Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 88 89 90 91 92 93 94 95 96 ... 189
Перейти на страницу:

Нядаўна я сустракалася са сваёй сяброўкай, вядомай левай ў Італіі, якая кажа, што 15 гадоў яе жыцьця было выдаткавана на барацьбу з Бэрлюсконі, нарэшце, няма Бэрлюсконі, яны дамагліся свайго і зразумелі, што справа не ў Бэрлюсконі, што справа значна глыбей. Сапраўды гэтак жа і гэтыя людзі зразумелі, што справа значна глыбей, яна палягае глыбей, чым гэтае пакаленьне меркавала.

Калі пачалася перабудова, я памятаю асобы Адамовіча і таго самага Быкава, як яны верылі, яны былі проста рамантыкі абсалютныя з пункту гледжаньня сёньняшняга дня, з пункту гледжаньня нашых паразаў і расчараваньняў. Яны думалі, што зараз ня будзе камунізму і будзе нешта зусім іншае. А аказалася, што справа ня толькі ў камунізьме, а ўсё мае больш глыбокія карані. Так што супраціў, іншадумства — яно ж таксама ў руху. Нам здаецца, што вораг — гэты, а потым праходзіць час, і мы высьвятляем, што вораг ня толькі гэта, а нешта ў мэнтальнасьці, у гісторыі, у самой структуры гэтага дэспатычнага мэханізму.

Талстой: А які быў Быкаў апошніх сваіх гадоў? Бо ён адыграў вялікую ролю ў руху за беларускую нацыянальную самасьвядомасьць?

Алексіевіч: Мы шмат спрачаліся зь ім пра гэта. Ён застаўся рамантыкам. Калі раней ён быў рамантыкам-шасьцідзясятнікам, дык потым ён ... Я ня стаўлю гэта ім у віну, ні ў якім разе, я, наадварот, захапляюся гэтым пакаленьнем, але нельга абагнаць час, нельга абагнаць уласны народ. Гэта ўсё адбываецца, на жаль, па нейкіх сваіх законах. Дык вось потым ён стаў рамантыкам нацыянальнай ідэі, нашых нацыянальных лідэраў, якія тут жа выраджаліся ў Гамсахурдыя, толькі не пасьпелі нічога зрабіць, а было б тое самае. І ён стаў рамантыкам гэтай ідэі.

А потым таксама, па-мойму, быў вельмі расчараваны. Гэта было вельмі складана. Ва ўсякім выпадку, я думаю, што ён мог бы, як і Астаф’еў, напісаць, што «я радасна прыйшоў у гэты сьвет, а сыходжу ўзрушаным, расчараваным і адзінокім».

Мне здаецца, такога Быкава я сустракала за мяжой. Я памятаю, аднойчы мы сустрэліся ў Франкфурце, ён прыйшоў з жонкай, і ў нас было трошкі часу пагаварыць. І так я была засмучаная ягоным душэўным станам, што ён ня мог вярнуцца дадому, што ён шмат у чым расчараваўся, што ўсё аказалася ня так, як мы сабе ўяўлялі, што пасьля шэрых прыйшлі чорныя, што я нават села на цягнік, які ехаў у адваротны бок. І да гэтага часу памятаю гэтыя дзьве фігуркі на плятформе, якія махалі мне, зусім разгубленыя, у гэтым новым, незразумелым сьвеце.

«Пра вайну мы ня ведаем праўды — асабліва беларусы пра партызанскую вайну»

15 сакавіка 2012

Сяргей Шупа

На кніжным кірмашы ў Ляйпцыгу, дзе прысутнічае вялікая дэлегацыя беларускіх літаратараў, пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч адказала на пытаньні нашага карэспандэнта.

Шупа: Колькі часу вайна яшчэ будзе заставацца актуальнаю ў сьвядомасьці беларускага чытача?

Алексіевіч: Што тычыцца беларускага чытача, гэта будзе вельмі доўга. Тое самае і для расейскага чытача. Паколькі зьнікла чырвоная імпэрыя, то і зьнікла напрацаваная ідэя. Ня важна якая яна... Вядома, засталіся мора крыві і бочкі мяса, і поўная катастрофа ў розумах людзей. Адначасова сёньня людзям яшчэ горай жыць, асабліва маленькаму чалавеку, і ён разгублены. Маленькі чалавек ня думае ж стратэгічна, ён жа не пісьменьнік, каб сядзець і думаць аб важных рэчах Ён глядзіць — няма грошай, пайшоў...

Я асабліва паезьдзіла па Расеі, дык там жах. У нас яшчэ нейкая своеасаблівая сумесь фэўдалізмуі і сацыялізму, яшчэ больш-менш схавана ўсё на нейкі час. Таму, з аднаго боку, пра вайну мы ня ведаем праўды — асабліва беларусы пра партызанскую вайну. Калі ваюе армія — гэта арганізаваная ваенная машына, добрая ці дрэнная, але машына, ёсьць законы, статут, правы, гэта значыць, ёсьць інстытут, колькі жыве чалавецтва, столькі гэтаму інстытуту гадоў. Партызанская вайна, гэта, агулам, поўны разбой. Ты залежыш ад камандзіра, асабліва жанчыны (што я добра ведаю); калі ты габрэй, табе могуць і ў сьпіну стрэліць.

Усё гэта мы ведаем, і мы гэтага ня ведаем. Гэта значыць, што мы ведаем пра гэта як сьведкі, ад бацькоў, ад дзядоў, вось мне бабуля зь дзедам расказвалі, што яны баяліся ноччу адных, а днём іншых... А літаратура аб гэтым ня піша, літаратуры аб гэтым няма або вельмі мала...

1 ... 88 89 90 91 92 93 94 95 96 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)