Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Агасфэр (Вечны Жыд) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Агасфэр (Вечны Жыд)

Электронная книга - «Агасфэр (Вечны Жыд)». Краткое содержание книги:

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.
1 ... 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101
Перейти на страницу:

Гаворыць гэта й глядзіць, шукаючы сьведчньня і падтрымкі, на Лёйхтэнтрагера, які заўсёды падшпорваў яго на богаўгодныя чыны й часта вяцягваў яго з лужыны; але той падбірае насьмешліва губкі й кажа:

— Менавіта таму, мой усехрысьціянскі дружа, менавіта за гэтыя адмысловыя заслугі ты цяпер чортаў.

І як толькі Айцэн падымаецца, каб запярэчыць, хоць у глыбіні душы ён ведае, што няшчасны ўкрыжаванец не на тое аддаў сваю кроў, каб увекавечніць паліцыю і сваё цела, ня дзеля пэрпэтуіраваньня вялікай моцы ўладаў, як жыд падымае руку й кажа:

— Бог ёсьць свабода, бо вырашае Ён, і ніхто іншы за Яго; калі ж тое праўда, што Бог стварыў чалавека паводле свайго вобразу, хто ж тады адважыцца ўціснуць чалавечы дух у дактрыны?

І тут Айцэн адчувае, што загнаны ў вугал, ён бачыць танец ценяў ў мігатлівым сьвятле й думае, што ўсё гэта маленькія чарцяняты, якія цікуюць за ім з распаленымі ражнамі й віламі, і ўскрыквае. Але гер тайны радца лёгенька кранае яго пальцамі й кажа:

— Паколькі вы лічылі сябе мудрым, вы сталіся дурнем, як і пісаў апостал Павел рымлянам.

Айцэн чуе гэта, і ў яго мозгу, у якім выслоўі й вершы Сьвятога Пісаньня закруціліся, як маленькія колцы, яго гэта тузае й падколвае, і ён думае, што чорт падкінуў яму выратавальную вяровачку, каб ён ухапіўся за яе. Таму кажа:

— Усё яно менавіта так, але што меў на ўвазе апостал, пішучы гэта? Што чалавек можа ісьці няправільным шляхам і ўпадаць у памылкі; ці ж за гэта ён робіцца чортавым і павінен быць пракляты на векі вечныя? Так, я памыляўся, бо я намагаўся пабудаваць на зямлі царства, якое сутнасьцю падобнае да нябеснага, дзе мае значэньне толькі адна рада і ўсё робіцца паводле адной волі; чалавек не павінен хацець чыніць, падобна Богу, ён толькі жменька праху.

І паколькі Лёйхтэнтрагер складвае рукі на грудзях і маўчыць, пакуль жыд ківае так, быццам успамінае словы, сказаныя ім Ісусу, калі той падышоў да ягоных дзьвярэй, Айцэн падазрае, што ён на правільным шляху, і калі крыху патрэніруецца ў самапрыніжэньні, альбо наогул знойдзе каго-небудзь, на каго мог бы перакласьці сваю віну, яму, дадаўшы крыху лёгкай рыторыкі, удалося б пазьбегнуць выраку, які яму пагражае, альбо, прынамсі, памякчыць яго. Таму кажа далей:

— Item, паколькі чалавек памыляецца, а Бог не, і ўсё ідзе паводле Божага рашэньня, направа, калі гэта так вырашана, альбо налева, калі й на гэта Ягоная воля, дык вынікае, што ня ўласна чалавек вінаваты, а Бог; і калі б чалавечая віна ня клалася не на самаго Бога, дык чаму ж тады Бог паслаў свайго роднага сына, каб той узяў усю віну на сябе?

— Так што, — кажа Агасфэр, — ergo, закасьцянелыя і зацятыя жыды таксама ня вінаватыя, тыя, што крычалі Укрыжуйце яго! і Яго кроў на нас і на нашых дзецях! так, нават мусілі крычаць Укрыжуйце яго! і наклікаць і чыніць ўсё самае ліхое й пахібнае, каб споўнілася воля Божая? І што, ergo, праклён, які мяне, Агасфэра, спасьціг, павінен быў бы спасьцігнуць самаго Бога ўва мне, Вечна Вандроўным Жыдзе?

Гер супэрінтэндэнт бачыць, куды ён залез са сваім аргумэнтам і што ён будзе глыбей і глыбей засмоктвацца багнай, чым больш ён абтоптваецца, але страх перад пякельным пракляцьцем і вечным агнём пад задніцай падганяе яго, і ён думае, што Божыя плечы шырокія, і маё каліўца чалавечай віны, якую я ўскладу на Яго, Яму плячэй не намуляе, і кажа: «Вядома!» і «Так яно й ёсьць!» і, «еrgo, навошта караць пастуха, калі ён робіць толькі тое, што сказаў яму яго гаспадар?» і, павярнуўшыся да свайго сябра Лёйхтэнтрагера: «Д'ябал, дзе твая логіка, сатана, дзе твой розум?»

Вострыя бровы Лёйхтэнтрагера падымаюцца, у вачах бліскаюць іскры, бо падлічыць, колькі будзе два разы па два, ён умее лепей, чым тыя, якія пакладаюцца на сваю веру й на цудадзействы Бога. Пасьля ён устае й ідзе да паліцы на сьцяне, на якой роўненька стаяць Бібліі Айцэна й іншыя пабожныя старакніжныя рарытэты, акуратна пераплеценыя, а справа Айцэнавыя ўласныя друкаваныя творы, вялікае багацьце й гонар аўтара. І бярэ адтуль «Хрысьціянскае настаўленьне etc. etc.», выдадзенае ў Шлезьвігу ў Нікалаўса Вегенэра, гартае яе, задаволена ківае й заўважае, што ў творы гаворка йдзе пра prаedestinatio альбо Божае прадвызначэньне, гэтую тэму вы толькі што прадыспутавалі й абгаварылі, і паколькі Айцэн, якому стала горача за вушамі, пацьвердзіў гэта, пытаецца як бы між іншым, ці ён і ніхто іншы напісаў усё, што ў гэтай кнізе, і паколькі Айцэн, мусіць пацьвердзіць гэта, сябар падыходзіць, трымаючы кнігу ў руках, назад да стала й разгорнутую кладзе перад Айцэнам, паказваючы пальцам разьдзел і радок, і кажа: «Чытай!», і паколькі Айцэн толькі мыляе губамі: «Уголас! Агасфэру таксама цікава паслухаць».

1 ... 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)