Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза
Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза

Электронная книга - «Збор твораў у двух тамах. Том 2. Проза». Краткое содержание книги:

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не друкаваўся, і дакументальная аповесць “Споведзь”. У эпісталярным раздзеле друкуюцца 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў, большая частка з іх – упершыню. З лістоў Ларысы Геніюш можна даведацца вельмі шмат таго, чаго нельга прачытаць у кнігах, у літаратурных і гістарычных даследаваннях, ва ўспамінах. Гэтыя лісты каштоўныя дэталямі, якія звычайна губляюцца ў памяці, каштоўныя эмоцыямі паэткі...
1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 ... 263
Перейти на страницу:

Пакуль нас шманалі (каторы раз!) і правяралі дакументы, да нас падыходзілі белыя й чорныя людзі. Чорныя — маладыя дзяўчаты-рабацягі, якіх ужо вятры й сонца пад гэтым нізкім небам здолелі ператварыць на ўзбекаў. Мяне ўбачылі мае немкі з Вены, і пачаўся віскат. У мяне быў той рубель яшчэ з Арла, і я дала ім яго, як гасцінца. Здалі мы рэчы ў капцёрку, пагналі нас у баню, а пасля ў баракі. Назаўтра далі сукенкі з шэрага лінючага палатна, чаравікі з парусіны, бушлаты й панчохі «цвета утренней зари», у якіх мы хадзілі, як буслы. Нам след было забыцца, што мы жанчыны, а памятаць толькі, што мы рукі для кіркі — рабочая сіла... Рабсіла, як нас называлі. Далі нас з Людкай у брыгаду Ілгі Дзіндонс, дзе былі адныя латышкі. Ілга была тупая, жудасная асоба, якая падлізвалася да начальства і ўсю работу, якая цяжэй, узвальвала на чужы элемент у брыгадзе, на нас. Не прывыкшая да цяжкай фізічнай працы, аслабелая ў цюрме, я ледзь выжыла ў тае жудаснай Ілгі ў той першы час.

На ОЛПе аказалася й Роза, баптыстка з львоўскай перасылкі. Я яе проста нечакана сустрэла, яна йшла ў маёй сукенцы. Роза запрасіла мяне ў свой прывілеяваны барак для швачак. Я была вельмі галодная й з радасці прыняла пачастунак Розы — хлеб з цукрам. Шапталіся мы паціху, бо Роза вельмі баялася свае начальніцы са зняволеных. Але тая начальніца ўсё ж падышла да нас і пачала выпытваць, якой я нацыі і т.п. Мае адказы яе насцярожылі, і калі я сказала, што я прытым з Прагі, яна пачала пытаць мяне, каго я там ведаю з беларусоў? Я пару асоб назвала, рэшту пачала называць яна. Тут-то я здзівілася, а калі я назвала сваё прозвішча, яна ледзь не кінулася на мяне з кулакамі, крычучы, як гэта я, паэтка, смела сюды трапіць, чаму я не схавалася дзе, не ўцякла? Аказалася, што латышка Люцыя Антонаўна Лепаціс (здаецца) была роджаная Клагіш, беларуска. Яна нават амаль год вучылася ў Празе, а яе брат дык там закончыў студыя. Цяпер яна тут загадчыцай гэтай майстэрні. Яна — аракул для начальнікавых жонак, якіх абшывае лагерная без дольная моладзь... Адзіная яна жыве не ў бараку, а ў асобным пакойчыку й мае асабістую слугу, старую фрау Буш, з якой разам і спяць, і ядуць... Роза дрыжыць перад ёю... Усё гэта мне не падабалася... І зімою, і летам тыя савецкія дамы шылі выключна квяцістыя крэпдэшынавыя сукенкі. А што, мелі грошы, дык шылі іх у вялікай колькасці. Дарма шукаў бы там ваўняны, адпаведны клімату касцюмчык ці сукенку — усё было параднае, прэтэнзіянальна крыклівае. Кваліфікаваныя швачкі шылі добра. Малакваліфікаваная, але спрытная ля начальства Люцыя Антонаўна ўмела жыць. Яна была адным з першых лагерных прыдуркаў, як называлі адміністрацыю лагера са зняволеных. Гэта быў сталы кантынгент людзей, якія ніколі не хадзілі за зону, а толькі часам мяняліся прыдуркавымі сваімі месцамі як начальнік сталовай, нарадчыцы, загадчыцы, лекаркі, медсёстры, пажарніцы і т.п. Апошнімі ў гэтай іерархіі былі днявальныя, свінаркі й розныя прыбіральшчыцы ці шаўцы, але й гэтым пашанцавала, бо хадзіць кожны дзень за зону, як тады, без выхадных, без якіх-колек абагравалак у тундры ў 40-градусны мароз было амаль згубай.

