Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Агасфэр (Вечны Жыд) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Агасфэр (Вечны Жыд)

Электронная книга - «Агасфэр (Вечны Жыд)». Краткое содержание книги:

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.
1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 101
Перейти на страницу:

Расследаванне Мін. унутраных спраў (пагранічная паліцыя) дало дадатковыя адпраўныя пункты. Яны паступілі з, на жаль, спазненнем. Даклад прыкладваецца.

Берлін, 12 студз. 1981 г.

У ноч з 31.ХІІ.1980 на 1.I.1981 прыкладна ў 0.00 гадзін дзяжурныя на ахоўнай вышцы на ўчастку пераходу граніцы на Фрыдрыхштрасэ унт. аф. Курт Блюмель і яфр. Роберт Рэкцэ назіралі трох незнаёмых асобаў, якія рухаліся з рога вуліц Ляйпцыгерштр. і Фрыдрыхштр. на вышыні прыкладна 10–15 метраў уздоўж Фрыдрыхштр. у напрамку пункта пераходу граніцы. За двума з гэтых асобаў цягнуўся агністы шлейф (унт. аф. Блюмель падазрае свайго роду соплавую выцяжку), трэці, сярэдні, нібыта не меў уласнай цягава-лётнай сілы і быў транспартаваны астатнімі двума, пынамс., быў імі трыманы. Паколькі ў гэты час усё неба было ў выбуховых феерверачных агнях, якія на Сільвестар значна ўскладняюць працу памежных органаў, унт. аф. Блюмель і яфр. Рэкцэ палічылі, што справа ідзе пра з'яўленне варожай канструкцыі значных памераў. Але неўзабаве яны зразумелі, што мае месца прарыў пагранічных умацаванняў праз пералёт названай канструкцыі з дапамогай новай тэхнікі. Яфр. Рэкцэ хацеў адкрыць агонь па аб'екце, але унт. аф. Блюмель стрымаў яго, таму што паводле прадпісання дазваляецца адкрываць агонь па лятаючых аб'ектах на мяжы ГДР толькі з вышэйстаячага дазволу.

Тым часам тры асобы наблізіліся да ахоўнай вышкі і ў лёце абышлі яе, пры гэтым двое з агністым шлейфам гучна і рэзка рагаталі, а ў сярэдняга ж быў моцна спалоханы і як бы скажоны болем твар, так што унт. аф. Блюмель і яфр. Рэкцэ страцілі дар мовы і пачалі моцна дрыжаць. Як толькі унт. аф. Блюмель прыйшоў да памяці, ён зрабіў данясенне л-ту Кнуту Ломаеру. К гэтаму часу ўцекачы з Рэспублікі паспелі ўжо пераляцець памежныя ўмацаванні і знаходзіліся на заходнеберлінскім баку пункта пераходу граніцы, адкуль яны з вялікай хуткасцю скошаным лётам узмылі ўгору, пакуль унт. аф. Блюмель і яфр. Рэкцэ не ўбачылі іх падобнымі да навагодняй ракеты.

Паказанні унт. аф. Блюмеля і яфр. Рэкцэ змаглі быць знятыя з некаторым спазненнем, паколькі л-нт Ломаер атрымаў паведамленне пра ўжыванне унт. аф. Блюмелем і яфр. Рэкцэ алкаголю на службе і гэтыя ў той час адбывалі пакаранне.

З сац. прывітаннем

Подп.: Кюнле, кптн.

Мін. унутр. спраў

Паколькі інцыдэнт у многіх адносінах пераўзыходзіць кампетэнцыю ІІ В (13), неабходна праінфармаваць прамежкавым паведамленнем Мін. аднос. знікнення З. Байфуса і меўшых месца ў сув. з гэтым суправаджальных абставінаў. Поўн. даклад паследуе пасля поўнага расследавання.

Папярэдняя ацэнка ўстаноўленага стану фактаў, а таксама паказанняў відавочцаў і данясенні даюць наступную карціну здарыўшагася: Ізраільскія грамадзяне праф. (?) Ё. Лёйхтэнтрагер і А. Агасфер 31.ХІІ.1980 прыкладна ў 11–00 гадзін паяўляюцца ў Інстытуце навуковага атэізму, 108 Берлін, Бэрэнштрасэ 39а, дзе калектыў Інстытута ў гэты час урачыста адзначаў гадавую справаздачу аб праробленай працы і поспехі яго дзейнасці за шкляначкай віна. Кіраўнік інстытута праф. д-р Dr. h. c. Зігфрыд Вальтэр Байфус выпраўляецца з абодвума прыбыльцамі ў яго кабінет, дзе адбываецца гарачая дыскусія; прапанова дапусціць да ўдзелу ў гутарцы сведак была з боку З. Байфуса адхілена. Кантакт іншых супрацоўнікаў інстытута з абодвума ізраільскімі грамадзянамі адсутнічаў.

Каля 14–30 таго ж дня З. Байфус згодна паказанняў швейцара ў суправаджэнні двух іншаземцаў пакідае інстытут праз галоўны яго ўваход; каля 17–00 гадзін ён уваходзіць у сваю кватэру на 8 паверсе дома па Ляйпцыгерштрасэ 61, дзе коратка прадстаўляе жонцы і дзецям сваіх суправаджаючых як сваіх старых сяброў праф. Лёйхтэнтрагера і шматпадарожнага гера Агасфера і неўзабаве пасля гэтага пераходзіць з імі ў свой кабінет. Звестак пра тое, дзе ён і яго суправаджаючыя правялі дзве з палавінай гадзіны ў прамежку, не зафіксавана.

Прыкладна а 19–00 гадзіне З. Байфус і абодва замежныя госці пакідаюць кабінет. З гэтага моманту З. Байфус, Ё. Лёйхтэнтрагер і А. Агасфер знаходзяцца ў прысутнасці і зрокавым кантакце жонкі і дзяцей З. Байфуса, у тым ліку і гасцей сільвестраўскай вечарыны. Гэта мела месца да 0-00 гадзін, калі З. Байфус быў выяўлены як адсутны; ізраільскія грамадзяне Ё. Лёйхтэнтрагер і А. Агасфер у гэты час таксама ў наяўнасці не паяўляліся.

1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)