Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)

Электронная книга - «Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)». Краткое содержание книги:

Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 37
Перейти на страницу:

Далей у вершы збоі харэю назіраюцца ў словах сьвяты, расьце, растуць, такім, кожнае зь якіх стаіць у слабым месцы рытмавае амплітуды. Такім парадкам, харэй парушаецца даволі часта, затое пэон трэці захоўваецца праз увесь верш. У чатырохступовым харэі такая зьява наагул стала амаль што нормаю — і на тое ёсьць свае гістарычныя ды празадыйныя прычыны. Мерную амплітуду пэонаў ускладняе (але не парушае) на карысьць харэю толькі эпітэт страшна ў трэцім радку. Зрэшты, яго вылучанасьць зьвязаная зь пералічальнаю інтанацыяй і мае чыста сэмантычны характар, незалежны ад вершу. Аб ролі інтанацыйных націскаў, іх дачыненьнях з рытмам трэба гаварыць асобна.

Ілюзорнасьць існаваньня дзьвюхступовых памераў пацьвярджаецца нават тады, калі яны прызнаюцца ў тэорыі. Прыкладам, «Энцыкляпэдычны слоўнік маладога літаратуразнаўцы» піша: «Ступовы харэй наагул удае на два розныя памеры, бо радкі з цэзураю і без цэзуры надта не падобныя адзін да аднаго. Параўнайма: Ах, метель такая, просто чёрт возми (С. А. Ясенін) і И за это меня матушка бранила (А. А. Дэльвіг)». Можна падабраць аналягічныя беларускія прыклады: Хай старонку родну сьнегам занясе (Г. Леўчык); Хай ніколі не забуду цябе я (М. Багдановіч). Слоўнік памыляецца толькі ў адным: уплыў цэзуры тут чыста ўскосны. Рознасьць прыкладаў замыкаецца ў тым, што перад намі запраўды неаднолькавыя рытмавыя структуры: пэон першы з цэзураю (оооооо//ооооо) і пэон трэці без цэзуры (оооооооооооо). Як яны ўзьнікаюць у вершы — варта разгледзець падрабязьней.

Зрэшты, разглядаць мы мяркуем ня тыя ці іншыя ступы, а рэальныя вершы. Ступы, і «слушныя», і «няслушныя», наагул варта адпрэчыць, як гэта зрабіў А. Квяткоўскі. Але мы іх пакінем, хаця б дзеля таго, каб не ўтвараць новых тэрмінаў-дублетаў. Надалей тарнаваньне антычных паняткаў ня варта ўспрымаць «усур’ёз». Яны маюць згад толькі пры статычным апісаньні рытмавых фігур як элемэнты свайго роду арнамэнту вырваных з кантэксту адцінкаў. Запраўдным жа спакмянём вывучэньня рытмалёгіі ёсьць вершавы радок, дынаміка націскаў у якім ня мае нічога супольнага ні зь якім мэтрам. Менавіта таму паасобныя апісаньні тут даваліся і пры патрэбе будуць давацца нібыта адразу ў розных «сыстэмах» і тэорыях, даўнімаючы ў ідэале мэтатэорыю.

3. Дэскрыпцыя сымэтрыі і хаосу

Найпапулярнейшым памерам беларускае літаратуры яе «арганічнае пары» (XIX — пач. XX ст.) быў чатырохступовы харэй. Побач і ў спалучэньні зь ім шырока ўжываўся харэй трохступовы. Гэтым амаль што абмяжоўваўся мэтрычны рэпэртуар беларускіх паэтаў. Ямбы спатыкаліся вельмі рэдка — пераважна ў носьбітаў расейскае вершавальнае школы. Вышэй мы зьвярталіся да чатырохступовага харэю А. Пашкевічанкі. Чатырохступовы харэй адпавядае сылябічнаму васьміскладовіку. Ступень урэгуляванасьці націскаў у васьміскладовіку ледзь не ад пачатку яго ўзьнікненьня была гэтак высокаю, што мала чым розьнілася ад таго, што мы называем уласна сыляба-тонікаю. Дзеля прыкладу досыць успомніць хрэстаматыйны верш паэта XVII стагодзьдзя Я. Пашкевіча:

Польска квітнець лаціною, Літва квітнець русчызною. Бяз той ў Польсцы не прабудзеш, Бязь сей ў Літве блазнам будзеш.

Каб паказаць, як паводзяць сябе рытмавыя структуры васьміскладовіка харэевае кадэнцыі, возьмем да разгляду ўрывак з драмы Г. Марцінкевіча «Адвячорак». Усе радкі тут маюць розную ступень урэгуляванасьці, што можна пазначыць графічна. Рэальныя моцныя націскі будзем вылучаць тоўстымі літарамі. Уяўныя націскі ці, дакладней, рытмавыя лякуны мажлівых пэонаў — курсівам. А інвэрсію ў харэі — р а д з ь в о ю. Такім спосабам, нават ня ўчытваючыся ў верш, можна бачыць: усюды, дзе ёсьць курсіў — парушаны пэон, дзе ёсьць радзьва — парушаны харэй, а дзе няма ані курсіву, ані радзьвы — маем перад сабою структуру ідэальнага рытму. Мушу зацеміць: тарнуючы паняткі пэону трэцяга, харэю і пад., я ўжываю іх перш-наперш у дачыненьні да радка як цэлага, і толькі зрэдку, іранічна, — у дачыненьні да фрагмэнтаў. Так, фрагмэнт можа ўтрымваць лякальнае парушэньне памеру, але датычыць яно амплітуды радка ў цэлым.

1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 37
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)