Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 111 112 113 114 115 116 117 118 119 ... 228
Перейти на страницу:

— З прыездам,— назваў маё імя і прозвішча, нават мянушку маю прыгадаў. Дурную, зрэшты, мянушку. Манах. Яна прыляпілася да мяне з-за блакітнага колеру штаноў, якія выдалі мне на складзе.

— Ну, здароў, Манах у галубых штанах,— напомніў мне аб дзяцінстве Мар'ян. I, як у дзяцінстве, я стушаваўся перад ім, час нічога не перамяніў у нашых з ім адносінах. I цяпер ён заставаўся для мяне дырэктарам дзіцячага дома. А Мар'ян, здаецца, змяніўся, у яго словах адчуў нейкую няёмкасць і нават найгрыш нейкі. I вось гэта ўжо мяне здзівіла, не памяць яго, тут нічога дзіўнага я не бачыў: дырэктар, здавалася мне, абавязаны помніць кожнага свайго выхаванца, на тое ён і дырэктар. А вось тое, што ён выглядаў крыху збянтэжаным, кінулася ў вочы: хіба ж багі бялтэжацца. А ён быў мне, ды і не толькі мне, сапраўдным богам. Перад вачыма і зараз яго першае з'яўленне, тое, як ён упершыню зрабіў ласку, прыкмеціў мяне. Чышчу, пратаю калодзезь каля сталоўкі. Занядбалы, зацягнуты пяском калодзезь, амаль без вады. Я як капаю яго нанава. I добра-такі ўжо навыкідваў пяску, таму што мне цікава дайсці да вады. Мо наскочу на возера, на крыніцу, фантан. I я спяшаюся, спяшаюся, аж са скуры вылузваюся. Апаражняю чарговае вядро ад пяску. На непакрытую галаву кладзецца нейкі цень. I адразу ж цела ахоплівае прахалода, не смаліць сонца патыліцу. Падымаю вочы. Хромавыя, афіцэрскія, наваксаваныя да глянцу боты. Боты пагойдваюцца, то абцасам, то наском упіраюцца ў зямлю, я не зводжу з іх вачэй, паволі падымаю вочы ўгару, ужо ведаючы, каго зараз убачу, і таму адчуваю здранцвенне ва ўсім целе, млоснасць нейкую нават. Але ўсё роўна прагну зазірнуць яму ў вочы, якія яны ў яго, што адаб'ецца ў іх: пагарда да таго, што я тут накалупаў, мне ж здаецца, што я зрабіў вельмі мала, ён мо і не захоча змеціць мяне. Вочы сінія, не яркія, а так, спакойна-сінія, і, здаецца, у іх здзіўленне:

— Ты адзін тут?

Я тут адзін. Не ведаю чаму, але адзін. Пэўна, вельмі лёгкая і пустая гэта работа, забаўка, таму мяне і паставілі аднаго.

— I гэта адзін ад самай раніцы і столькі пяску накідаў?

Маўчу, папраўдзе ж ад самай раніцы і ўсяго столькі накапаў.

— З якой сам сям'і?

Зноў не ў лад. Хто яго ведае, з якой я сям'і, звычайнай, якой ужо няма. Я апускаю вочы долу, пазіраю на дырэктаравы боты.

Дырэктар дзіцячага дома дапамагае мне:

— Бацька, маці кім былі, служачыя, рабочыя, сяляне?

Не дачакаўшыся адказу, праўдзівей, не чакаючы яго, кладзе далонь на маю стрыжаную пад Катоўскага галаву:

— Малайчына, цягавіты. Гаспадаром вырасцеш, бачу,— і адыходзіць, парыпваючы на хаду бліскучымі на сонцы ботамі. Не разумею, шчаслівы я ці няшчасны, задаволены ці пакрыўджаны тым, што ён ухваліў мяне. Я хацеў мець такія, як у яго, боты, калі вырасту, канечне. Не адмоўлюся і цяпер, замест узнагароды, за тое, што цягавіты. Але боты знікаюць у спапялёным ад гарачыні поўдні. А я застаюся, дакопваюся да вады, плачу ў куточку калодзезя, успамінаючы бліскучыя боты, гледзячы, як цурком б'е з-пад зямлі празрыстая, што сляза, вадзіца. Калодзезь той пазней сталі зваць Манахавым.

Цяпер Мар'ян стаіць перада мною ў чаравіках, а вочы ў яго, як і раней, сінія, задуменна-сінія. Цікава спытацца, ці помніць ён той спякотны поўдзень і мяне ў ім. I ці быў ён, мо я зноў усё выдумляю. I я ўжо наважыўся быў спытаць яго, але Мар'ян апярэджвае мяне.

— Дуб у вёсцы, як толькі ты летась паехаў адсюль, назвалі тваім. А ўвесну, бачыш, буслы аблюбавалі яго.

Я маўчу, у горле даўкі камяк, чаго, дробязь і глупства ўсё гэта. Ну, назвалі і назвалі, маглі б і не назваць, нічога б не здарылася. Так, але адкуль вёска даведалася, што я тут быў, хто пазнаў мяне? Сам жа я, здаецца, і не жыў тут, а калі і жыў, то даўно знік, як памёр... Памяць, мая памяць, што ты робіш са мною? Хто ты і чаму такая? Хто я сам і навошта вось так зладзеявата крадуся па жыцці? Чаму ты такая цяжкая, памяць? Усё ж было, мінула, прайшло. Я з'еў ужо ўсе свае пуды солі, вычарпаў лыжкі дзёгцю. Але ў кожнай лыжцы дзёгцю была ж заўсёды і кропля мёду, а ў пудзе солі — лыжка цукру, I я ні пра што не забыўся, нічога не выракаюся. Я не хачу заграбаць сваю памяць. Наадварот, я імкнуся адгрэбці смецце, як калодзезь у дзяцінстве зноўку капаю — убок, убок, бруд, трэскі, гразь, да белага пяску, да вады, да вады, як слязінка, празрыстай, крынічнай, прафільтраванай пяском, дзе і пясчынка кожная, абмытая вадой, аж блішчыць, як залацінка. Чаму ж я не магу так адмыцца, вышараваць сваю памяць, чаму ў мяне ніяк не атрымліваецца падабраць ключы да сваёй уласнай памяці. Чароўны ж ключык залаты ў часы майго дзяцінства быў амаль што ў мяне ў кішэні. Але аб ім, аб залатым ключыку, якім можна адамкнуць усякі замок, расчыніць усе дзверы, далей. Уласна кажучы, аб ім я ўжо напісаў, мне трэба быў адзін толькі радок да таго, што напісана пра залаты ключык. Але што зробіш, такі ўжо гэта, мусіць, ключык, што і радка аб ім не выйшла стварыць. Хай жа будзе мая памяць аб залатым ключыку без пачатку ці вось з такім ірваным і блытаным пачаткам, які я дапісваю зараз. Дапісваю, таму што пагоня за радком прымусіла мяне парваць усё тое, што было напісана раней. I цяпер я пішу нанава, праўдзівей, пераказваю тое, аб чым хацеў напісаць.

1 ... 111 112 113 114 115 116 117 118 119 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)