Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Военная проза » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 3». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
У трэці том Поўнага збору твораў увайшлі аповесьці «Мёртвым не баліць» (1965 г.), «Праклятая вышыня» (1968 г.), «Сотнікаў» (1970 г.), «Сьцюжа» (1971 г.).
1 ... 116 117 118 119 120 121 122 123 124 ... 268
Перейти на страницу:

10

Гадзінніка ў нас не было, мы не сачылі за часам, якога, мусіць, мінула нямала. Я ўжо некалькі разоў браўся драмаць, але прахопліваўся кожнага разу, калі хто заходзіў у бліндаж або выходзіў з яго. Ананьеў усё не вяртаўся, і Грыневіч, здаецца, таксама прыдрамаў. У бліндажы было зусім ціха, чуліся ўсе гукі знадворку: прыглушаны кашаль, рэдкія скупыя словы паблізу; часам нехта праходзіў туды-сюды па траншэі. Ніводзін рух там не застаўся для нас безуважны — слых нават і ў сне быў насцярожаны да ўсяго наверсе.

Але ноч, здаецца, мінала.

Праўда, мяне трохі непакоіла, чаму так доўга не вяртаўся камандзір роты. Што яму было рабіць там, калі ўсё спакойна? Узводы акапаліся, і байцы ў аддзяленнях па чарзе таксама адпачываюць, як-колечы з цыгаркай і прытопам бавячы на сцюжы непагодную ноч. Бліндаж пры такім надвор’і — раскоша. Але ўсім нельга ў бліндаж.

Пэўна, я ўсё ж прыдрамаў і прачнуўся ад нейкіх трывожлівых, спрасоння не зусім зразумелых гукаў. Я падняў голаў і ўслухаўся — па траншэі хтось бег, усё набліжаючыся, нешта гукнуў паблізу і сціх. Але тут жа на дзвярах тузанулася палатка, чалавек, прыгнуўшыся, зазірнуў у бліндаж.

— Таварыш лейтэнант! Таварыш лейтэнант Грыневіч! Грыневіч, чутна было, спахапіўся, але, сонны, мусіць, чагось не даўмеўся і азваўся не адразу.

— Таварыш лейтэнант…

— Я. Што такое?

— Таварыш лейтэнант! — задыхана казаў баец. — Камандзір роты выклікае.

— А што здарылася?

Баец памарудзіў, перавёў дыханне.

— Ды там… Немцы шурудзяць нешта.

Грыневіч хуценька падхапіўся і, спатыкнуўшыся аб чыесь ногі, выйшаў з бліндажа.

Санлівасць мая імгненна мінулася. Збоч у змроку заварушыўся Цвяткоў, насупраць ля сцяны насцярожыліся параненыя. Я зразумеў, што будзе пакутай сядзець тут у невядомасці, і таксама ўстаў, захінуў на плячы шынель і вылез у траншэю.

Снегу за ноч падбавіла, ім быў добра замецены бруствер і дно траншэі, на якім месцамі расплываліся цёмныя гразкія плямы. Наўкола павіднела, стала далей відаць поле, кустоўе, быльнёг на ўзмежку. Над пярэста-шэрым сутоннем вісела змрочнае, без аніводнае зоркі неба.

Піліпенкавы байцы стаялі па траншэі і глядзелі кудысь убок. Двое грэліся — маўкліва сапучы, штурхалі адзін аднаго плячом. Яны далі мне прайсці і таксама пасталі, узіраючыся ў прыцемак.

Камандзір роты быў на сярэдзіне траншэі, якраз на месцы стыку пазіцый двух узводаў. Тут жа стаялі Грыневіч, Піліпенка, некалькі байцоў і Ванін. Ля ног малодшага лейтэнанта цёрлася Пулька.

— Ды не там!.. Вунь лявей бяры. Бачыш кусцікі? Во каля іх, — нешта паказваў камандзір роты Грыневічу.

Грыневіч старанна паўзіраўся і паціснуў плячыма.

— Нічога не бачу.

— А ты ўгледзься. Не сляпы ж, мабыць? Да іх важна павярнуўся Піліпенка, які цяпер быў без палаткі, у шынялі з вы-сока настаўленым каўняром.

— Мы тэж сперва нэ бачылы. А прыдывыліся — хтось варушыцца. Всім нэ можа здатыся.

Ананьеў азірнуўся, убачыў мяне і, ніколькі не падзівіўшыся маім тут з’яўленнем, тузануў за рукаў.

— Ану, Васюкоў, глянь! У цябе зрок востры.

Сказана тое было зноў па-сяброўску, нібы да роўнага. Я старанна ўгледзеўся ў шэры прыцемак, у якім слаба мроілася воддаль нешта падобнае на кустоўе ці, можа, пагорак. Але нічога, што б выдавала там прысутнасць жывога, я не заўважыў.

— Ну, бачыш?

— Не.

Ананьеў нахмурыўся, счакаў і зласнавата кінуў Піліпенку:

— Нясі кулямёт!

Піліпенка моўчкі падаўся па траншэі і неўзабаве ярывалок РПД з прымкнёным магазінам. Камандзір роты кутка прыладзіў яго на брустверы.

— Ану, паназірайце!

Чарга амаль громам разарвала начную ціш, чырвоныя водбліскі ад ствала ліхаманкава заскакалі па брустверы, у траншэю сыпанула жменяю гарачых смярдзючых гільзаў. Счакаўшы, пакуль у далечы заглухне рэха, Ананьеў адняў ад пляча прыклад і выпрастаўся.

— Ну, што?

— А нычога, — сказаў Піліпенка. — Ні гу-гу.

— Гадства! — падумаўшы, вылаяўся камандзір роты.

Яму ніхто не адказаў. Усе моўчкі стаялі, не ведаючы, што прыдумаць, каб адгадаць гэтую трывожную загадку ночы. Тады ад бруствера павярнуўся Ванін, які дагэтуль сціпла стаяў побач з Ананьевым у сваёй кароценькай ватоўцы.

1 ... 116 117 118 119 120 121 122 123 124 ... 268
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)