Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 89 90 91 92 93 94 95 96 97 ... 189
Перейти на страницу:

Шупа: А ці ня позна ўжо?

Алексіевіч: Я ня думаю. Наадварот, сёньня да гэтых рэчаў можна зусім інакш падысьці. Гэта тое, што я спрабавала сёньня сказаць. Мяне, на ўзроўні такіх канкрэтнасьцяў, зусім не цікавіць (гэта, можа, ужо і позна) — колькі падарвалі эшалёнаў, як адны гераічна забівалі іншых і г. д. Але паколькі мы жывем у эпоху спажывецтва, у чалавека няма стрыжня. І вось яму няма на чым... Ну ўсе мы троху праваслаўныя, так, але сапраўдных вернікаў, якія па сапраўднаму ведаюць і чытаюць Біблію, ня так і шмат... А бітва дабра і зла ў чалавечым сэрцы вядзецца заўсёды, і таму такія матэрыялы, такая гісторыя дае магчымасьць размовы з такім чалавекам. На якім яшчэ матэрыяле вы можаце сёньня гаварыць з нашым чалавекам аб дабры і злу? Аб чым?

Шупа: Але паглядзіце, ўдзельнікаў вайны ўжо амаль не засталося, засталіся састарэлыя сьведкі. Ці зьмянілася нешта сёньня ў іх успамінах?

Алексіевіч: Я недзе пяць гадоў таму кнігу дапоўніла — я дапісала, бо яны сёньня гаварылі лепш, чым тады. Сёньня яны больш свабодныя. Калі раней я мусіла іх пераконваць, што пра гэта можна расказваць, то сёньня яны ўжо і самі гэта ведаюць.

Шупа: Але ці разумеюць сёньняшнія чытачы? Ужо вырасьлі два-тры новыя пакаленьні...

Алексіевіч: Калі вы зойдзеце ў польскую кнігарню — паглядзіце, як чытаюць «У вайны не жаночае аблічча». Кніга выйшла ў Польшчы — дзьве прэміі. Гэта ж пра нешта гаворыць? Гэта гаворыць пра тое, што гэта — прадмет размовы. У палякаў складанае стаўленьне да расейскай гісторыі — хто толькі не ваяваў на гэтай тэрыторыі — былі беларускія інтарэсы, польскія, украінскія, савецкія. Мы ж нічога гэтага ня ведаем. Урэшце ёсьць жа архівы, ёсьць дакумэнты — калі б гэта нехта апісаў, усе б гэта чыталі сёньня, бо мы па вялікім рахунку нічога пра сябе ня ведаем. У нас ёсьць сталінская вэрсія, і мы дагэтуль па ёй жывем. Калі ты раскажаш гісторыю па-людзку, пра лёс чалавека — просты, «маленькі» чалавек будзе чытаць. Чаму ў нас сёньня на сэкцыі не атрымалася размова? Бо ў гісторыка адзін погляд, а ў пісьменьніка іншы.

«Калі столькі хлусьні, удзельнічаць у гэтым непрыстойна»

20 верасьня 2012

Алесь Дашчынскі

У Беларусі працягваецца датэрміновае галасаваньне на выбарах у Палату прадстаўнікоў. Пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч сказала, што хоць і будзе ў дзень выбараў у Беларусі, але галасаваць ня пойдзе, бо лічыць, што адбываецца чарговае палітычнае шоў. Сьвятлана будзе працаваць над новай кнігай «Час second-hand. Канец чырвонага чалавека».

Алексіевіч: У тых абставінах, пры той уладзе, якая ў нас, усё гэта ілжыва, непрыстойна. Мы па вялікім рахунку ня ведаем, што адбываецца ў краіне, якія сілы, якія людзі насамрэч карыстаюцца даверам, насамрэч могуць нешта зрабіць. Гэта ўсё свавольства, усеўладзьдзе такое. Мы жывем у краіне нічога пра яе ня ведаючы. А ісьці яшчэ раз гэта памнажаць — навошта? Калі сядзяць палітвязьні, калі людзям, якія вылучаюцца, не даюць слова, калі столькі падману, хлусьні, удзельнічаць у гэтым проста непрыстойна. Мы ўсе апынуліся ў пастцы. З аднаго боку, трэба нешта рабіць, а з другога боку, поўнае бясьсільле і немагчымасьць нешта рабіць. Я бачу, што ўсе паралізаваныя. Гэта ўжо ня страх як такі, а гэта поўнае адчуваньне свайго бясьсільля, бездапаможнасьці. І амаль адчай. Ён ва ўсіх — і ў тых, хто езьдзіць на джыпе, і ў тых, хто цягне ад заробку да заробку. Гэта нейкі агульны адчай таго, што мы выпадаем з часу. Поўнае нейкае палітычнае і чалавечае бяспраўе»

«Народ — гэта зусім ня тое, што пра яго прынята думаць: што гэта людзі, якіх апанаваў страх, рабы»

24 сьнежня 2012

Радыё Свабода

На відэапартале YouTube зьявіўся дакумэнтальны фільм «Плошча. Жанчыны». Ідэя праекту належыць пісьменьніцы Сьвятлане Алексіевіч. Сьвятлана Алексіевіч адказала на пытаньні «Свабоды».

Алексіевіч: Зразумела, вельмі хацелася б, каб гэтае відэа паглядзела як мага болей людзей. Каб не прайшлі міма нас тыя пакуты, якія перажылі гэтыя жанчыны ды іх дзеці. Каб час ад часу ўзгадвалася пра тое, што не ва ўсіх матак вытрымала сэрца ад таго, што здарылася зь іхнымі хлопчыкамі. У нашым фільме распавядаецца, што маці двух палітвязьняў памерлі. Вось такімі гісторыямі можна абудзіць свой народ, а ня нейкімі палітычнымі лёзунгамі... Трэба гаварыць пра чалавечыя рэчы і такім чынам прабівацца да іншых. Бо кожны з нас можа апынуцца на месцы гераінь гэтага фільму.

1 ... 89 90 91 92 93 94 95 96 97 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)