Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 112 113 114 115 116 117 118 119 120 ... 228
Перейти на страницу:

Я набыў у вёсцы хату. Навошта яна мне спатрэбілася? Каб я ведаў гэта сам. Мо таму, каб напісаць гэтую кніжку... Не, тысячу разоў не, таму што я і сёння яшчэ не даю веры, што кніжка гэтая напішацца. Пасля таго ўжо, як памёр Мар'ян, я прыехаў у вёску і даведаўся, што прадаецца хата. Прадаецца хата, тая самая. якую я некалі разам з дзетдомаўцамі ратаваў ад агню. I мы ўратавалі яе тады на маю бяду...

Гэта быў наш і толькі наш востраў, дзетдомаўскі. Больш на гэтым свеце мы нічога не мелі. Адзенне, ежа, пасцель, дах над галавою — усё казённае. Толькі гэты кавалачак зямлі паміж рэчкай і яе рукавом — Стрэлкаю — наш. Рагатку з кішэні маглі выцягнуць, адабраць, чамадан з-пад ложка выкінуць і спаліць, морду, твар, здавалася б, беспадзельна ўжо твой — скрывавіць, новыя чаравікі падмяніць старымі. Але адабраць у нас востраў з яго дубамі і ясакарамі, небам над ім, сонцам і рэчкай Пятлянкай — не і не, не нарадзіўся на свеце яшчэ такі чалавек, што здолеў бы зрабіць гэта. Наша і толькі наша. Мы нават адвучылі выхавацеляў пазіраць у яго бок, чапляцца да нас, калі мы па востраве. Раз ці два ў вясну па вялікай вадзе, калі выхавацелі спрабавалі нас выкурыць з вострава, пакінулі іх там начаваць — адагналі з вострава ўсе лодкі — і з таго часу ўладарым на сваёй зямлі самастойна. I ў той дзень мы апынуліся на востраве той парою, якую павінны былі адседжваць у школе. Адбылі два ці тры ўрокі і толькі намерыліся з Лепікам, Мысам Пожнем развітацца са школай, збегчы на сваю зямлю, як у вёсцы здарыўся пажар. Пашчасціла ўсім, не толькі нам, мы сыпанулі з класа, як гарох са струка, нібы гарэла не хата, а сама школа. Больш за сотню дзетдомаўцаў ды амаль столькі ж вясковых дзяцей. Сёння, па шчырасці кажучы, беглі мы зусім не таму, каб патушыць той пажар, хутчэй на відовішча нейкае. Але агонь і бяда самі падказалі нам, што трэба рабіць. Прыбеглі, калі дагарала ўжо крытая чаротам страха. Дагарала весела і горача, схапіліся агнём скамянелыя ад свайго доўгага веку, сухія, як порах, сцены. У вёсцы ўжо ніхто і не спадзяваўся, што хатку тую можна ўратаваць. Усіх непакоіла іншае: каб агонь не перакінуўся далей, і кожны тушыў пажар, азіраючыся на сваё селішча, бесталкова і мітусліва. I толькі дзетдомаўцы, школьнікі, як пажарнікі ці салдаты, хуценька расцягнуліся ў ланцужок. Адны набіралі і падавалі ваду, другія, каму не дасталося вёдзер, жменямі сыпалі гарачы, што прысак, пясок. I не столькі вадой, як вось так, па жменьцы пяску, што ўбірала дзіцячая далонь, прытушылі, збілі полымя. Неверагодна, але так было, кожны па пясчынцы, па каліву пяску — прыгнялі, прыдушылі агонь. I сёння я з хваляваннем успамінаю гэтую чараду счырванелых дружных далонек, што выставілі дзеці насустрач стыхіі. Шмат чаго могуць зрабіць дзіцячыя рукі, якая ў іх сіла, што можна супрацьпаставіць ім. Здзіўляюся, хвалююся, хаця і ведаю сёння, што дзіцячая далонь можа суцішыць самы нясцерпны боль, уціхамірыць самага лютага сабаку, супакоіць нават вар'ята.

А тады мне здавалася, што мы нічога таксама надзвычайнага не зрабілі, але на свой востраў выправіліся з чыстым сумленнем. Не дурныя ж мы былі, каб зноў пайсці ў школу і сесці за парты. Пайшлі на востраў на цэлы дзень, адмовіўшыся і ад абеду. Але ў гарачцы можна адмовіцца ад усяго, а есці крыху пазней засмактала, аж жываты звяло, хаця да вечара мы па горла нахлябаліся рачной вады, падсмажыліся на сонцы, загаілі ўсе свае болькі, што атрымалі на пажары. I тут адчулі, што голад сапраўды не бацька, пачалі марыць, што б і колькі б з'елі цяпер, каня б умялі, не менш. I вось там, на востраве, марачы і мроячы так, Мыса Пожня, шапялявячы, пад вялікім сакрэтам адкрыў нам тайну, што можна сытым хадзіць усё жыццё, есці хлеб ад пуза і кожны дзень, усё можна, трэба толькі знайсці залаты ключык.

— I хлеб — гэта сепуховіна, станы, хоцес новыя, суконныя сі серсцяныя, пазалуста. А хоцес — і двое. Усё мозна... Усе дзверы адкрыес і сто хоцес украдзес.

— А які ключык? — спытаў Лепік.— Увесь залаты?

— Не дзеравянны з, канецна.

— Я не пра тое. Літаркамі так выпісана «Золотой ключик» і намаляваны вось такі во ключык.— I Лепік на пяску намаляваў ключык і вывеў літаркі.

1 ... 112 113 114 115 116 117 118 119 120 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)