Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У другі том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Знак бяды» (1982 г.), «У тумане», «Аблава» (1988 г.) «Пакахай мяне, салдацік» (1995 г.), «Балота» (2001 г.), а таксама некаторыя апавяданні 90-х гадоў.
1 ... 118 119 120 121 122 123 124 125 126 ... 254
Перейти на страницу:

Часу, аднак, у іх было мала, нават зусім не было часу. Тым болей, адчуваў Бураў, што ён проста можа завязнуць у гэтай заблытанай справе Сушчэні і праваліць заданне.

Яны паропка абышлі грувасткую кучу дроў і завярнулі на дрывотню, дзе ціха тупалі ў змроку двое коней і тырчэла побач скалелая постаць Войціка. Той аддаў Бураву повад яго кабылкі, і яны хуткім крокам пайшлі сцежкай да лазні — Войцік спераду, Бураў ззаду. Між імі ішоў з рыдлёўкай у руцэ Сушчэня. Надзіва, Бураў ні трохі не баяўся яго, не апасаўся, што ён можа ўцячы ці нават, павярнуўшыся, секануць па галаве рыдлёўкай. Ён не так разумеў, як адчуваў, што Сушчэню нешта моцна ўтрымлівае ад варожасці да іх двух, хоць, канешне, той не мог не разумець, што справы яго былі кепскія. Праўда, на ўсякі выпадак Бураў пасунуў кабуру на дзязе бліжэй да спражкі, неўпрыкмет расшпіліў яе язычок. Карабін ён нёс на плячы і ўвесь час напружана згадваў: дзе? Дзе яму расквітацца з гэтым чалавекам, каб скінуць з сябе гнятлівы клопат і знаёмымі шляхамі-сцежкамі вярнуцца паначы ў пушчу. Штось, аднак, замінала яму, нейкая няпэўнасць у абставінах, ці што? Усё ж на іхнім шляху была рэчка з нязручнаю кладкаю, цераз якую трэба было неяк пералезці на той бок. У полі пад лесам, адчувалася, будзе трохі вальней, чым на гэтых гародах, пад носам у бобікаў. Сам не прызнаючы сабе, ён між тым усё бавіў час, міжвольна адсоўваючы кудысь той самы апошні момант. Штосьці ў ім яшчэ не саспела, каб зрабіць усё канчаткова, хутка і рашуча.

Рэчку на гэты раз яны адолелі трохі спрытней, чым нядаўна, — Войцік узлез на каня і паціху пераехаў ля кладкі, па кладцы на той бок даволі спрытна перабег Сушчэня. Каб не мачыць ногі, Бураў таксама пераехаў не на кабылцы, і яны спыніліся на дзірваністым беразе за лазнякамі. Бураў яшчэ нічога не вырашыў, а Сушчэня гэтую кароткую замінку, мабыць, зразумеў па-свойму.

— Ну што ж вы… братцы! — амаль замаліўся ён. — Бераг жа залівае… Тарфянік тут.

— А ты што — пясочку хацеў? — без пэўнага, аднак, намеру сказаў Бураў.

— А хоць бы і пясочку! Усё ж лепей, сам разумееш… Прыйдзецца ж некалі і самому…

— Пясочку? — сказаў Бураў, падумаўшы. — Ну, ладна, паехалі. У сасонніку там пясок.

— Ну, хоць у сасонніку, — дрыготкім голасам пагадзіўся Сушчэня.

