Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Агасфэр (Вечны Жыд) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Агасфэр (Вечны Жыд)

Электронная книга - «Агасфэр (Вечны Жыд)». Краткое содержание книги:

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.
1 ... 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101
Перейти на страницу:

— Ах, — уздыхае Айцэн, — Маргрыт.

— Самыя прыгожыя жанчыны, — кажа Лёйхтэнтрагер, — заўсёды тыя, якіх мы самі сабе ствараем.

— Міраж, блізір, — кажа Айцэн, — чорт выдумаў, чорт і зрабіў.

— Але ж ты кахаў яе, — кажа Лёйхтэнтрагер і ўсьміхаецца сваёй ціхай, крывой ухмылкай, якая кажа, што за кожным, хто ёсьць, стаіць нехта іншы, а за ім яшчэ нехта ці нешта, і што на сьвеце ногул няма нічога, нам усё толькі здаецца, а ўсе ісьціны пакрыўленыя і перакручаныя.

— Яна абдурыла мяне, — кажа Айцэн, — і ўцякла зь жыдам, Агасфэрам, які быў пахібаю ўсіх веруючых хрысьціян.

— І якога ты дазволіў закатаваць кіямі да сьмерці, — дадае Лёйхтэнтрагер.

Айцэн адпівае віна й паляпвае сябра па горбіку.

— Калі б ён быў Агасфэр, сапраўдны, — кажа ён, — якога пракляў наш Гасподзь Ісус і асудзіў на вечнае вандраваньне, дык у яго не дайшло б да сьмерці, ён весела перанёс бы ўсё і ўцёр бы носа геру прафузу, калі той у канцы саўгануў яму ботам пад бок, каб пераканацца, што ў ім сапраўды не засталося жыцьця.

І ў самы гэты момант у пакой уваходзіць крошка Маргарэтэ й ставіць на стол трэйці кубак, і калі бацька пытаецца ў яе, што б гэта значыла, бо як бы ён жадаў бачыць за сталом гера Калунда, ён бы ўжо яму паказаў, дык яна з усім належным рышпектам адказвае, што кубак не для яе Калунда, а для аднаго чалавека, які толькі што прыйшоў, гэта сябар дома, як сказаў ёй, і тут запозьнены госьць ужо стаіць у парозе, цёмны ў сьвятле каміна, у якім раптам шалёна замільгатала полымя, і гер супэрінтэндэнт закрычаў бы яму, калі б толькі здолеў: Вымятайся прэч, у імя Айца, Сына й Духа Сьвятога! але такая слабасьць сталася ў яго чэлесах, і толькі сэрца застукатала ў горле, як тысяча молатаў. Але Агасфэр набліжаецца да стала, за якім сядзяць Айцэн і Лёйхтэнтрагер, такі ж малады, як і раней, пры першым разе; малады жыд у плямістым лапсердаку, чорная ярмолка на кучаравых валасах, ужо вальяжыцца ў крэсьле, вальготна выцягнуўшы наперад ногі, тым часам як крошка Маргарэтэ апускаецца перад ім на калені й сьцягвае перапэцканыя боты з ног, ступакі якіх закарэлі, як вырабленая скура, ад доўгіх вандровак. Пасьля гэтага ён гладзіць крошку Маргарэтэ па галоўцы й кажа геру тайнаму радцу:

— Мір з вамі, Лёйхтэнтрагер, а як ідуць справы з вашай працай, і ці ўсё яшчэ пры вас кесарава манэта й пэргамант з надпісам?

— Мая праца ідзе наперад, — кажа Лёйхтэнтрагер, — гэта вы самі бачыце. І кесарава манэта пры мне, як і пэргамант са словамі прарока, напісанымі на ім. — І дастае манэту й пэргамант з кішэні й перадае Агасфэру, быццам гэта былі няма ладу якія скарбы.

Айцэну робіцца вусьцішна, ён быццам бы гэта ўжо раз перажыў. А яго прыяцель Лёйхтэнтрагер ужо хоча ведаць, чаго ён так дрыжыць, ці ж мала ён прапаведаваў уваскрэсеньне зь мёртвых, і вось табе маеш, калі тое сталася, ён палохаецца.

— Але я ня ўцямлю, што за гэтым, — кажа Айцэн, — альбо тут сам жыд у плоці, альбо ж выпладзень пекла, і гэта мяне так палохае.

Лёйхтэнтрагер налівае яму віна й суцяшае.

— Ня бойся, Паўль, — кажа ён, — што йдзе, прыйдзе, і ня ты першы, ня ты апошні, каго чорт забірае.

Айцэн прымушае сябе засьмяяцца, хоць яму зусім не да сьмеху, і пасьля таго як ён адаслаў крошку Маргарэтэ з пакоя, якая даволі такі неахвотна выйшла, ён няцьвёрдым голасам пытаецца, ці ня хоча прыяцель Лёйхтэнтрагер сказаць на поўным сур'ёзе, што ў ім больш д'ябальскага чым проста імя, Люцыпар; акрамя таго ён, Айцэн, ніколі не схаўрусаваўся б з чортам і пактаў не заключаў бы так, каб ён гэтага ня ведаў, бо такі сатанінскі дакумант, як яно належыцца, прыпячатваецца крывёю, а тут ніякі чорт ня мае ні права на яго, ні якіх бы там ні было прэтэнзій да яго.

Тут падымаецца Агасфэр і выпростваецца ў цёмную постаць і разгортвае кавалак асьлінай скуры, якую даў яму Лёйхтэнтрагер, і чытае напісанае на ім у тоне, ад якога ў Айцэна кроў у жылах стыне:

— Глядзі, вось Я — на пастыраў, і спаганю авечак Маіх з рук іхніх і ня дам ім болей пасьвіць авечак, і ня будуць болей пастыры пасьвіць саміх сябе, і вырву авечак Маіх з пашчанак іхніх, і ня будуць яны ежаю ім.

Айцэн ведае словы, прарок Эзэкііль гэта той, якога ён сам часта панукаў на добрыя справы, і калі ён пачынае разумець, што Вечны Жыд пасьля яго праходу па «вуліцы» не вярнуўся б толькі дзеля таго, каб правесьці зь ім духоўны дыспут, а што тут ідзе пра вечнае жыцьцё, ён абараняецца з усім запалам і зацята, як толькі можа, і заяўляе, што ён, Айцэн, быў-такі лепшым пастухом, чым нехта ў сваім гешэфце, і хоць з Богам на вуснах, але ня чужы й сьвецкім выгодам, бо што ж тут такога; азірнешся вакол у герцагстве, і гер тайны радца пацьвердзіць: тут пануе найлепшы духоўны парадак, і няма нікога, хто самахоць ухіліўся б ад хрысьціянскага вучэньня, якое рупліва закладзена добрым доктарам Марцінусам Лютэрам, а сьледам за ім і ім, Яго герцагскай мосьці вярхоўным інспэктарам і супэрінтэндэнтам, і народ пачувае сябе ахаваным у веры, тым часам як па той бок мяжы, як на ўсход, так і на захад, культывуюцца самыя заганныя ератычныя вучэньні, і ўсякі там Гінц альбо Кунц лічыць, што лепш выкладае Хрыста, чым ардынаваны на тое слуга Гасподні.

1 ... 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)