану, бо ўслед за ўладай найбольш любіў раз'ятраны шал бітвы, новыя дарогі і барацьбу, любіў рызыкаваць і выйграваць, а яны, гэтыя слізні, паўзлі толькі да трона, толькі да яго… Але з гадамі бясстрашны воін у ім прытаміўся, затое падняў галаву стомлены і спешчаны ўладаю стары, і князь супраціўляўся таму, што было для яго новым. Можа, прыгожая жанчына, новая княгіня і не давала старасці ўзяць над ім верх, і так хацелася ўсё яшчэ, нягледзячы ні на што, адчуваць сябе ранейшым Міндоўгам, юрлівым і моцным.

Ён акружыў былую сваячку, а цяпер каханку і новую гаспадыню, асаблівай увагай. І тымі жанчынамі, якія гатовыя былі служыць новай уладарцы з той жа бязмежнай адданасцю, што і ранейшай.

Яўлампія цяпер амаль не выходзіла з пакояў Яксы і надта прыдалася ў першыя цяжкія дні, калі тая адчувала сябе палонніцай і рвалася назад. Дзе што ўзялося — днямі, захлынаючыся ад жадання дагадзіць, расказвала старая модніца пра гісторыю Новагародка і радаслоўныя былых князёў. Гэта супакойвала княгіню — хапала ў тых аповедах і вераломства, і падману, і хцівасці, і грэх яе — што не забіла сябе пры няславе, аддалася сваяку на сорам усяму свету — рабіўся не такім страшным. Яўлампія, між іншым, шмат расказвала пра сябе і сям'ю. Міндоўг, які бавіў амаль усе вечары пры новай кабеце, быццам бы няўважліва слухаў сакатанне жанчыны ў хвіліны, калі тая заплятала косы ягонай абранніцы альбо прыносіла той цёплае карзно на плечы (у замкавых пакоях дзьмула, хаця зімою дзень і ноч гарэла паленне ў вялізных камінах). На самой жа справе кароль чуйна адзначаў усё, што Яўлампія гаварыла пра Жывену. Так ён пачуў пра тое, што дзяўчына ўзялася даглядаць спаралізаванага Відэвута і зноў падзівіўся неразважліваму велікадушшу дачкі — гэта пры тым розуме, які далі ёй багі!

Багоў Міндоўг баяўся і адначасна адчуваў сябе іхнім родзічам. Нездарма ж было ў іхнім родзе прароцтва пра ўлюбёнца лёсу, якому дадзена будзе ўзляцець высока і на вякі. Новы хрысціянскі бог, да якога князь далучаўся двойчы — праз усходняе і заходняе хрысціянства — быў у многім яму незразумелым. Ніколі, ніколі не даў бы пакорліва сябе ўкрыжаваць сам Міндоўг! Але так патрэбна было для княжавання, для ўлады — і ён хрысціўся і захапляўся веліччу, якую даў заходнім краінам магутны бог хрысціян. Што ж, калі ён больш моцны, чым старыя, мілыя яму язычніцкія багі? Ён суцяшаў сябе тым, што данінай ім засталася ягоная кроў, ягоная дачка. А пра яе таксама шмат гаварыла гэтая сакатуха, гэтая няродная, някроўная сваячка Жывены.

— Яна стала іншаю пасля Візантыі і, хаця магла б ужо з'ехаць на сваё паганскае свяцілішча, усё яшчэ сядзіць тут, у горадзе, — расказвала Яўлампія.

У ейным голасе лавіў Міндоўг непрыязныя ноткі — старой ліслівіцы яўна хацелася, каб унучка ейнага мужа была як найдалей ад яе дома і самога стольнага горада. Кароль чакаў, калі баярыня асмеліцца на просьбу, якая так і пякла ёй язык. Чакаў і пасмейваўся сам сабе, бо даўно меў рашэнне. Прасілі аб тым жрацы Перуновыя, прасіў стары Святазар, які аднойчы ўжо прыходзіў да яго…

І калі Яўлампія аднойчы загаварыла-заспявала, што, можа, у адноўленым храме паправіцца абраннік Жывены, але для гэтага патрэбны дазвол караля на аднаўленне храма Ашвінаў, Міндоўг зрабіў выгляд, што ўзважвае «за» і «супраць».

У пакоі, дзе яшчэ сырыя ад рошчыны сцены былі завешаныя тканымі посцілкамі і прывезенымі з іншых краін тканымі карцінамі, запанавала цішыня. Трашчалі смалякі ў сценах, у печы палалі дубовыя круглякі, кідаючы чырвоныя каснікі на твары прысутных тут людзей. Міндоўг глядзеў на сваю прыдворную.

Цяжка дыхаючы, уздрыгваючы пульхнымі грудзямі, якія выпіралі з-пад гарсэта вялымі паўшар'ямі, яна пакорліва чакала. Якса млява карміла старога кудлатага ганчака, глядзела на абаіх. Цёмныя вочы яе былі абыякавымі, яна нібыта глядзела скрозь, у нейкую далячынь. Здалёку данесліся крыкі — гэта княжычы, гуляючы ў двары ў рыцараў, бразнулі аб брук дзідамі.

— Няхай аднаўляюць храм, — выгаварыў нарэшце кароль. — Толькі дзеля цябе дару язычнікам такое права…

Са стоенай насмешкай пазіраў, як забегалі вочы ў Яўлампіі, як стала яна ліхаманкава прыкідваць, што дасць ёй нечаканая міласць караля. Калі стане вядома, што па ейнай просьбе дазволіў кароль аднаўляць капішча, ці не затузаюць-задзяўбуць яе святары, якім яна шчодра ахвяруе на царкву? З іншага боку, павага да яе павялічыцца, і можа, нарэшце насмеліцца прапанаваць ёй шлюб малады, бязродны намеснік палаціна Даніла? Дасюль, здаецца, пазіраў Даніла на дачку ейнага даўняга ўлюбёнца Карыята, але ў таго шмат дачок, і пасаг за імі невялікі. Даніла пакуль вагаецца: розніца ў гадах вялікая, але міласць караля можа пераважыць сумненні…

1 ... 122 123 124 125 126 127 128 129 130 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)