Гары Потэр і Рэліквіі Смерці
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #7
- Год: 2011
- Язык: белорусский
- Переводчик: Андрэй Багач
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці». Краткое содержание книги:
У сёмай, фінальнай кнізе Дж. К. Роўлінг раскрывае ўсе магічныя таямніцы.
Readers beware. The brilliant, breathtaking conclusion to J. K. Rowling’s spellbinding series is not for the faint of heart—such revelations, battles, and betrayals await in Harry Potter and the Deathly Hallows that no fan will make it to the end unscathed. Luckily, Rowling has prepped loyal readers for the end of her series by doling out increasingly dark and dangerous tales of magic and mystery, shot through with lessons about honor and contempt, love and loss, and right and wrong. Fear not, you will find no spoilers in our review—to tell the plot would ruin the journey, and Harry Potter and the Deathly Hallows is an odyssey the likes of which Rowling’s fans have not yet seen, and are not likely to forget. But we would be remiss if we did not offer one small suggestion before you embark on your final adventure with Harry—bring plenty of tissues.
The heart of Book 7 is a hero’s mission—not just in Harry’s quest for the Horcruxes, but in his journey from boy to man—and Harry faces more danger than that found in all six books combined, from the direct threat of the Death Eaters and You-Know-Who, to the subtle perils of losing faith in himself. Attentive readers would do well to remember Dumbledore’s warning about making the choice between “what is right and what is easy,” and know that Rowling applies the same difficult principle to the conclusion of her series. While fans will find the answers to hotly speculated questions about Dumbledore, Snape, and You-Know-Who, it is a testament to Rowling’s skill as a storyteller that even the most astute and careful reader will be taken by surprise.
A spectacular finish to a phenomenal series, Harry Potter and the Deathly Hallows is a bittersweet read for fans. The journey is hard, filled with events both tragic and triumphant, the battlefield littered with the bodies of the dearest and despised, but the final chapter is as brilliant and blinding as a phoenix’s flame, and fans and skeptics alike will emerge from the confines of the story with full but heavy hearts, giddy and grateful for the experience.
— Герміёна, я тут падумаў…
— Гары, не мог бы ты мне дапамагчы сёё-з-чым?:
Яна відавочна яго не слухала. Яна падалася наперад, узяўшы з сабой “Байкі Барда Бідла”.
— Паглядзі на гэты знак, — сказала яна, паказваючы на верх стракі. Ніжэй, як здагадаўся Гары, была назва аповяду (не ўмеючы чытаць старажытныя руны, ён не мог быць упэўненым у гэтым). Там было намалявана нейкае трохвугольнае вока, зрэнку якога перасякала вертыкальная лінія.
— Я ніколі не вывучаў старажытныя руны, Герміёна.
— Я ведаю, але гэта не руны, і гэтага няма ў даведніку. Увесь час я думала, што гэта ілюстрацыя вока, але цяпер мне так не здаецца! Яно было намалявана чарніламі, гэта не частка кнігі, хтосьці намаляваў яго. Падумай, ты калі-небудзь бачыў яго раней?
— Не… не, пачакай. — Гары прыгледзеўся. — Няўжо гэта не такі ж знак, як той, што бацька Луны носіць на шыі?
— Я так і падумала!
— У такім выпадку, гэта знак Грындэльвальда.
Герміёна ўтаропілася на яго з адкрытым ртом.
— Што?
— Крум сказаў мне…
Ён пераказаў гісторыю, расказаную яму Віктарам Крумам на вяселлі. Герміёна выглядала ўзрушанай.
— Знак Грындэльвальда?
Яна глядзела то на Гары, то на дзіўны знак і зваротна.
— Я ніколі не чула, што ў Грындэльвальда быў свой знак. Аб гэтым не згадваецца ні ў адной кнізе, якія я чытала аб ім.
— Ну, як я ўжо казаў, Крум кажа, што гэты знак быў высечаны на сцяне Дурмстранга, і менавіта Грындэльвальдам.
Яна зноў звалілася ў крэсла, хмурачыся.
— Гэта вельмі дзіўна. Калі гэта знак Цёмнай магіі, што ён робіць у кнізе дзіцячых аповедаў?
