Агасфэр (Вечны Жыд)
- Автор: Гейм Стефан
- Язык: белорусский
- Переводчик: Васіль Сёмуха
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Агасфэр (Вечны Жыд)». Краткое содержание книги:
Але перад усім я мог на працягу ўсяго вечара назіраць за кіраўніком нашага Інстытута праф. д-рам Dr. h. c. З. Байфусам. Ён быў у стане ўсхваляванасці, што, можа, і не кінулася ў вочы іншым гасцям, якія на працягу мінулага года не назіралі за яго паводзінамі, мяне ж яны прымусілі задумацца, асабліва калі ён адвёў мяне ўбок, са значэннем падняў сваю чарку і спытаўся: «Якш, што б Вы сказалі на тое, каб мяне чорт забраў?»
Як так? — адказаў яму я. — Вы думаеце, Вы гэтага заслужылі?
На гэта ён захіхікаў, аж мне мароз па скуры пабег, павярнуўся і пайшоў да праф. Лёйхтэнтрагера, быццам той быў магнітам, які прыцягваў яго.
Крыху пазней зазванілі званы па радыё, госці пачалі цалавацца, і я пачуў, як фраў Байфус спыталася: «А куды гэта падзеўся мой Зігі?»
Але праф. З. Байфус знік гэтаксама, як і два ізраільскія грамадзяне Ё. Лёйхтэнтрагер і А. Агасфер.
Подп.: д-р Вільгельм Якш