Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)

Электронная книга - «Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)». Краткое содержание книги:

Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 37
Перейти на страницу:

Гэта вельмі істотнае, а ў пэўнай ступені — нават збытнае сьведчаньне. Яно наводзіць на разважаньні і штурхае да далейшага вывучэньня пытаньня, чаму ў беларускай паэзіі «сылябічны» (сылябічна-танічны) верш прыжыўся лепш, чым у расейскай. Якія фактары — культурныя ці празадыйныя — адыгралі тут галоўную ролю? Цікава зазначыць, што расейскія знаўцы паэзіі і раней, нават ня маючы ўзораў з практыкі, зрэдку выказваліся на карысьць сылябікі. Адно што іх ніхто ня слухаўся. Прыкладам, В. Брусаў пісаў:

Сьцьвярджэньне некаторых даўнейшых падручнікаў, быццам сылябічная сыстэма тарнуецца ў мовах, дзе націск займае той самы склад ў усіх словах (напрыклад, апошні, перадапошні і да т. п.), — ані няслушнае і аспрэчваецца прыкладам хоць бы італійскае мовы, дзе ў жывым маўленьні націскі падаюць на ўсенькія склады (ад апошняга да чацьвёртага і пятага з канца і нават далей).

Каб разьвязаць пастаўленую праблему вершаваньня, спашлюся на ўласны досьвед. У час лекцыяў з гісторыі беларускае культуры мне ня раз даводзілася цытаваць творы нашых даўнейшых паэтаў. Бо як без жывых ілюстрацыяў расказаць, што такое панэгірычныя вершы Андрэя Рымшы, што такое зьвярыныя гратэскі Дамініка Рудніцкага? Як паказаць, што ўжо тады беларуская мова мала чым розьнілася ад сучаснае? Я і сам не заўважыў, калі і якім спосабам у мяне вырабілася рытмічная манера чытаньня старабеларускіх паэтаў. Іх вершы аказаліся зусім не грувасткімі, як мне здавалася раней і як да гэтае пары цьвердзяць нашыя літаратуразнаўцы. Проста трэба засвоіць існасьць падставовых паняткаў — двух старых, цэзуры ды канстанты, і аднаго новага, пульсанты, — на якіх палягае беларускі «сылябічны» верш. Месца цэзуры падлягае строгаму разьліку, але на практыцы мы знаходзім яе свабодна і лёгка. Чаму?

Без інтуіцыі цэзуры радок на дзесяць і болей складоў наагул ня змог бы паўнаварта функцыяваць. Сэнс цэзуры зводзіцца да таго, каб падкрэсьліць рытмавую канстанту, моцны акцэнт на месцы цэзуры і на кляўзуле. Канстанта часьцей за ўсё прыпадае на другі ад канца склад, радзей — на першы ці трэці. Другі склад тут замацаваўся пад уплывам польскае мовы, дзе месца націску, апрача аднаскладовых слоў, заўжды другое ад канца. Практычна законам цэзуры ды рытмавае канстанты прыхільнікі «націскавай» тэорыі і абмяжоўваюць правілы чытаньня сылябічных вершаў. Але калі мы пачнем улічваць і цэзуру, і канстанту — верш усё роўна прагучыць як проза. Крыху бліжэй да фактычнае праўды патрабаваньне А. Яскевіча вылучаць кожнае значальнае слова. Зрэшты, на практыцы гэта яшчэ больш заблытвае, бо нямала значальных слоў, якія акцэнтаваць зусім без патрэбы, а на некаторыя, наадварот, прыпадае па два рытмавыя націскі.

Дзеля рытмічнасьці ў кожным паўрадку мусіць зьявіцца пульсанта, яшчэ адзін моцны націск, фармальна ніяк не пазначаны. Шуканьне пульсанты яшчэ ў большай ступені грунтуецца на інтуіцыі. Ад рытмавае канстанты яна не павінна стаяць ні надта блізка, ні надта далёка. Гэтае месца ў істотна абмежаваным дыяпазоне ўвесь час мяняецца. Часьцей за ўсё рытмавы націск падае на значальнае слова і, у ідэале, імкнецца супасьці з націскам лягічным. Месца лягічнага націску, сваім парадкам, залежыць ад разуменьня вершу. А гэта яшчэ ў большай ступені прымушае віхтацца дадатковы акцэнт. Пэўнымі парамэтрамі пульсанта збліжаецца з тою адзінкаю, якую Г. Шэнгелі называў інтэнса, пры той розьніцы, што інтэнсаю лічылася і канстанта, і ўсякі іншы значальны акцэнт. Такім парадкам, калі канстанта і цэзура палягаюць на інтуіцыі формы, найперш даўжыні радка, дык пульсанта ўлічвае зьмест і паглыбляе форму. Да вонкавага радковага рытму дадаецца нутраны рытм — правобраз мэтрычнага.

Увага наконт лягічнага націску асабліва істотная, бо пацьвярджае ідэю, да якой пакутліва, але няўхільна мусіла прыйсьці сучаснае вершазнаўства: складоваю адзінкаю радка ёсьць не ступа і ня склад, а цэлае значальнае слова. Пульсанта адмаўляе ступы і паказвае, што рытмічнае чытаньне вершаў грунтуецца на іх разуменьні. Рытм — ня нешта вонкавае, паралельнае сэнсу, ён сам зьяўнік гэтага сэнсу. Узьнікненьне рытму як нутраное меры тэксту — зьява ня менш рэвалюцыйная, чым адкрыцьцё кола ці агню. Пры пераходзе ад «першабытнага вэрлібру» як формы высокаарганізаванае рыторыкі да канвэнцыйнага вершу «крытычнаю масаю» служылі і даўжыня радка, і рытмавая канстанта. З таго моманту, слушна зазначае А. Яскевіч, «колькасьць апорных, структурна значальных рытмавых ярусаў у сылябіцы нашмат узрастае».

Паспрабуем паказаць правілы чытаньня сылябічных вершаў на прыкладзе Сімяона Полацкага. Заразом трэба мець на ўвазе, што рытмічнае акцэнтаваньне апорных слоў мусіць быць мацнейшым за вылучэньне ступ пры мэтрычным чытаньні:

1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 37
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)