Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #7
- Год: 2011
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
— Што ты збіраешся рабіць?
— У якім сэнсе?
— Застаешся або як?
— Я… — яна выглядала няшчаснай. — Так-так, вядома я застаюся. Рон, мы абяцалі, што будзем з Гары, што дапаможам…
— Я ўсё зразумеў. Ты абрала яго.
— Рон… не… ну калі ласка, вярніся!
Яна кінулась за ім, але нябачная сцяна, якую яна ж і стварыла, не пускала яе. Пакуль Герміёна здымала заклён, ён ужо выйшаў з намёта і знік у імзе. Гары не ссунуўся з месца, моўчкі слухаючы яе плач і як яна кліча Рона.
Праз некалькі хвілін Герміёна вярнулася, мокрыя валасы прыліплі да яе твару.
— Ён с-с-сышоў. Апарыраваў…
Сеўшы на крэсла і згарнуўшыся у клубочак, яна пачала плакаць.
Пасля ўсяго, што здарылася, Гары авалодала нейкае аняменне. Ён падняў Хоркуркс і павесіў яго на шыю. Узяўшы покрыва з ложка Рона, ён атуліў ім Герміёну, затым лёг на ложак і ўтаропіўся на цёмную столь намёта, услухоўваючыся ў гукі дажджу…
XVI. Годрыкава лагчына
Калі Гары прачнуўся на наступны дзень, яму спатрэбіўся некаторы час, каб успомніць што адбылося. Потым ён наіўна падумаў, што ўсё гэта быў сон, што Рон усё яшчэ быў тут. Перавярнуўшыся на іншы бок, ён ўбачыў пустую койку Рона. Яго ўяўленне намалявала мёртвае цела. Гары злез са сваёй койкі, адварочваючыся ад ложку Рона. Герміёна, якая ўжо была чымсьці занятая на кухні, не пажадаўшы Гары добрай раніцы, адвярнулася ад яго, калі той праходзіў міма.
— Яго няма, — казаў сабе Гары, — яго няма.
Яму прыходзілася паўтараць гэта ўяўна, пакуль ён мыўся і апранаўся, як быццам гэта магло змякчыць шок. “Яго няма. І ён не вернецца.” І гэта было горкай праўдай. Гары ведаў гэта, таму што іх ахоўныя чары не пакідалі ніякіх шанцаў для Рона знайсці іх.
Ён і Герміёна снедалі ў поўным маўчанні. Вочы Герміёны былі чырвонымі і апухлымі. Яна выглядала так, нібы ўсю ноч не спала. Яны склалі ўсе свае рэчы. Герміёна марудзіла. Гары зразумеў, што яна жадае яшчэ трохі пабыць на беразе. Некалькі разоў ён заўважаў яе нецярплівы погляд, які нібы нешта выглядвае. І ён быў упэўнены, што ёй здавалася, як хтосьці прабіраўся да іх пад дажджом. Але рудавалосай фігуры сярод дрэў не было. Кожны раз, калі Гары паўтараў ёй, аглядаючыся вакол (бо ён не мог не спадзявацца хоць драбніцу) і не бачыў нічога, акрамя мокрых ад дажджу дрэў, яшчэ адна горкая бомба выбухала ў яго ўнутры. Ён чуў, як Рон казаў: “Мы думалі, што ты ведаеш, што робіш!” І ён працягнуў складаць рэчы з гаркатой у жываце.
Рэчка, уся ў ціне каля іх, хутка паднімалася, і хутка магла заліць іх бераг. Яны памарудзілі яшчэ гадзіну перад тым, як згарнуць свой лагер. Нарэшце, цалкам спакаваўшы рэчы, Герміёна больш не магла знайсці прычыну тут заставацца даўжэй. Яны ўзяліся за рукі і апарыравалі на ветранае ўзгор’е, пакрытае верасам.
Ледзь яны прыбылі, як Герміёна адпусціла руку Гары і адышла ў бок. Нарэшце, яна села на вялікі камень, паднесла рукі да твару і пачала трэсціся, што было падобна на ўсхліпванні. Ён назіраў за ёй, думаючы, што можна падысці і супакоіць, але нешта перашкаджала яму сунуцца з месца. Усё ўнутры яго было халодным і напружаным. І зноў ён убачыў пагардлівы выраз твару Рона. Гары пачаў выкрочваць па верасе, робячы вялікі круг, у цэнтры якога знаходзілася Герміёна, якая плакала, прамаўляўчы ахоўныя заклёны, якія звычайна прамаўляла яна.
Наступныя некалькі дзён яны не абмяркоўвалі Рона наогул. Гары вырашыў больш ніколі не згадваць яго імя, а Герміёна, здаецца, ведала, што не было сэнсу казаць пра штосьці раней часу, хоць часам па начах, калі яна думала, што Гары спіць, той чуў, як яна плакала. Тым часам Гары дастаў Карту Марадзёраў і вывучаў яе пад святлом палачкі. Ён чакаў таго моманту, калі кропка з надпісам “Рон” з’явіцца у калідорах школы, што ён вярнуўся ва ўтульны Замак, абаронены яго статутам чыстакроўнага. Як бы то ні было, Рон не з’яўляўся на карце. І з часам Гары заўважыў, што дастае карту толькі для таго, каб у чарговы раз паглядзець на імя Джыні ў дзявочых спальнях, думаючы, што тая частата, з якой ён гэта праробліваў можа прадзерціся ў яе прытомнасць, што яна пазнае, што ён думае аб ёй, спадзяецца, што з ёй усё у парадку.
Кожны дзень яны прысвячалі спробам вызначыць магчымае месцазнаходжанне Меча Грыфіндора, але чым больш яны казалі аб месцы, дзе б Дамблдор мог яго схаваць, тым адчайней і непраўдападобней здавалася ім іх задума. Хоць паламаць галаву яны ўсё ж маглі. Гары не ўзгадваў, каб Дамблдор нават згадваў такое месца, куды ён мог бы што-небудзь схаваць. Былі моманты, калі ён ведаў, ці быў ён злы больш на Рона або на Дамблдора. “Мы думалі, ты ведаеш, што робіш… мы думалі, Дамблдор распавёў табе, што трэба рабіць… мы думалі, у цябе ёсць план!”