Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».
1 ... 108 109 110 111 112 113 114 115 116 ... 139
Перейти на страницу:

— Я так не гуляю. Давайце мяняцца. Цяпер мы будзем чырвоныя.

Над сялом, над бэзавымі кустамі і вербалозамі плыве зеленаватая смуга. Таўкуцца камары. Усё сцішылася. За аселіцай, на ўсіх дарогах ходзіць варта. Каля воласці з вінтоўкаю стаіць Лявон Адзінец. Чуваць, як цёплы вецер лапоча палотнішчам сцяга над вільчыкам рэўкома.

Ноччу з Глуска прыехалі на фурманках дзесяць міліцыянераў і тры рэўкомаўцы. Яны спыніліся ў воласці.

Трохі перакусілі і пайшлі змяняць на пастах рудабельцаў: думалася, што Казік з рэшткамі банды паспрабуе вызваліць арыштаваных. А раніцою конна прыбыў узвод чырвонаармейцаў і з ім старшыня Бабруйскага ЧК таварыш Найман. На ім скураная куртка, перацягнутая папругаю і партупеяю, пры боку драўляная калодка з маўзерам, на штанах пацёртыя хромавыя леі. Ён спрытна саскочыў з сядла і з камандзірам узвода пайшоў у рэўком. У зборні сядзела чалавек дзесяць мужчын. Цярэшка расказваў, як ён даганяў Ермальчука.

— Улажыў бы яго, дальбог улажыў бы, каб не такі густы ельнік. Ды як на тое ліха зачапіўся за ламачыну, ледзь лабаціну не раскроіў. А ён, як заяц, скочыў убок і след прастыў, от няхай Цімох скажа, калі не верыце.

Гамана змоўкла, калі ўвайшоў незнаёмы камісар. Ён павітаўся з кожным за руку, а ўбачыўшы старога Рамана, доўга не выпускаў яго далонь.

— Сын прасіў кланяцца вам, таварыш Салавей.

— Як ён хаця там?

— Герой, сапраўдны герой. Разграміў адно за адным два бандыцкія паўстанні.

— Порсткі вельмі ж,— не то з пахвалой, не то з дакорам сказаў Раман.— Баюся, ці зносіць ён сваю галаву?

— Разумная галава, бацька, не прападзе нідзе,— супакоіў Найман і абняў старога за плечы.

Да іх падышлі Ляўкоў і Лявон Адзінец. Яны прывіталіся з Барысам, як даўнія прыяцелі.

— На вуліцы не пазнаў бы цябе,— аглядаючы зграбную падцягнутую постаць старшыні ЧК, сказаў Ляўкоў.— Ну што будзем рабіць з гэтымі бандзюкамі?

— Колькі вы іх перанялі?

— У Глінішчы дваццаць пяць чалавек ды ноччу яшчэ шасцёх на хутары з канюшыны павыпорвалі.

І стары Ермаліцкі з імі. Два наганы трымаў напагатове, але стрэліць не паспеў. Шкода толькі, сынок яго, Казік, сабака кручаны, як у ваду кануў. А па ім асіна даўно плача. Ён самы вараціла.

— Калі вараціла, значыць, звязаны з контррэвалюцыйным паўстанскім цэнтрам.

— Выходзіць, так. Хоць як яны ні пнуцца, а толку мала. Зямлю аддаваць не хочуць, дык няхай параць у ёй косці.

Пасля паўдня каля воласці на ўзгорку паставілі стол і доўгую лаву. Погаласка, што будуць судзіць бандытаў, абляцела Карпілаўку, Рудню, Кавалі і Лаўстыкі. Людзі кідалі работу і спяшаліся да рэўкома. Яны шчыльна станавіліся паўкругам, расказвалі пра ўчарашняе, пра тое, як старыя і малыя хаваліся ў гумны і ў ямы з-пад бульбы, каб часам не чырканула дурная куля. А старая Тэкля забілася пад печ і закрылася засланкаю, а вылезла — дачка як залямантуе: «Чорт! Чорт!» —ды ходу з хаты. Такі ўжо чалавек: толькі міне бяда, ён ужо і смяяцца здатны. Успаміналі, як Мануйла Кавалевіч з дубальтоўкі забіў бандыцкага атамана.

Пад нагамі круціліся дзеці. Большыя паўзлазілі на паркан, паўздзіраліся на прысады, каб лепей было чутно і відно.

— Вядуць, вядуць! — як галчаняты, закрычалі яны.

Усе павярнуліся і прыціхлі. Па пясчанай вуліцы чырвонаармейцы з вінтоўкамі наперавес вялі звязаных бандытаў. Большасць, без шапак, расхлістаныя, у падраных кашулях і фрэнчах, з плямамі засохлай гліны на штанах і ботах, ішлі нехаця і панура. Спалатнелыя твары здаваліся шэрымі, а вочы глядзелі долу. Былі маладыя сытыя шляхцюкі і мужчыны ў гадах, з густой шчэццю на тварах. Былі знаёмыя, з недалёкіх засценкаў, і нейкія нетутэйшыя, рудыя, васпаватыя, з ацесляватымі тварамі, і чорныя, як цыганы. Вочы зіркалі затраўлена. Паперадзе з вялікім пісталетам у руцэ ішоў бабруйскі камісар у расшпіленай скуранцы. Боты запыленыя, рудаватыя валасы выбіліся з-пад шапкі і прыліплі да змакрэлага лба.

Як толькі бандытаў узвялі на ўзгорак, натоўп падаўся назад. Найман падышоў да стала і неяк па-свойску ціха загаварыў:

— Таварышы, перад намі трыццаць адзін бандыт. Гэта не проста рабаўнікі, што забіраюць з клеці муку або сала з кубельца. Яны хацелі адабраць у нас свабоду, заваяваную рэвалюцыяй, адабраць зямлю, асіраціць дзяцей, жонак пакінуць удовамі. Калі б ім хоць на дзень удалося захапіць воласць, яны б зрабілі тое, што ў Лучыцах і Капаткевічах,— стралялі б і вешалі камуністаў, палілі б іх хаты. Усе кулацкія банды выконваюць загады контррэвалюцыйнага цэнтра. А ён падняў мяцеж у Гомелі, кулацкі бунт у Чарнігаўскай губерні, ашукаў полк, які павінен быў затрымаць банды Пятлюры. Чырвоная Армія разграміла мяцежнікаў і бандытаў. З імі геройскі змагаўся ваш зямляк Аляксандр Раманавіч Салавей. А вашы партызаны разграмілі і гэтую банду. Плышэўскага правільна асудзіў таварыш Мануйла Кавалевіч, а Казіміра Ермаліцкага з-пад зямлі дастанем і аддадзім вам на суд. Цяпер што будзем рабіць з гэтымі?

1 ... 108 109 110 111 112 113 114 115 116 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)