Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 110 111 112 113 114 115 116 117 118 ... 228
Перейти на страницу:

Я амаль бягом пакінуў падворак дзеда Ахрэма. Хутчэй, хутчэй на бераг рэчкі, дзе вада засталася ўсё ж нязменнаю. I там, на беразе рэчкі, мяне сапраўды чакала радасць. Яшчэ здалёку я ўбачыў дуб, пад якім летась ставіў палатку, ставіў, не зважаючы на разумную перасцярогу, на тое, што ў дуб часцей за ўсё і б'е маланка: авось абыдзецца, авось злітуецца. Але ж затое якая гэта асалода слухаць уначы той дуб, адчуваць яго знітаванасць з зямлёй і небам. I сам ён як прышэлец з сусвету, касмічны карабель галавой у небе, сярод зорак, а каранямі тут, з табою. I карабель мой, пасрэднік дзвюх частак свету, быў гатовы, здаецца, да старту, быў гатовы да старту экіпаж яго. Буслы-касманаўты віталі мяне, стоячы ў гняздзе на вяршыні дуба. Старыя птушкі вучылі маладых, бацькі дзяцей ставілі на крыло. Маладыя, струменьчык туману і дыму, слязінка і расінка, трохі палескай травы-сіўцу, белага палатна-кужалю і чорнай балотнай скрухі, іх гарачай чырвонай крыві, пазнавалі, уведвалі неба і шчасце лётаць у ім. Радасць, уцеха і жах былі туга скручаны і змешаны ў іх, як і ў дзяцей чалавека; старыя буслы, мусіць, не без гразьбы, аплявух і выспяткаў падганялі маладых да краю гнязда, у бездань: наканавана прапасці — прападзяце, лятаць — паляціце. I маладыя лёталі, яшчэ не ведаючы моцы сваіх крылаў, а мо і не вельмі давяраючы ім, зведвалі спачатку зямное прыцяжэнне, нейкі міг каменем падалі на зямлю, імгненне, падхопленыя небам, падобна птушынаму пяру на ветры, драбывалі ў штопары і адразу ж выходзілі са штопара, на ўсю шырыню распасціралі крылы. Утаймоўвалі неба і зямлю, жах, што збіўся ў камяк пад аховаю пуху і пер'я, і планіравалі над зямлёй, спачатку толькі прама, а потым і ўкруга, укруга дуба, па арбіце дуба, хаты сваёй, падаючы хаце голас, пераказваючы ёй і сонцу сваю радасць. I гэтая іх радасць перадалася і мне. Іх дуб быў і мне хатаю. I маю хату ўпадабалі буслы, яны зычылі мне шчасця. А буслы ж пераборлівыя, абы-дзе і абы ля якой хаты не стануць рабіць сабе кубло, гаспадар хаты павінен нечым дагадзіць ім, і характарам каб ён быў даспадобы ім. Хто ведае, мо якраз угоднага сабе характару, угоднага чалавека і шукае на свеце сабе бусел, сваяка свайго шукае і сам чалавек у другім чалавеку, і не толькі ў чалавеку, зверы, птушцы ўгоднае сабе. I я таксама шукаў птушку ці звера. Я хацеў стаць ім сваім, хацеў бы парадніцца з імі, мне здавалася, што некалі мы былі ўжо роднымі, толькі жыццё развяло нас, але ж як развяло, так яно павінна і звесці. Гэта ж праўда, сыходзяцца ў жыцці канцы з канцамі, зліваюцца рэкі, сыходзяцца дарогі. Толькі мала каму з нас выпадае дайсці да зліцця тых дарог, мала хто даходзіць і з птушак і звяроў. I ці не запозніцца зусім такое зліццё. У маёй вёсцы ўжо шкадуюць, што можа спазніцца, што хутка знікнуць пчолы, потым рыба, а потым і чалавек. Гэта, пэўна, з Бібліі, не ведаю. Але, адкуль бы яно ні было, старыя людзі бачаць і разумеюць сэнс і прадвесце гэтага. I прадвесце, знак гэты, па іх меркаванні, спраўджваецца. Пчолы ў дзедаўскіх борцях вакол вёскі ды і ў вуллях у самой вёсцы ўжо зводзяцца, амаль звяліся, добра, калі прыйдзецца на кожную з дваццаці борцяў па адной пчалінай сям'і. Рыба прападае на вачах... Але гэта я забягаю наперад, заскокваю ў дзень сённяшні. А ў той дзень гадоў дзесяць назад я быў вельмі рады буслам на маім дубе. I дуб той, як пазней ужо даведаўся я, сапраўды мой, яму было дадзена маё імя. I гэта ўжо на самай справе здавалася неверагодным, было падобна на цуд, чараду дзівос і цудаў, якія пачаліся і працягваліся з першага майго кроку, калі я другі раз наведаўся ў вёску, якая гадавала мяне.

Начаваў я, не ставячы палаткі, пад дубам, у спальніку. Карэнне яго было мне замест падушкі. Я праляжаў амаль усю ноч, так і не звёўшы вачэй, упёршыся цемем у ствол, адчуваючы галавой цеплыню яго шурпатай кары, як далоні матчынай, слухаў дуб і сон буслоў, часам у напаўдрымоце мне здавалася, што я чую іх галасы. Я папружваўся, спрабуючы разабраць, пра што яны гавораць. Але, канечне, нічога не чуў, таму што буслы паводзілі сябе ціха, нібы іх і не было на дубе, нібы яны зліліся з дрэвам, растварыліся ў ім. I сам дуб быў нямы, за ўсю доўгую ноч ні разу не азваўся, нават цёку сокаў не было ў ім чуваць, дрэва ўсё роўна як змярцвела, страціла пульс. Гэта я пазней ужо даведаўся, што іменна так і адпачываюць дубы, спяць мёртвым сном, не тое што іншыя дрэвы, хвоя ці асіна.

А раніцай, ледзь толькі развіднела, узышло сонца і пачаліся зноў бусловыя вучэнні, прыйшоў Мар'ян. Падышоў да мяне, як усё роўна мы з ім толькі ўчора развіталіся і ўчора ж дамовіліся сустрэцца. I не проста сустрэцца, таму што Мар'ян з'явіўся не як госць, не з пустымі рукамі, прынёс з сабою сякеру і пару дошак. I я ніяк не мог уцяміць, навошта тыя дошкі, а ён паклаў іх і падаў мне руку:

1 ... 110 111 112 113 114 115 116 117 118 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)