Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #7
- Год: 2011
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
Гары адкрыў вочы, сэрца стукала дзесьці ў горле. Яны стаялі поплеч на заснежанай дарозе пад цёмным блакітным небам, на якім ужо слаба зіхацелі першыя начныя зоркі. На іншым баку вузкай дарогі стаялі хаты, з мігатлівымі каляднымі ўпрыгожваннямі на вокнах. Кароткі шлях наперадзе іх, асветлены залатымі вулічнымі ліхтарамі, вёў да цэнтра вёскі.
— Увесь гэты снег? — прашаптала Герміёна пад плашчом. — Чаму мы не падумалі аб снезе? Пасля ўсіх нашых засцярог, мы будзем пакідаць сляды! Нам трэба проста пазбаўляцца ад іх… ты ідзеш наперадзе, а я займуся гэтым.
Гары не жадалася захадзіць у вёску, як цыркавому каню, хаваючыся і магічна выдаляючы сляды.
— Давай знімем Плашч, — сказаў Гары, і дадаў, убачыўшы яе спалоханы погляд. — О, ды добра, мы не падобныя на сябе і вакол нікога няма.
Ён паклаў Плашч пад куртку, і яны бесперашкодна зрушыліся наперад, марознае паветра паліла твары, калі яны праходзілі ўсё больш хат. І любы з іх мог апынуцца тым самым, дзе жылі Джэймс і Лілі або дзе зараз жыве Бацільда. Гары глядзеў на парадныя дзверы, іх пакрытыя снегам стрэхі, на іх веранды, яму было цікава, ці ўспомніць ён адзін з іх, у глыбіні душы разумеючы, што гэта немагчыма, што яму было менш года, калі ён пакінуў гэтае месца назаўсёды.
Ён не быў нават упэўнены, што наогул зможа ўбачыць хату; ён не ведаў, што адбылося, калі Заклён Вернасці перастаў дзейнічаць. Потым вузкая сцяжынка, па якой яны ішлі, згортвала налева і да сэрца вёскі, да маленькай плошчы, якая адкрылася іх погляду.
Паўсюль былі паразвешаны каляровыя агні, у цэнтры было нешта накшталт вайсковага помніка, часткова заслоненага каляднай ёлкай, якая калыхалася. Было некалькі крам, паштовых службаў, паб, маленькая царква, вокны з каляровага шкла якой ярка асвятлялі плошчу.
Снег тут стаў моцным, ён быў цвёрдым і ліпкім, калі людзі хадзілі тут увесь дзень. Жыхары вёскі праходзілі ў розныя бакі перад імі, іх фігуры былі ярка асветленыя вулічнымі ліхтарамі. Яны чулі выбухі смеху і папулярную музыку, калі дзверы паба адчыняліся і зачыняліся; потым яны пачулі распачатую песню ў маленькай царкве.
— Гары, я думаю зараз Вігілія! — сказала Герміёна.
— Праўда?
Ён страціў рахунак часу, за тыдні яны не прачыталі і газеты.
— Я упэўненая, так! — сказала Герміёна, гледзячы на царкву. — Яны… яны павінны быць там, праўда? Твае мама і тата? Я бачу, там далей могільнік.
Гары адчуў трапятанне ад чагосьці, што было мацней хвалявання, больш падобнага на страх. Зараз, калі ён быў так блізка, у выніку ён не ведаў ці жадаў ён гэта ўбачыць. Магчыма, Герміёна ведала, што ён адчуваў таму, што яна знайшла яго руку і ўпершыню павяла яго, пхаючы наперад. Мінуючы палову плошчы, яна намёртва спынілася.
— Гары, глядзі!
Яна паказвала на ваенны помнік. Калі яны праходзілі міма яго, ён змяніўся. Замест абеліска, ушпілянага імёнамі, ён убачыў статую трох чалавек: мужчыну з неахайнымі валасамі і акулярамі, жанчыну з доўгімі валасамі і добрым мілым тварам і маляняці, які сядзеў на руках маці. Снег пухнатымі белымі шапкамі ляжаў на іх галавах.
Гары падышоў бліжэй, пільна гледзячы ў твары сваіх бацькоў. Ён не мог уявіць, што тут будзе такая статуя. Было так дзіўна бачыць самога сябе ў камені, шчаслівага маляняці без шнара на лбу.
— Пойдзем, — вымавіў Гары, калі ён удосталь наглядзеўся, і яны зноў звярнуліся да царквы. Калі яны перайшлі дарогу, ён паглядзеў над галавой: статуя зноў стала ваённым мемарыялам.
Спеў пагучнеў, калі яны наблізіліся да царквы. Гэта прымусіла горла Гары сціснуцца, так моцна нагадаўшы яму аб Хогвартсу, аб Піўзе, які мычаў грубіянцкія пераробкі калядных песень з найблізкіх даспехаў, аб дванаццаці елках у Вялікай Зале, аб Дамблдору, які апранаў жаночы капялюш, які выйграў у фанты, аб Роне ў вязаным швэдры…
Каля ўваходу ў могілкавы панадворак была вузкая брамка. Герміёна пхнула яе як мага цішэй, і яны праслізнулі ў яе. На іншым баку слізкай дарогі да дзвярэй царквы снег быў глыбокім і некранутым. Яны ішлі па снезе, пакідаючы глыбокія разоры за сабой, абыходзячы будынак, трымаючыся ў цені за блішчалымі вокнамі.
За царквой шэраг за шэрагам высіліся ледзь накрытыя снегам магілы, якія выдаваліся ад бледна-блакітнай прасціны снега з сінімі, залатымі і зялёнымі плямамі ад адлюстраванняў вітражоў. Ухапіўшы рукой палачку ў кішэні пінжака, Гары наблізіўся да найбліжэйшай магілы.
— Глядзі, гэта Эбат, мабыць, нейкі далёкі сваяк Ханны!
— Кажы цішэй, — папрасіла яго Герміёна.
Яны паглыбляліся ў могілкавы двор далей і далей, пратоптваючы на снегу за імі цёмныя сляды, спыняліся, каб зірнуць на надпісы на старых надмагіллях, на кожным кроку ўзіраючыся ў навакольную цемру, каб быць упэўненымі, што за імі не сочаць.