У полі было надта ветрана і зусім ужо цёмна, асабліва ў доле, на чорнай мокрай раллі, толькі збоч на захмараным светлавым фоне трохі вытыркалася прырэчнае кустоўе, а далей, за полем, чарнелася сцяна сасонніку. Бураў скіраваў у той бок кабылку, і яны паехалі цераз гразкае поле; Сушчэня з рыдлёўкай на плячы шырока сігаў поруч. Ён не адставаў, стараючыся ісці ўпоравень з Буравым, нібы нават памыкаўся штосьці сказаць, ды толькі соп, стомлена, амаль знямогла. А Бураў, гойдаючыся з боку на бок на вострай хрыбціне, думаў, што, мабыць, трэба наважыцца, прыдбаць упэўненасці, крутаватай рашучасці. Мала што ён кажа: невінаваты, але ж факты! Усе факты якраз супраць яго, і з іх самы жахлівы той, што хлопцы пагінулі, а яго выпусцілі. Ну, што яшчэ трэба, якія доказы? Рэйкі развінчвалі разам з гэтым вось брыгадзірам пуцейцаў, і ён нават не адмаўляе таго, а чаму выпусцілі, растлумачыць не можа. Не знае! Але за так не выпускаюць, гэта зразумела і дурню. А то знае адно цвердзіць: невінаваты, не выдаваў нікога, але ж во ідзе! Ведае ж, куды вядуць, і нават узяў рыдлёўку, а ідзе. Не ўцякае, не спрачаецца, а ідзе. Ці ішоў бы з такой пакораю невінаваты?

А можа, менавіта так пакорна і ідзе, што невінаваты?

Чорт яго ведае, думаў Бураў, пакутна адчуваючы, што ўсё ў ягонай галаве пераблыталася, што колькі ні думай — усё роўна чагосьці не зразумееш: так усё ўскаламуціла гэтая жахлівая вайна. Ці, можа, ён, Бураў, чагосьці не ведае? Хаця што тут змяніла б, каб і ведаў усё. Ён жа прыехаў сюды не для таго, каб разбірацца ці штось зразумець, яго дзела надзвычай простае — застрэліць здрадніка. Каб іншым была навука, каб ведалі, як партызаны караюць тых, хто адступіўся ад сваіх, служыў немцам. Не, вагацца тут нельга, трэба рашучай рукой выкараняць погань.

На ўзлеску яны пераехалі пустую гравійку, і Бураў саскочыў з кабылы — ехаць па хмызняку ноччу было не надта каб зручна. Пакуль ён злазіў, Сушчэня спыніўся, хвіліну счакаў побач, Войцік таксама спешваўся ззаду. У лесе скрозь было мокра і золка, зверху з голля падалі за каршэнь сцюдзёныя кроплі, але вецер тут трохі паменшаў, і здавалася зацішней, чым у полі.

— Тут пагорак недзе, — прыпамінаючы знаёмую мясціну, сказаў Бураў. Сушчэня згодна кіўнуў галавой.

— Ды во баравінка зараз.

— Ну давай. Ідзі першы.

Сушчэня моўчкі пайшоў наперадзе, Бураў за ім, ведучы на повадзе кабылку; голле часам здзірала з галавы шапку, і ён ледзьве паспяваў адхінацца ад сучча. Раптам Бураў падумаў, што гэтак Сушчэня можа і ўцячы, і ажно спалохаўся на момант. Ды толькі на момант, бо Сушчэня ў лесе нават не прыбавіў хады, нават часам прытрымліваў у руках якую галінку, каб дужа не сцёбнуць Бурава. Але прыдарожны падлесак-хмызняк хутка скончыўся, яны выйшлі да баравінкі: засланіўшы змрочнае неба, наўкол паўсталі таўшчэзныя хвоі, іх ціхі, цягучы пошум плыў угары. Чысты, без травы, дол пад нагамі пачаў паднімацца на невысокі пагорак — прывабную баравінку ў лесе. Бураў памятаў яе з дзіцячай пары: тут вясной хлопцы палілі вогнішчы, гулялі ў вайну; улетку пад хвоямі любілі адпачыць лясныя захожыя. Баравінка невысокім валам агінала ўзлесак, далей зноў пачынаўся мешаны зараснік хмызняку, асіны і бярэзніку.

1 ... 118 119 120 121 122 123 124 125 126 ... 254
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)