Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Агасфэр (Вечны Жыд) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Агасфэр (Вечны Жыд)

Электронная книга - «Агасфэр (Вечны Жыд)». Краткое содержание книги:

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.
1 ... 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101
Перейти на страницу:

Рабі кратае мяне за плячо кончыкам пальца, і я ўздрыгваю. Марна, кажа ён, усё было пустая марнасьць, гэтым разам таксама.

І я ведаю, што ён думае пра сьмерць, якою ён памёр на крыжы, і як я яго прагнаў ад маіх дзьвярэй, бо ён адмовіўся ад барацьбы; а цяпер ён змагаўся, і гэта зноў жа было ня больш, чым пстрычка ў пустату. Рабі, сказаў я і схапіў яго за руку, далікатную, як у жанчыны, рабі, можа так стацца, што сёньня ты выбавіў самога сябе.

І было там шкляное мора, якое рассыпалася, і выспы, якія апусьціліся, быццам іх ніколі й ня было, і горы, якія распаліся як вялікія гурбы пяску, і зямля гарэла з аднаго краю ў другі; а людзі ўцякалі ў пячоры ў скалах і шыліся ў шчыліны муроў, і там заставала іх сьмерць, і яны ператвараліся ў цені на сьцяне. І зоркі ў агні ападалі зь неба й расчынялі калодзежы прорваў, зь якіх падымаўся атрутлівы чад і подых спусташэньня, і ўсё, што яшчэ заставалася стаяць, з грукатам лопалася. Але рабі ўсё яшчэ парываўся наперад, і воінствы яго за ім, шукаючы нябеснага Ерусаліма, які зь ясьпісу й шчырага золата й мае дванаццаць брамаў, тры на поўнач і тры на поўдзень, тры на ўсход і тры на захад, і над імі вялікі храм зь белага мармуру, у Сьвятая Сьвятых якога на адзінокім троне сам Бог, якому пакланяюцца й моляцца ў вякі вякоў праведнікі, якія носяць Яго пячатку на лобе; але нідзе не знайшлося такога горада, як высока ні парываўся рабі са сваімі сонмамі, з аднаго неба на другое вышэйшае, і ўздоўж і ўпоперак, пакуль на ноздрах ня выступіў шум і плямісты пот на баках коней чатырох цёмных вершнікаў і на баках коней ордаў Гога й Магога й нават упанцыраваная шаранча змардавалася і зьвер зь сямю галовамі й дзесяцьцю рагамі пачаў расслабляцца й пахібныя анёлы ў сваім шматфарбным адзеньні як і астатні пешы люд, што падняўся з магілаў, і ўсе наракалі, як народ Ізраіля пасьля саракагадовага блуканьня па пустыні. Тут нарэшце зацугляў рабі белага каня і выпрастаўся ў сядле й сказаў усяму народу: Гэты Бог нідзе; ён разьбіты разам са Сваімі анёламі й духамі, і ўцёк, і я, Сын чалавечы — цяпер Бог замест Яго, і я хачу рабіць тое, у чым Ён запрысягнуўся, але ніколі ня выканаў; я хачу стварыць новае неба й новую зямлю, у іх павінны цараваць мір і справядлівасьць, і ільвы ляжацьмуць каля авечак, і чалавек ня будзе ўжо ворагам чалавеку, а рука ў руцэ хадзіцьмуць пад маім сонцам і ў цяні майго саду.

Але я, Агасфэр, бачыў, як чатыры вершнікі ляпалі сябе па сьцёгнах ад унутранай гарачнасьці й як сем галоваў Антыхрыста бляялі, ашчэрыўшы зубы, і я чуў, як падымалася нараканьне сярод ордаў Гога й Магога й сярод пахібных анёлаў і сярод іншага пешага люду, быццам яны ня верылі сваім вушам; але перш чым мог выбухнуць вялікі рогат пекла, які запоўніў бы нябёсы, ад першага неба да сёмага, з такой утапічнай лухты, гля! перад намі стаіць ужо старац-пісец Кнігі жыцьця і маўляе: Ты прыйшоў, мой сыне, разам з усімі гэтымі мяняць сьвет паводле твайго вобразу?

І падняў рабі руку, каб адмахнуцца ад старога так, як адмахваюцца ад настырнай мухі; а той сказаў: Ты забываеш, мой сыне, што твой вобраз ёсьць і мой вобраз, бо ты неаддзельны ад мяне, як ніхто іншы.

1 ... 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)