Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)
- Автор: Пацюпа Юрий
- Язык: белорусский
- Жанр: Прочее научное
Электронная книга - «Страла Зэнона (Рытмалягічны трактат)». Краткое содержание книги:
Рытмавую канстанту мы захавалі нават там, дзе яна супярэчыла беларускай акцэнтуацыі. А калі паасобныя словы чытаць бяз «польскіх» націскаў — весна, Христос, шипок, земли, — тады рытмавая будова вершу істотна зьменіцца, але ў цэлым не разбурыцца. Жаданьне зьмяніць канстанту ўзмацняецца тым, што калі моцныя апорныя акцэнты «зрушыць» у бок беларускасьці, дык празь іх выразна «прасьвечвае» шасьціступовы цэзураваны харэй:
Адначасна пры рытмічным чытаньні здаецца натуральным перамясьціць апорныя націскі ў паасобных радкох на тыя склады, што пазначаныя курсівам. Калі б усе пульсанты там, дзе ёсьць гэткае разыходжаньне, занялі «курсіўныя» месцы, дык мы замест пульсанты фактычна атрымалі б другую канстанту, а ў канчальным выніку — канстантавы рытм. Але ня будзем прысьпешваць падзей, да гэтага нам яшчэ давядзецца вярнуцца.
А пакуль што зазначу, што мы зробім неабачлівую абмылу, пасьпяшаўшыся заявіць, наўсьлед за А. Яскевічам, быццам «рэчытатыўны» рытм уласьцівы толькі «сылябічным» вершам. Падобны рытм назіраецца і ў г. зв. сыляба-тоніцы. У якасьці прыкладу разгледзім колькі строфаў зь вершу А. Пашкевічанкі «Мора», які традыцыйна ўважаецца за чатырохступовы харэй:
Пачнем чытаць верш, пасьлядоўна скандуючы ўсе харэевыя ступы — і ўжо ў першай страфе мецімем ці то мэтрычны збой:
Абодва выпадкі непажаданыя. Аднак пры звычайным чытаньні таго збою не адчуваецца. Прынамсі, гэта нельга назваць збоем, бо рэальна замест чатырох звыклых харэевых ступ у кожным радку гучаць толькі два моцныя акцэнты:
З гледзішча антычнае мэтрыкі перад намі не харэй, а пэон трэці (оооо). Традыцыйная сыляба-танічная тэорыя, якая абмяжоўваецца пяцьцю асноўнымі ступамі, зь лёгкае рукі Б. Тамашэўскага такое чаргаваньне моцных і слабых націскаў (ОоОоОоОо) называе альтэрнаваным рытмам. А паводле тактамэтрыі А. Квяткоўскага мы маем звычайны прыклад чатырохдольніка трэцяга (оооо). Розныя тэарэтычныя матрыцы тут нібы накладваюцца адна на другую, больш ці менш удала апісваючы той самы радок. Такое накладваньне матрыцаў мы будзем тарнаваць і ў далейшых апісаньнях. Заразом існаваньне харэю ў беларускай мове адным гэтым прыкладам (а прыкладаў такіх нямала) ставіцца пад пытаньне.
Варта таксама зьвярнуць увагу, як Пашкевічанка ўдала тарнуе існы «рытмавы рэсурс». Невыпадкова малазначальнае слова цяпер, ці яно ўжываецца ў сярэдзіне радка, ці ў пачатку, кожны раз стаіць у слабой — ненацісьненай — пазыцыі. А ўсе значальныя словы, наадварот, супадаюць з рытмавымі націскамі. Зладжанае чаргаваньне моцных і слабых пазыцыяў паказвае высокае майстэрства паэткі. У першай страфе мора як новы вобраз выступае патасам, які адумысна дэманструецца чытачу. У другой — яно становіцца этасам і, ужытае як анафара, зводзіцца да ролі чыста фармальнае, а патасам выступаюць яго дзеяньні і праявы: вуглем стала, з дна гарыць, хоча горы змыць. У трэцяй страфе патасам становяцца іншыя вобразы — і гэтак праз увесь верш.