Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 ... 150
Перейти на страницу:

Каб не даваць волі смутку, маркоце i болю, я намагаўся ні хвіліны не сядзець без работы: у школе не толькі даваў урокі, але па сваёй ахвоце сталярнічаў з дзецьмі ў школьнай майстэрні, ладзіў розныя гурткі, літаратурна-музычныя вечары (крыху рыпаў на баяне), а на кватэры, калі спраўляў настаўніцкія клопаты, майстраваў для Аграфены зэдлікі i ўслончыкі, этажэрку для кніг, драўляную выразную канапку, падрамантаваў печ, а пасля ўзяўся рабіць новыя вокны i дзверы.

— У вас разумная галава i залатыя рукі, Іванавіч, — бывала, захаплялася гаспадыня, калі я з усмешкай прасіў агледзедь тую ці іншую рэч. — Нашы маладыя незамужнія жанчыны пачалі сохнуць па вас...

Чуючы гэта, я змаўкаў i зацінаўся: зусім нядаўна даляцела сюды да мяне звестка, што няма ўжо ні маёй Клавы, ні нашага з ёю дзіцяці, што каханне маё зноў абарвалася на самым пачатку i мне не суджана лёсам зведаць як след яго сілу i моц, быць па-сапраўднаму абласканым жанчынаю, жонкай i маці маіх дзяцей, напоўніць сваю душу глыбокім i добрым пачуццём, па якім сумую, але якое ніяк не магу набыць у свае сталыя ўжо гады.

У нядзелю, калі не працаваў, я ці гадзінамі ляжаў i, заплюшчыўшы вочы, думаў пра сваё такое няўдалае жыццё, ці выходзіў за пасёлак, паглыбляўся ў тайгу, запыняўся каля старога магутнага дрэва, слухаў, як непарушна стаіць лес — агромністы, велічны, спакойны, а то нават глухі да тваіх думак, да твайго болю (невыпадкова ёсць у тайзе станцыі з такімі красамоўнымі назвамі, як «Погорюй» або «Покукуй»), адчайваўся, на нейкі час траціў розум, развагу, знібеў душою, нібы сам станавіўся нейкім дрэвам, а пасля, адчуўшы, што тайга велізарная, але кожнае дрэвіна пяе ёй сваю песню, вяртаўся ў пасёлак з яснай думкай: «Трэба жыць!»

— Вы яшчэ малады, Іванавіч, дык вам трэба жаніцца,— як я цяпер разумею, спрабавала вярнуць мяне да звычайнага жыцця Аграфена.— Не хочаце браць простую жанчыну — бярыце якую настаўніцу.

— Я не магу, пакуль не пройдзе гадавіна жалобы, нават думаць пра гэта, — адказаў я ёй шчыра (з іншымі я ніякай гамонкі пра сябе i сваё не вёў). — У нас такі звычай, баба Аграфена.

— I ў нас такі, Іванавіч, але не ўсе шануюць яго. Надта цяпер, пасля вайны.

— Але я не магу парушыць яго. Мая Клава была неабыякавая мне.

— Помніце, шануйце ў памяці i ў душы, але не глуміце сябе жалобаю. Я некалі, калі прапаў на вайне з немцам мой гаспадар, калі потым, у грамадзянскую, склалі галовы мае сыны, магла яшчэ выйсці замуж, а можа, нават і нарадзіць. Але зажурбоцілася, панікла, падумаць нават пра гэта не магла. Дык вось адна век свой дажываю.

Не скажу, пасялковыя жанчыны — удовы, адзінокія маці, незамужнія, настаўніцы таксама — адразу ж уважылі мяне, пачалі прыкідваць, каго я магу ўзяць альбо хто можа пайсці за мяне, але, учуўшы пра мае сямейнае гора i ўбачыўшы, як перажываю, нібы далі мне час, каб папакутаваць i зноў акрыяць, спачуваючы хто добрым словам, хто спагадным позіркам. I, канечне ж, жылі сваім жыццём, якое бярэ сваё: той-сёй, каго раіла Аграфена мне браць за жонку, выходзіў замуж за іншага альбо заводзіў мужчыну, той-сёй траціў маладосць, здароўе i сілу ў працы, у сумным пасялковым побыце альбо ў выпіўках. Прызнаюся, я доўгі час здзіўляўся вельмі, што тады, пасля вайны, пачалі часцей выпіваць — i франтавікі, i жанчыны. Як бачыў, збіраліся ў кампаніі, весяліліся, а пасля плакалі i па тых родных ці блізкіх, хто загінуў, i пa сваім, як гаварылі, скалечаным жыцці. Нэндза, пакуты, боль, радасць, слёзы — усё гэта крочыла побач, разам, кладучы свой адбітак i на старэйшых, i на маладзейшых, i на тых, хто нараджаўся. Праўда, была адна рэч, што суцешвала, спрыяла валачы цяжар, турботы i беднасць, а таксама ўстойваць перад сваёй доляю: гэта — вера ў тое, што калі нават такое, як вайну, выцерпелі, выжылі, дык хутка, вось-вось зажывём усе багата i шчасліва, як паказваюць у кіно, а гэта значыць так, як ужо недзе жывуць людзі...

Вось так я і пражыў свой сумны ды жалобны год у тым далёкім ад свету Жамчужным, усё больш звыкаючыся з думкай: высылка твая, браце, пажыццёвая, не быць табе ўжо ніколі сярод сваіх людзей, гаварыць i пісаць на роднай мове (на ёй ты можаш толькі моўчкі думаць альбо калі-нікалі спяваць), жыві так, як жывуць тут усе, i вечны спачын твой будзе тут, дзе здаўна ляжаць у сырой зямлі сотні, тысячы самага рознага прыезджага люду, у тым ліку i такіх выгнаннікаў, як я...

1 ... 101 102 103 104 105 106 107 108 109 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)