Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]
Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Электронная книга - «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]». Краткое содержание книги:

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч
1 ... 98 99 100 101 102 103 104 105 106 ... 150
Перейти на страницу:

— Вы абое таленты, людзі мастацтва, абое павінны шмат чым ахвяраваць дзеля яго...

— Талент усё ж ён. Ды магутны талент, — сказала сур'ёзна Валя. — Я не бяздарная, але i не вельмі таленавітая. Але ўцягнулася, не магу без тэатра. I маю такія-сякія поспехі. А са Здзіславам нам цяжка стала, ён сам i далей хоча займацца сваім, а мяне стараецца прывязаць да дому. Проста трызніць, каб я радзіла яму сына... А я не асмельваюся: пайду з тэатра, перастану выходзіць на сцэну, страчу любоў да яе, страчу ўменне... Тады буду любіць дзіця, увесь час думаць пра яго, а цяпер я думаю толькі пра тэатр...

— Якраз яшчэ больш нешта ўведаеш, пабагацееш... — перапыніў яе Мішук. — Побыт больш асэнсуеш...

— Баюся я, Вова, гэтага побыту... — прызналася Валя. — Я ніколі не была i не буду гаспадыняй, добрай жонкай. Я люблю вольнае жыццё... Яму гэта не падабаецца, але ён любіць мяне i ўсё дазваляе... Усё даруе... Бо ён з тых магутных мужчын-пакутнікаў, што здольны дараваць. Ты вось не дараваў бы, не выцерпеў бы ўсіх маіх капрызаў i прыхамацей, а ён церпіць. Таму табе трэба вучыцца ў яго цярплівасці, гэта табе шмат i для творчасці дасць, навучыць нешта глыбей сказаць i ў тваіх трактарных одах... Не фатаграфіі рабіць, а тварыць мастацтва...

«Усе знаўцамі ды крытыкамі сталі, — злосна падумаў Мішук, зноў з самалюбствам думаючы пра свае няўдалыя карціны.

Болей ні Валя, ні ён не паспелі нічога сказаць; з трыма доўгімі дубцамі падышоў Здзіслаў, зірнуў i, як убачыў, што жонка ўжо не маркотная, зарадаваўся, кіўнуў на невялікі з белай рашоткаю транзістар:

— Ну i гэты прагрэс! Нават тут нельга ад яго ўцячы!..

Перанёс да ix сваю ношку галля i прысеў ля ix, радуючыся, што Валя павесялела, зняў акуляры i выцер ix аб світэр. З яго чаравікаў, калашын, што былі блізка ад агню, пачала віцца пара.

Падладзіў агонь, падгарнуў да яго адкочаныя галавешкі — пад імі паспела ўжо нагрэцца ды запарыцца, шэра засушыцца вільготная зямля, — тады выграб з прысаку бульбіну, памацаў пальцамі, зноў падапхнуў да агню.

— Зараз будзе i гатова, — шчасліва прамовіў ён. — А цяпер пячыце сала. Во гэта будзе смак! Куды там да яго вашым улюбёным сардэлкам ды дыетычнай каўбасе!

Адрэзаў ад булкі хлеба ладную лусту, пасля адчыкнуў ражон i падаў Baлi. Тая моўчкі ўзяла i хлеб, i сала, апусціла ражон над самым агнём — i сала адразу ж засквірчэла, пачало рудзець ды чарнець, ліцца тлушчам на агонь, пахнуць, мусіць, на ўвесь лес.

— Падымай вышэй, а то спаліш, пакорміш паветра, — сказаў Здзіслаў, i Валя паслухалася, узняла ражон. — Сабе рэж сам, бо я не ведаю цяперашняга твайго апетыту, — кіўнуў Мішуку, устаў, жмурачыся, зірнуў у кацялок, тыцнуў туды раз-другі нажом, насадзіў на яго грыб, пахукаў i паспрабаваў на смак. Пасля абабраў дзве вялікія бульбіны, пакрышыў ix i ўкінуў у кацялок, нарэзаў дробненька сала i апусціў яго на вечка ад кацялка, паставіў на вуглі — заскварыць булён. Толькі тады пачаў ужо смажыць сала на ражончыку i сабе, раз за разам, як i яны ўсе, тыцкаючы скварку ў хлеб.

Як убачыў, што i Мішук, i Валя спяклі сала, Здзіслаў паклаў на газету свой ражончык, падаў яму пляшку, а сам абчарнелаю галінаю разгарнуў прысак, выкаціў з яго бульбіну.

— Спяклася! — усміхнуўся ён, выграб з прысаку некалькі з прыемным парным пахам бульбін, зморшчыўся ад ix гарачыні, пачаў абіраць, сыплючы сабе на калені чорную сажу. Аскроб — i жоўценькую бульбіну падаў Валі.

Тая спакойна, як усё гэта павінна толькі так i быць, узяла, не ўсміхнулася, не падзякавала. Але, здаецца, i тое, што яна ўзяла, было для Здзіслава вялікім шчасцем.

...Пасля, позняю ўжо ноччу, калi выпілі пляшку i шмат чаго ўсмак з'елі, Мішук i Здзіслаў адышліся ад агню ў глыб лесу.

— Дзякую, браток, — ляпаў яго па плячы Здзіслаў. — Сам не ведаеш, як ты памог мне сёння: бачыў, як Валя развесялілася?! Толькі здаецца, што яна не любіць прыроды, а на самай справе любіць. Дык як можна не любіць гэтай цішыні, гэтага смольнага паху?!

Лес напраўду вельмі чуйна пахнуў вільгаццю, смалою, грыбамі, што ад свежасці аж кружылася галава; паблізу ix, на рыжаватай кары старой хвойкі бліскалі чырвоныя сполахі, i яны, то адціскаючы імжыстую цемру, то адступаючы, свяцілі на ўвесь лес.

— Ды ладна, стары, не перабольшвай маіх заслуг, — адказаў Мішук. Ён зусім не захмялеў, але быў вельмі чуйны да ўсяго — здаецца, кожнаю жылкаю адчуваў i прыгажосць вогнішча сярод ночы, вабнасць гэтых далёкіх чырванаватых сполахаў, мігатлівай у святле агню імжы. У яго душы ўвесь час жыў, непакоіўся мастак, той пакуль што не мог зразумець усяго, што бачылі вочы ды адчувала душа, але трывожыўся, непакоіўся: усё гэта просценькае, звычайнае, як само жыцце, але ва усім гэтым ёсць нешта вечнае, глыбокае, прыгожае!

1 ... 98 99 100 101 102 103 104 105 106 ... 150
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)