Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 102 103 104 105 106 107 108 109 110 ... 150
Перейти на страницу:

...Зноў вось зіма — з працяжным далёкім стогнам i блізкім не то злосным, не то адчайным выццём; завіруха; як відаць праз шкло, снег па вокны; скупа свеціць лямпа, крыху пагойдваецца, i ад гэтага гайдання трымцяць сполахі па хаце; накінуўшы на плечы паліто, я сяджу за сваім пісьмовым сталом, чытаю познія дзённікі Талстога i міжволі адчуваю самыя розныя пачуцці. Я разумею клопаты i пакуты старога сямейнага чалавека, насуперак якому робяць тое-сёе жонка i дзеці, я разумею думкі вялікага мысліцеля i пісьменніка пра светастварэнне i пра лад (альбо нялад) у ім; у яго жорсткіх, часамі крышку какетлівых ацэнках як чалавеку i творцу сабе, у яго безапеляцыйных словах пра іншых людзей i літаратараў бачу я, грэшны, работу вулкана думкі i душы, i гэты вулкан выштурхоўвае ўсё, што бурліць i бурліць... Аўтар, здаецца, стаміўся ад побыту i ладу, ад думак i пачуццяў, ад сваіх супярэчнасцей, але ўва мне, чытаючы ўсё гэта, паволі з разуменнем расце нязгода: дзякуйце Богу, Леў Мікалаевіч, што вам не заміналі жыць у палацы, прапаведаваць Расіі i ўсяму свету, нават спрабаваць зладзіць свае вучэнне i рэлігію, сваё ўладкаванне дзяржавы, вучыць цара, як трэба кіраваць, i пісаць супраць яго. Вы маглі колькі хочаш не згаджацца з іншымі, сумнявацца, у цішыні i цяпле кабінета ды за каваю наракаць: «Все больше и больше почти физически страдаю от неравенства: богатства, излишеств нашей жизни среди нищеты; и не могу уменьшить этого неравенства. В этом тайный трагизм моей жизни», але вас не хапалі сярод ночы, не шпурлялі вобзем i не тушылі аб вашую галаву цыгарэціну, не даводзілі да звяроты i пагібелі ў лагерах... Дык чый большы трагізм? I за што?

Я не магу не думаць пра іншае, пра што баліць душа. Я — канечне, усяго толькі з вышэйшаю адукацыяй, інтэлігент у першым пакаленні, па-ранейшаму паэт-пачатковец (хоць за апошнія больш чым дзесяць гадоў мог мець ужо не адну кніжку), але з беларускай літаратуры яшчэ да мяне вырвалі сапраўдных прафесіяналаў i майстроў — Гарэцкага, Дубоўку, Зарэцкага, Галавача, Жылку... Што будзе з ёю, калі ўжо няма Купалы i Чорнага, калі, як чуў, усё радзей i радзей гучыць беларуская мова, калі ўсе, хто на ёй размаўляе шчыра, у любы час могуць быць залічаныя нацыяналістамі i трапіць сюды?

Нечакана я спахопліваюся, нават аж уздрыгваю: пра што я думаю? Каго асуджаю? Ды пра гэта нават не пагаворыш шчыра са сваім земляком: колькі нават з нас, зняволеных, верыць: гэта я зняволены выпадкова, па памылцы, а вось ты, пэўне ж, у чымсьці вінаваты! Колькі, пачуўшы, што ты «кідаеш цень на родную ўладу», нашкрэбае на цябе «туды, куды трэба»! Я, сялянскі сын, разумеў, што трэба спасваць азіміну ды тое-сёе праполваць, але ніяк не мог уцяміць: чаму нас, ахвяр, столькі шмат i чаму, як пырскаў мне са слінай мой першы следчы, «мы дурняў не бяром, мы бяром самых разумных i адукаваных»? Чаму мы, такія, небяснечныя свайму народу?

Паверце, i тады, у канцы саракавых гадоў, думаў пра гэта, але не мог сам адказаць сабе. Што ж, многія вяскоўцы, вучоныя, сябры па вучобе i па паэзіі не жадалі калгасаў, ix, можа, трэба было адпіхнуць, каб не заміналі, што ж, такія, як я, селі з-за «ворагаў» — такіх, як Зіноўеў, Каменеў, Ягода, Яжоў ды Бухарын. Сталін, можа, i не ведаў, што яны робяць. Але чаму нас садзяць, высылаюць цяпер? Колькі яшчэ будуць знявольваць? За кожнае неасцярожнае слова? А то проста так — па чыёйсьці волі?

Я ўжо не чытаў, нават не па-сапраўднаму думаў, а патануў у безнадзейнай развазе, калі ты, просты смяротны, не можаш патлумачыць, чаму i дзеля чаго робіцца столькі зла «ў імя народа», «у імя светлай будучыні», чаму якраз цябе бяруць за ахвяру?! Бездань пакуты i болю проста душыла мяне: у бядзе i горы ты адзін. Сам-насам з няшчасцем, сваім лёсам, а то i са смерцю...

Зусім нечакана ў шуме завірухі чую ледзь выразныя жаночыя галасы, смех. Што гэта? Ява? Альбо тчэцца нейкі ўспамін пра нейкі самотны зімовы вечар з маёй вясковай маладосці? Можа, пра валачобніцтва ці пра забаву-гулянку, вяселле на маёй радзіме?

Не, гэта — тут: чуваць стук у дзверы.

— Іванавіч, — падае голас з печы Аграфена, — старая, кепска чую, дык не разбяруся: гэта мяцеліца шалее альбо нехта просіцца да нас у хату?

Я апамятаўся, падымаюся і, вяртаючыся ў думках да рэалій майго побыту, іду да дзвярэй. Выходжу ў прыбудоўку i, адкінуўшы крук, не столькі адчыняю, колькі пхну ад сябе ў гурбе ўваходныя дзверы — з двара ўвальваюцца жанчыны. Па постацях, па тым, як яны крэкчуць, пасміхоўваюцца, уцякаюць ад холаду, пазнаю: ix ажно трое. Нашы настаўніцы.

1 ... 102 103 104 105 106 107 108 109 110 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)