— Так, дзіўна, — паўтарыў Гары. — І Скрымджар павінен быў пазнаць яго. Ён быў Міністрам, ён павінен быў быць экспертам у Цёмнай Магіі.
— Я ведаю… Быць можа ён падумаў, што гэта вока, як і я. Усе астатнія гісторыі таксама маюць маленькія малюначкі над загалоўкамі.
Яна перастала казаць, але працягвала разглядаць дзіўную адзнаку. Гары паспрабаваў зноў.
— Герміёна?
— Хмм?
— Я тут падумаў. Я… я жадаю адправіцца ў Годрыкаву Лагчыну.
Яна паглядзела на яго, але яе погляд быў безуважным. Ён быў упэўнены, яна ўсё яшчэ думае пра загадкавую адзнаку ў кнізе.
— Так, — сказала яна, — Так, я таксама аб гэтым думала. Я думаю, нам сапраўды неабходна туды адправіцца.
— Ты мяне правільна зразумела? — спытаў Гары.
— Вядома. Ты жадаеш адправіцца ў Годрыкаву Лагчыну. Я згодна. Я думаю, мы павінны. Гэта значыць, я не магу прыдумаць лепшага месца, дзе б ён мог быць. Гэта будзе небяспечна, але чым больш я думаю аб гэтым, тым больш пераконваюся, што ён менавіта там.
— Э-э… што там? — спытаў Гары.
І тут яна паглядзела на яго з такім жа здзіўленнем, з якім Гары глядзеў на яе.
— Ну-у, меч, Гары! Дамблдор павінен быў ведаць, што ты захочаш вярнуцца туды. Бо, Годрыкава Лагчына — гэта месца нараджэння Годрыка Грыфіндора.
— Праўда? Грыфіндор нарадзіўся ў Годрыкавай Лагчыне?
— Гары, ты калі-небудзь адкрываў “Гісторыю Магіі”?
— Э-э, — сказаў Гары, усміхаючыся ўпершыню за месяц. Ён адчуў, што мускулы вакол рта цягнуліся туга. — Я адкрываў яе… ну ты ведаеш, калі купляў. Усяго адзін раз.
— Дык вось, калі вёска названая яго імем, я падумала, што ты здагадаешся правесці паралель! — хмыкнула Герміёна. Яна была больш падобная на звычайную сябе, чым у апошні час. Гары амаль быў упэўнены ў тым, што яна зараз заявіць, што толькі што была ў бібліятэцы. — У “Гісторыі Магіі” ёсць трохі аб гэтай вёсцы, пачакай… — яна адкрыла вышываную пацеркамі сумачку і рылася некаторы час, пакуль нарэшце не выняла іх стары школьны падручнік, Гісторыю Магіі Бацільды Бэгшот і яна прагартала яго, пакуль не знайшла патрэбную старонку.
“Паводле Міжнароднага Указу аб Сакрэтнасці 1689, чараўнікі схаваліся. І суцэль натуральна тое, што яны стварылі сваё маленькае грамадства ўнутры грамадстваў. Шмат маленькіх вёсачак прыцягвалі чарадзейныя сем’і, якія збіраліся разам для ўзаемнай падтрымкі і абароны. Вёскі Цінворш у Карнуэле, Верхні Флэглі ў Ёркшыры, і Атэры Сэнт Кэтчпол, якая знаходзіцца на паўднёвым узбярэжжы Англіі, былі знакамітымі хатамі цэлых груп чарадзейных сем’яў, якія жывуць побач з цярплівымі, а часам змешчанымі пад заклёнам Канфундус магламі. Напэўна, найболей услаўленае з гэтых напалову чарадзейных месцаў, Годрыкава Лагчына, вёска на захадзе краіны, дзе нарадзіўся вялікі чараўнік Годрык Грыфідор, і дзе Боўман Райт чарадзейны каваль, вынайшаў першы Залаты Снітч. Могільнік поўны імёнаў старадаўніх чарадзейных родаў, і гэта, без сумневу, тлумачыць векавыя гісторыі аб прывідах і маленькай праклятай царкве побач з могільнікам.”