Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том выбраных твораў Віктара Казько ўвайшоў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду», у якім апавядаецца аб лёсе саду, які заклалi нашы байцы пасля сканчэння грамадзянскай вайны, i аповесць «Цвіце на Палессі груша» аб складаных чалавечых узаемаадносінах.
1 ... 104 105 106 107 108 109 110 111 112 ... 228
Перейти на страницу:

— Садзіся за стол, гардзец.

Але Якуб так і не прысеў больш. I завяршылі яны гаворку стоячы, абодва аднолькава помслівыя, адзін — у сваёй гордасці, другі — ад пагарды і шкадобы. I згаварыліся, прыйшлі да міру і ладу. Мар'ян прыняў калгас, таму што, хоць і адгаворваўся, хацеў быць старшынёй. Чуў сілу: пераверне зямлю. Пераверне, толькі б было куды ўперціся. Толькі б пагадзіліся на яго калгаснікі і райком.

— Пра гэта не думай,— супакоіў яго Якуб.— Калгаснікі на ўсё згодныя. А ў райкоме пра цябе ўжо заводзілі гаворку. Там толькі сумняваюцца, ці не мала гэта для цябе, ці згодны ты ў нашым гнаі калупацца.

Мар'ян быў згодны, чаму б не пакалупацца. Мо іменна гэтага ён і прагнуў, пакідаючы граніцу, думаў аб гнаі і роднай сваёй зямельцы, служачы на граніцы. Здалёку тая зямелька была яму такая любая і такая блізкая, бы на самай справе насіў яе пры сабе, каля сэрца. На граніцы ён бачыў перад сабой не граніцу, а сваю хату, возера Беліч, родныя балоты і кусты стаялі заўсёды ўваччу яму.

— Дзякуй табе, Мар'ян. Спасіба, выручыў ты мяне,— кланяўся, пакідаючы хату, Якуб, але ў тых яго паклонах была не толькі падзяка, але і здзек, што ён і пацвердзіў, ужо адчыніўшы дзверы:— Кіруй, кіруй, даражэнькі, а я пагляджу, як ты не апусцішся. Пагляджу, праз колькі дзён ты галіцца забудзеш.

Але гэтага якраз Якуб і не ўбачыў. Старшынства Мар'яна надоўга не зацягнулася. Не прайшло і паўгода, як ён запіў. Запіў нечакана для сябе, калгаснікаў, жонкі і дзяцей. Здаецца, на тое не мелася ніякай прычыны, хаця, пэўна, яна ўсё ж была, была... Але даходзіць да яе Мар'ян не хацеў, як не хацеў нічога ўспамінаць аб сваім старшынстваванні. Ён адсек, высек з памяці тыя тры глухія гады. I што тут было дзіўна — гэтыя тры гады зніклі і з памяці вяскоўцаў, як іх і не было. Быццам ніколі Мар'ян Знавец не ўзначальваў іх калгас, не помнілі людзі такога. А вось што піў, то ў кожнага на памяці. Мо таму, што ні пазней, пасля тых трох гадоў, ні раней амаль у рот гарэлкі не браў. А тут як насланнё нейкае, нібыта сам гасподзь бог вылез з бажніцы ў красным куце, сеў пад сваім вобразам і набраўся да непрытомнасці. I па густу яму прыйшлося тое зелле, упадабаў ён яго, піў кожны божы дзень. I амаль кожны тыдзень хадзіла Стэфа па хатах, шукала свайго чалавека, цягнула дамоў. Так што каб валяцца пад плотам, ён не валяўся. Абдымаў слупы, часам і біўся з імі, збіваў да крыві рукі. I такое здаралася. Але быў ён заўсёды чыста паголены, штодзень, не зважаючы на тое, колькі звечара выпіў. Штодзень ранкам сам падшываў да кіцеля свежыя падкаўнерыкі. Хадзіў адпрасаваны, чысты, дагледжаны, толькі п'яны. I п'янства яго ніколі не было буйным. Заўсёды ўсмешлівы і пры парадзе, прынамсі, перад народам. А як там было ў роднай хаце, пры зачыненых дзвярах, таго ніхто не ведаў.

I яшчэ дзеля аб'ектыўнасці, хоць і не помнілі калгаснікі, калі старшынёю ў іх быў Мар'ян Знавец, але амаль усё, што пабудавана ў калгасе і стаіць яшчэ, не абвалілася, закладваў іменна ён: канюшня, жывёлагадоўчая ферма і дарога да гэтай фермы. Дабудоўваў, праўда, ужо другі старшыня, але пачатак паклаў ён, Мар'ян Знавец. Дарогу пазней так і звалі знаўцоўскаю, а чаму, ніхто не мог растлумачыць. Знаўцоўская, і ўсё. Раней даяркі патаналі ў гумовіках на той дарозе, увесну на лодках даіць кароў ездзілі, а цяпер па сухенькім.

I яшчэ, як ні дзіўна, пра тую пору нешта памятаў толькі Сідар Місцюк: «Хату сабе Мар'ян збудаваў, калі старшынёю быў». Вось і ўсё.

I Мар'яну папраўдзе здавалася, што гэта ўсё пра тыя глухія яго тры гады. Не было іх, не было. Усё сваё жыццё ён быў толькі настаўнікам, вясковым настаўнікам пры вясковай школе, будынку, у якім месціліся некалі пагранічнікі, потым дзетдомаўцы. У фундамент гэтай казармы, дзетдома, школы былі пакладзены бёрны яго бацькоўскай хаты. Сам дзед лёг у фундамент, і бацька, і дзядзька, прыспее час, ляжа і ён. Але здарылася ўсё інакш. Школу закрывалі. Сёння з ёю развітваліся не толькі вучні, але і настаўнікі, развітваўся Мар'ян Знавец. I ў кожнага меўся свой клопат, але яго ніхто не выказваў. Усе стаіліся, нібы ў вёсцы ў якой-небудзь з хат ляжаў нябожчык і набліжаўся час яго пахавання. I кожны хацеў паглядзець, як аддадуць зямлі таго нябожчыка, па-людску ці абы-як. Выпускнікі, можна лічыць, пакляліся звесці, вынішчыць у той дзень усе кветкі ў вёсцы, заваліць на выпускным вечары кветкамі ўсе сталы. Так было заўсёды, выпускнікі перад сваім святам не клаліся спаць да першых пеўняў, латашылі гародчыкі з кветкамі. Але сёння да гэтых кветак у іх быў асаблівы рахунак, і не спалі не толькі выпускнікі, але і іх бацькі, гаспадары кветак, разумеючы, што пагражае іх цюльпанам, півоням.

1 ... 104 105 106 107 108 109 110 111 112 ... 228
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)