Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Залатая жрыца Ашвінаў». Краткое содержание книги:

Залатая жрыца Ашвінаў
1 ... 123 124 125 126 127 128 129 130 131 ... 140
Перейти на страницу:

А яшчэ — навекі зачыніць яна свой дом для гэтай папрашайкі, бо тады за ўсё дабро, якое засталося пасля мужа, будзе адказваць новы чалавек. Яму прасцей адмовіць чужой. Для яе ж, Яўлампіі, Жывена не зусім чужая, расла на вачах, да таго ж урадзілася прыгажуняй і кожны раз, прыходзячы ў дом, выклікае зайздрасць…

І, сцяміўшы тое, Яўлампія схілілася перад Міндоўгам у нізкім, шчырым паклоне. Вечарам, пераказаўшы радасную вестку старому Святазару, з задавальненнем назірала яна, як дзякаваў ёй гэты ссохлы, амаль бязважкі жрэц, якога яна чамусьці вельмі баялася. Ён, магчыма, адчуў і ейнае таемнае жаданне пазбавіцца ад яго самога, але не паказаў таго гаспадыні, і яна назаўтра расказвала ўсім у замку, якую міласць аказаў ёй Міндоўг… Ад той весткі ўсцешыўся і Істр, бо і яму моцна карцела хутчэй выбавіцца ад Святазара, сама прысутнасць якога нібы дакарала былога жраца.

Адразу пасля таго, як быў дадзены дазвол на аднаўленне свяцілішча, Жывена, Святазар і Відэвут, які ўсю дарогу праляжаў у фурманцы, адправіліся ў дарогу.

Панылая, пустэльная даліна з адзінокім узгоркам, на якім грувасціліся гіганцкія камяні, разлеглася перад імі. Нехта — ці не людзі, што жылі навокал? — ссек свяшчэнныя дубы далёка ад самога свяцілішча, а месца ля храма ператварыў у пашу. Былая Менцязь яшчэ болей зарасла чаротам і трыснягом, ссохлыя, падобныя да заржавелых шабляў расліны шапацелі суха і непрыветна, і ўжо скамянелымі адбіткамі глыбіліся на патрэсканай, чорнай, камкаватай зямлі заечыя і воўчыя сляды.

— Настаўнік, я, мабыць, ніколі не прывыкну да таго, як хутка сцірае зямля чалавечы след на ёй, як радасна забываецца на нас, — загаварыла Жывена. — Колькі сіл спатрэбіцца, каб аднавіць усё, як было!

Святазар маўчаў, гледзячы на зжаўцелую за зіму траву, на непрыветную, яшчэ не абсохлую дарогу, на шэрае неба, якое, здавалася, ляжала на ўзгорку і закрывала далягляд.

— Трэба пайсці да людзей, — сказаў ён нарэшце.

Селішча хавалася ў лесе, вярсты за тры ад былога свяцілішча. Ля хат, таксама шэра-непрыветных у гэты сакавіцкі дзень, завіхаліся людзі — ладзілі драўляныя плугі, грузілі на калёсы гной, секлі дровы. У Жывены адлягло ад сэрца, як убачыла вільчакі хат — усюды былі яны з конскімі галовамі, несмяротным знакам Ашвінаў.

Іх пазналі не адразу. А калі пазналі, акружылі пругкім усхваляваным колам, загаманілі адначасна пакрыўджана і з моцнай надзеяй, што ўсё адновіцца: святы і ахвярапрынашэнні, лячэнне і спадзяванне на дапамогу.

З размоў выявілася, што хрысціянскага святара, прысланага з Новагародка, яны прагналі, і болей да іх ніхто не прыходзіў. Жыццё ж без дапамогі багоў робіцца ўсё болей невыносным, таму што няма каму паскардзіцца на шалёныя падаткі-аблогі, на хваробы і няўдачы.

Падчас тых размоў прабіўся да жрацоў суровы чорнабароды мацак у расхрыстанай кашулі пад дзіравым суконным плашчом. І на грудзях яго блішчэў чырвона-жоўтай меддзю крыж. Вакол яго паступова нарастала, як набрыньвала, злавесная цішыня. Раптам, пасярэдзіне размовы, яна ўзарвалася. Хтосьці выкрыкнуў з нянавісцю:

— Бі хрысціяніна!

І галасы падхапілі:

— Знішчым здрадніка!

— Багі гневаюцца на нас з-за яго!

Невядома адкуль у руках злавесна бліснулі сякеры. Відэвут, седзячы непадалёку, таксама заторгаўся, твар яго скрывіўся пакутай і непрыязнасцю. Ён прагаварыў нягучна, але выразна:

— Ён чужы нам. Хай памірае.

Але тут голасна крыкнула Жывена:

— Прэч! Назад!

Голас яе ўпаў у вірлівую нянавісць, як струмень вады ў распаленыя свінцом ячэйкі, прыгатаваныя ювелірам для плаўкі. Ажно нібы зашыпела ў паветры і нават падалося, што над натоўпам падняліся клубы дыму.

— Ён мае права на свой уласны выбар, — ужо нягучна сказала яна. Абвяла ўсіх позіркам. — Няхай рашае сам, якім багам пакланяцца.

На яе глядзелі здзіўлена. Здавён з усіх грахоў самым страшным, недаравальным было вось гэтае — здрада сваім багам. Адступніку не было літасці. І калі ў селішчах і гарадскіх пасадах звычайным быў пераход у хрысціянства, то тут, на беразе Менцязі, гэта было ўпершыню. Але чалавек не застрашыўся, ён, здавалася, нават прагнуў пакутніцкай смерці. Заступніцтва Жывены яго не ўзрадавала. Ён зірнуў на яе пагардліва і плюнуў пад ногі, кінуўшы выразнае і цяжкае, як камень з-за пазухі:

1 ... 123 124 125 126 127 128 129 130 131 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)