З беларусак на нашым ОЛПе былі М[арыя] І[ванаўна] Зарэцкая, жонка Міхася Зарэцкага[192], праўда, яна тады называлася Касянкова, Каця Грынкевіч, Таіса (прозвішча не памятаю) ды яшчэ пару асоб. Мы крыху збліжыліся з Таісай.

Побач, за які кіламетар, быў мужчынскі 1-шы ОЛП, там быў ДОК[193], на які часам вадзілі брыгады й ад нас. Павялі туды аднойчы й нас. Лета халоднае на поўначы, абманчывае, дык я надзела яшчэ пад спаднічку паласатыя мужавы нагавіцы ад піжамы й завязала пражскую хустачку, бо яшчэ «форменных» тады не было. Круціцца пас з таго ДОКу, а мяне тая Ілга паставіла адкідаць з паса апілкі. Што ж, няцяжка, павявае ветрык, і я махаю лапатаю колькі трэба. Бачу, падыходзіць мужчына, невысокі, рыжаваты, знаёмы твар... Так, гэты чалавек быў у нас у Празе... Чалавек збялеў, падбег да мяне й вырваў лапату. «Я не магу, я не магу бачыць у вашых руках лапаты, Ларыса Геніюш», — закрычаў з нейкім болем. «Нічога, — кажу, — я ўмею абыходзіцца й з ёю», — і папрасіла лапату назад... Гэта быў Сямён Раманчук[194]. Да канца работы ён ад нас з Таісаю не адыходзіў, прывёў яшчэ Федзю Вялёнду й Пятра Рашэтніка[195], а калі сірэна прагула канец працоўнага дня, дык пайшоў за намі. Нас яшчэ не адводзілі, і мы сядзелі на бярвеннях і гутарылі. Асцярожна, але настойліва пытаўся Сямён, як я сюды трапіла. Ён смяртэльна спалохаўся, што дабравольна. Я ўсё коратка яму паясніла, тады ў яго вырваўся цяжкі ўздох і словы: «Ах, каб я мог узяць сабе вашых дваццаць пяць лет, а аддаць вам свае пяць, што мне сядзець засталося». — «Кожны мае свой лёс, — кажу, — і мне мой срок, вам ваш». — «Божа, каб хоць вашую брыгаду закрапілі за ДОКам, — прастагнаў Сямён, — каб я вас мог бачыць...»

вернуться

192

Зарэцкі Міхась (сапр. Касянкоў; 1901–1937) — празаік, драматург; у 1936 г. быў арыштаваны і праз год расстраляны.

вернуться

193

ДОК — дрэваапрацоўчы (обрабатывающий) камбінат.

вернуться

194

Раманчук Сымон (1916—1951?) — беларускі вайсковы дзеяч, адзін з актывістаў Беларускай краёвай абароны. Арыштаваны савецкімі спэцслужбамі ў 1946 г. Спрабаваў арганізаваць паўстанне вязняў у Інце, паводле неўдакладненых звестак быў расстраляны.

вернуться

195

Рашэтнік Пётра (1926–2008) — удзельнік беларускага незалежніцкага руху, сябра Саюза беларускай моладзі. У 1948 г. быў арыштаваны і асуджаны на 25 гадоў няволі; пасля вызвалення жыў у Баранавічах.

1 ... 95 96 97 98 99 100 101 102 103 ... 263
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)