Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Агасфэр (Вечны Жыд) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Агасфэр (Вечны Жыд)

Электронная книга - «Агасфэр (Вечны Жыд)». Краткое содержание книги:

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.
1 ... 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101
Перейти на страницу:

І падняў рабі меч, каб забіць старца; а той раптам пачаў расьці й расьці й зрабіўся вялізарны й стаяў нагамі на разбуранай зямлі, галава высока ў воблаках, і падняў руку Сваю, якая была рукою, у якой ён калісьці трымаў усё створанае Ім разам са Сваімі анёламі і ўсімі сузор'ямі й з Адамам, і прагучаў голас, які быў мацнейшы за самы моцны гром і разам з тым як шалясьценьне ветрыку ў лісьці, і сказаў слова, толькі гэта адно, менавіта Сваё імя, імя Бога, нявымоўнае, таямнічае, сьвятое.

І ўсе застылі, быццам маланкай працятыя, чатыры цёмныя вершнікі, і орды Гога й Магога зь іх серністымі й чырвонымі й чорнымі й буланымі коньмі, і шаранча зь іх як бы прарэзанымі вачыма, вогнеплявальнымі хобатамі, і зьвер зь сямю галовамі й дзесяцьцю рагамі й пахібныя анёлы, і пешы люд, які паўстаў з магілаў са сваімі пошасьцямі й сваімі скалечанымі чэлесамі, і пачалі растварацца перад маімі вачыма й расплывацца й распластвацца, пакуль ужо нічога не засталося апрача вялікай пустаты й прасторы, ў якой пустата пашырылася, разышлася, і ў гэтай пустаце постаць рабі, без скакуна, бязь меча, маленькая і кволая і пакутлівая, якім ён і быў, калі сустрэўся са мною ў пустыні, і зусім адзінокі. І я здалёку чуў яго сьмех, які я ведаў, і гэта было ўсё, што засталося ад валадара глыбіняў і вялікага барацьбіта супроць парадку, анёла Люцыпара.

Мы падалі, рабі й я.

Мой вечны браце, кажа ён, не пакідай мяне.

І паклаў я галаву сваю яму на грудзі, так як быў зрабіў гэта на яго апошняй вячэры, і ён пацалаваў мяне ў лоб і абняў мяне й сказаў, што я плоць ад яго плоці, і як цень, які належыць яму, як другое ягонае Я. І мы аб'ядналіся ў любові й сталі адно.

І як ён і Бог былі адно, так і я стаў з Богам адно, адна йстота й сутнасьць, адна вялікая думка, адна мара.

1 ... 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)