Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».
1 ... 105 106 107 108 109 110 111 112 113 ... 139
Перейти на страницу:

— Війско батькі Пэтлюры,— адказаў Аляксандр.

— Гэ, булы та сплылы. Всіх пэрэдушылы на станцыі і ў Борзні. І я штук з дэсяць порэшыв.

Тараевіч выхапіў наган. Салавей сціснуў яго руку.

— Адставіць, таварыш Тараевіч.

Стары змікіціў, што сказаў не тое, што трэба, упаў на калені і залямантаваў:

— Брэшу, брэшу, таварышы, нікого я нэ бачыв. Догодыть хотів. Пэрэмішалысь тэпэр і білы, і чэрвоны, і жовты, і сыні. Сын мій, Грыцко, у Шчорса служыць. Пошкадуйтэ старого. Набрэхаў сам на сэбэ, чого і нэ снілося.

— Уставай, стары,— падняў яго за худое плячо Салавей,— і пакажы нам хату атамана.

— По ліву руку, біля колодэжа, зэлэнаю бляхою крытая. Він сам з куркулямі ў Борзні. Там іх вэлыка сіла, і полковнік Сікіра з імі. А тут талькі жінкі та дзіты. Прямо ідыть,— не сунімаўся стары. Яго вузлаватыя рукі калаціліся, і сам ён яшчэ болей змізарнеў і ўвагнуўся.

Салаўю аж шкода зрабілася яго. Было відаць, што ён не «куркуль» і не бандыт.

— Ідзі, дзед, у хату і скажы бабе, што ты стары брахун. Так і скажы!

— Ей жа ж богу нэ брэшу. По ліву руку хата.

Салавей пакінуў засаду ў хаце атамана Антонава, і чырвонаармейцы рушылі на Борзну.

Гарадок стаяў на беразе невялічкай рэчкі. На тым баку бялеў малады бярэзнік, напалову затоплены веснавой паводкаю. Пад нагамі шамацеў леташні прымяты жнеўнік. Ужо відаць царква з блакітнымі купаламі і блішчастымі крыжамі. Раптам ударылі званы, трывожна, як на пажар.

— Які сёння дзень? — пацікавіўся Салавей.

— Пятніца,— адказаў маладзенькі баец.

— Да бою ...тоўсь! — пакацілася па полі каманда. Чырвонаармейцы разгарнуліся шчыльным ланцугом, наперад выкацілі кулямёты.

Вярсты за тры ад горада іх сустрэў густы вінтовачны залп. Байцы залеглі. Шэсць кулямётаў накрылі бандыцкі ланцуг у неглыбокім яры. Кулі дзынкалі над галовамі антонаўцаў, не даючы ім зрушыцца і падняцца. Некаторыя паспрабавалі адпаўзаць назад, але іх прашывалі кулямётныя чэргі. За сцяною агню рухаўся ланцуг чырвонаармейцаў.

А званы гулі і гулі, склікаючы з суседніх хутароў бандыцкія шайкі. На ўскраіне гарадка мітусіліся стракатыя постаці, але лезці пад шквал кулямётнага агню не адважваліся. Бандыты пачалі адпаўзаць па лагчыне, шукалі ратунку ў канаўках і залітых вадою ямках, некаторыя спрабавалі перапаўзці да невысокага кургана, што стаяў ля дарогі, але так і заставаліся ляжаць у полі. З лагчыны адстрэльваліся з абрэзаў і вінтовак. Стрэлы чуліся ўсё радзей і радзей — адным удалося перабрацца да ракі, другія засталіся ляжаць у яры.

Чырвоны батальён падышоў да гарадка. Тут яго сустрэў моцны вінтовачны агонь, з царкоўнай званіцы засакатаў кулямёт. Бандыты супраціўляліся. Яны стралялі з-за дамоў і парканаў, з гарышчаў і вокан. Параненыя чырвонаармейцы не пакідалі строй. Рота магілёўскіх і смаленскіх курсантаў, якою камандаваў Тараевіч, абышла Борзну з тылу і адрэзала адступленне бандытам. Па званіцы ўдарылі кулямёты. Антонаўцы, як падсмаленыя, хаваліся куды каторы, некаторыя кінуліся да рэчкі, але пераправіцца праз паводку не было на чым. Задоўга да канца бою Антонаў з палкоўнікам Сякірам у невялічкім чоўне пераплылі на другі бераг і зніклі ў бярэзніках.

Пасля паўдня страляніна сціхла зусім. Абяззброеных бандытаў прыводзілі на плошчу каля царквы. Іх клялі і лаялі мясцовыя мужчыны і кабеты, кідаліся да тых, што рабавалі і здзекаваліся з іх у дні п'янага разгулу.

З турмы выйшлі сорак тры камуністы. Іх не кармілі і не давалі вады, збівалі да крыві, выкручвалі рукі і ламалі рэбры. Падтрымліваючы адзін аднаго, яны прыйшлі на плошчу, дзе сабралася ледзь не ўся Борзна.

На сярэдзіну плошчы выйшаў змардаваны, з вялікім сіняком пад вокам сівавусы мужчына. Ён зняў з палыселай галавы шапку і нізка пакланіўся чырвонаармейцам.

— Вялікае вам дзякуй, хлопцы, за вызваленне. Кулакі і эсэры закатавалі нашых лепшых таварышаў: старшыню рэўкома Івана Піліпавіча Грыцэнку, ваенкома Палійчука і многіх адданых рэвалюцыі бальшавікоў. Іх мы не забудзем, а бандытам не даруем.

Хтосьці падаў прамоўцу невялічкі чырвоны сцяг. Ён яго высока падняў над галавою:

— Родзяньска влада жыла і будэ жыта на Украіне!

Да прамоўцы падышлі яго таварышы, вызваленыя з турмы камуністы, узяліся за рукі і, накульгваючы, памагаючы адзін аднаму, пайшлі па вуліцы да будынка рэўкома. Побач з імі ішоў Салавей.

ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ

1...

Нехта ціха пастукаў у шыбіну. Счакаў і пастукаў яшчэ.

— Каго там нялёгкая носіць па начах,— забурчала старая.— Архіп, выйдзі, глянь.

Пачуўшы ў хаце гаману, за акном азваўся знаёмы голас:

1 ... 105 106 107 108 109 110 111 112 113 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)