Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 108 109 110 111 112 113 114 115 116 ... 228
Перейти на страницу:

Дык вось, дзіва першае з маёй далёкай памяці. Уласна кажучы, нават не дзіва, а сама аголеная памяць аб мінулым, аб вёсцы майго дзяцінства, аб тым, якая бязглуздзіца і лухта ў той памяці, крывым люстэрку душы, якімі казкамі, паданнямі і байкамі жывіў і ўсцешваў я ўсе гэтыя гады сваю душу. У тайніку яе была схавана прыгожая казачка пра дзеда, які жыў на беразе рэчкі. У маладосці ён быў адважным савецкім разведчыкам, а калі састарэў, страціў зрок, набыў замест вачэй палку-кіёчак, і гэты яго кіёчак з грушы-дзічкі неадступна стаяў перад маімі вачыма: адпаліраваны да бляску, трохі крываваты. Звалі таго дзеда Піліпам, і быў ён славуты яшчэ і тым, што меў дзвюх жонак, не двойчы жаніўся, не развядзенец які-небудзь ці ўдавец, а іменна дваяжэнец. I абедзве жонкі жывыя, і жылі пад адным дахам. Адкуль, хто ці што навеяла мне гэтыя турэцкія матывы, я не ведаю. Але вось здавалася, добра помнілася, што ёсць такі дзед Піліп. Сівы і лёгкі, як адуванчык, і дзве жонкі каля яго. Адна старая, другая — крыху маладзейшая. Я нават памятаў іх твары, як яны хадзілі па двары, як адна з іх брала крукам ваду з калодзезя, цягнула вядро, злёгку схіліўшыся назад, другая палола ў гародзе грады. А дзед Піліп, гэткі сівы, трохі гарбаценькі султанчык, стаяў на ганку, абапіраючыся на свой кіёчак і невідушча ўсміхаўся сонцу, міру і згодзе паміж жонкамі. Такое вось глупства і лухта мроіліся мне. Глупства і лухта — так было і папраўдзе. Папраўдзе жыў на беразе рэчкі зладзеяваты дзядок па мянушцы дзед Люлька, а звалі яго Ахрэмам. I ніколі не быў ён ні разведчыкам, ні дваяжэнцам. I відушчы, глядзеў на ўсе вочы на дарогу. Адразу ж угледзеў мяне і зацягнуў да сябе ў хату. Зацягнуў, назваў маё імя і прозвішча. Вось гэта было дзіва. Я ж нікому не адкрыўся яшчэ, быў проста чалавекам з натоўпу адпачываючых, што акупіравалі бераг і рэчку. Адкуль жа ён ведае мяне? А ён не толькі ведаў маё імя і прозвішча, але і тое, дзе я працую, таму што адразу завёў гаворку, пачаў прасіць, каб дапамог яму, інваліду вайны і працы, набыць машыну. Гэтая яго просьба была такой нечаканаю, што я не спытаўся ў яго, адкуль ён мяне ведае, ведае ўсё пра мяне. Пытанне такое ўзнікла пазней ужо, калі прайшло ашаламленне і з'явілася мноства яшчэ пытанняў. Я не вельмі прыслухоўваўся да слоў дзеда, усё імкнуўся згледзець, дзе яго жонкі. Але не тое што дзвюх, адной не змеціў. Толькі кіёчак яго пазнаў адразу, той, знаны ўжо мной кіёчак, з грушы-дзічкі, пакручасты, адпаліраваны да бляску, а месцамі і закаравелы ад дотыку потных рук.

— Дзядуля,— сказаў я яму,— машынамі я ж не распараджаюся. Дый навошта яна вам. Вы па двары і на трох нагах ужо ледзь ходзіце.

— А ты не глядзі, як я да ўборнай хаджу, ездзіць буду шпарка. Унук мой у горадзе жыве, яму машына трэба.

— Хай унук і купляе.

— Так-та яно так, ды ільгот у яго на машыну няма, а без ільгот грошай не хапае.

— А што я магу зрабіць? У мяне таксама ні грошай, ні ільгот.

— Грошай я ў цябе не прашу, а ільгот і сам магу табе пазычыць. Ты павінен распісаць аб усім. I дадаць яшчэ ад сябе, што жыву я з унукам, тады ўнуку машыну выдзеляць, каб мяне вазіць.

— Дык не жывяце ж вы з унукам. З бабкай, з жонкай жывяце,— сказаў я, яшчэ спадзеючыся, што мо і не ўсё ў той колішняй казцы лухта. Але дзед Ахрэм разбіў гэтыя спадзяванні, звёў гаворку зноў на машыну. I развітваліся мы не задаволеныя той гаворкай. Дзед уцікнуў мяне:

1 ... 108 109 110 111 112 113 114 115 116 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)