Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 104 105 106 107 108 109 110 111 112 ... 150
Перейти на страницу:

— Вы, Іванавіч, наш рыцар, дык налівайце, — калі мы абселі стол, кажа Наталля i падае мне фляжку. Як я i чакаў, там спірт. Наліваю ўсім патроху, a ў сваю шклянку дадаю i вады. У след за мной разбаўляюць пітво Аглая i Вера.

— Сапраўдныя мужчыны, Іванавіч, любяць натуральнае, пякучае, — усміхаецца Наталля, як бачыў я ўжо колькі разоў, добра ўмеючы піць спірт.

— Я тут не зусім сапраўдны, — адказваю, адчуваючы, што мне паступова лягчэе на душы, я радуюся, што ў мяне сёння госці i якраз жанчыны, што адна з ix, Наталля, смелая, вядзе рэй, a іншыя дзве трошкі бянтэжацца перада мной за свой нечаканы візіт.

— Тост скажу я, калегі, — зноў бярэ ўсё ў свае рукі Наталля i хітравата пазірае на мяне. — А тост мой кароценькі: «За жыццё!»

Я ўсё разумею, удзячны, што мае калегі помняць, што мінулася мая жалоба i я магу крыху падвесяліцца, шчыра дакранаюся да шклянак, што трымаюць жанчыны, i першы выпіваю ўсё. Гэта вельмі здзіўляе ўсіх: ого, наш Іванавіч можа i чарку ўзяць!

Толькі мы пачалі закусваць, як у дзверы зноў пачуўся стук, a неўзабаве сюды сам укуліўся чалавек — наш дырэктар. Невысокі, у валенках, у вайсковым галіфэ i бушлаце, худатвары, з вузкім носам i тонкімі нервовымі вуснамі. Не скажаш, што дурны альбо непуцёвы, але няпросты: цвярозым быў асцярожны, хітры, каб, мабыць, не рабіць промахаў перад завучам i мною ды i іншымі, а вось п'яным мяняўся, ліпнуў сляпіцаю, спрачаўся, папракаў i лез на ражон.

— За бяседай — i без мяне!— жартоўна падакараў цяпер. Значыць, яшчэ не шмат кульнуў, на той мяжы, калi з аднаго стану выйшаў, a ў другі яшчэ не трапіў. — I ў каго! У Іванавіча!

— Аднак нюх у цябе слаўны, Трыфанавіч! — пахітала галавой Наталля. — Добра ўзяў наш след!

— Я як начальнік павінен ведаць, як жывуць мае падначаленыя! — Той зняў вушанку, паказаў віхрастую русявую чупрыну, расшпіліў бушлат, пад якім паказалася паношаная «сталінка» з каляровым радочкам ордэнаў i медалёў. — Вось уведаў: Іванавіч прымае жанчын! Адразу па некалькі!

З дырэктарам пачалася ўжо лішняя выпіўка, i рэй ужо захапіў ён i чым больш касеў ды «плыў», тым болей вёрз абы-што. Урэшце ён усё ж здолеў агледзець, што яго не столькі шчыра слухаюць, колькі не замінаюць балабоніць, перасыпаць сваю звягню не столькі досціпамі, колькі непрыстойнымі жартамі i анекдотамі, лічачы, што гэтым ён «просты», «свой» з намі, падначаленымі (тады і пазней я сустракаў нават сярод высокага начальства самых звычайных «простых» i «сваіх» мацюжнікаў); Наталля неўпрыкмет перакрыўляла яго; маладзенькая Вера гарэла ад чырвані; Аглая, бачачы, як зямляк сам выяўляе дурноту, апусціла сарамяжліва галаву.

— Што ты такая сумная, падруга? — паклаў Трыфанавіч руку на Аглаін плячук.

— Штосьці ты, Трыфанавіч, як мы заўважаем, не абыякавы да нашай Аглаі! — пацвелілася Наталля. — Прызнайся: найперш з-за яе i сюды зайшоў?

— Як я магу быць абыякавы, калі я з яе Колем змалку сябраваў, разам пайшоў на фронт i столькі быў пад варожым агнём!

Наталля гаварыла праўду: Трыфанавіч заўсёды ва ўсім апекаваў Аглаю, быў да яе шаўковым i п'яны, але гэтая яго апека не зусім падабалася той: здаецца, Аглая асцерагалася ўсякіх размоў i рэўнасці сяброўкі, Трыфанавічавай жонкі.

— Але ты пазіраеш на яе не зусім па-сяброўску. Абдымаеш i распранаеш вачыма!

— Перастань, Наташа, — папрасіла яе Аглая. — Такія жарты недарэчы.

— Цыц! — падтакнуў Трыфанавіч, грукнуў па стале кулаком, сцяў тонкія вусны, што яны ажно пасінелі. — Не смей сказаць на яе ні аднаго дрэннага слова!

— Я жартую, Трыфанавіч, — прыхінулася да яго лісой Наталля. — Мы ж маладыя людзі, хіба не можам расслабіцца, павесяліцца?

Я некалькі разоў за гэты час трапляў тут на розныя гулянкі i амаль заўсёды пасля ix засмучаўся: эх мы, браткі-славяне, канечне, трэба сабрацца, пасядзець разам, выпіць, пагаманіць i паспяваць, даць адпачынак альбо ўзлёт душы, але не можам, не ўмеем мы гэта рабіць! Мы не ўтрымаемся, каб не нажлукціцца, не пасварыцца, не натаўчы адно аднаго, а то i яшчэ горш — усадзіць каму ў запале нож, а пасля пайсці ў турму... Бач, нават тут, у настаўніцкай кампаніі, не прыстойная бяседа, а сарамоцце.

Трыфанавіч, хоць п'яны, не зусім задаволіўся ад Наталлінай ліслівасці, перавёў позірк i крыўдліва загугнявіў:

— A Іванавіч мяне не паважае...

— Не, — абачліва забегла наперад Наталля. — Паважае.

— Не,— нават яе, красуню, адпіхнуў Трыфанавіч.— Ён глядзіць на мяне звысоку, лічыць: я — ерундовы настаўнік i дырэктар, яму не раўня.

— Іванавіч, вы ж так не думаеце? — па-змоўніцку падміргнула мне Наталля, каб я не пачынаў спрэчку.

Я не збіраўся падкідаць дровы ў агонь, дык змаўчаў.

1 ... 104 105 106 107 108 109 110 111 112 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)