Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Агасфэр (Вечны Жыд) - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Агасфэр (Вечны Жыд)

Электронная книга - «Агасфэр (Вечны Жыд)». Краткое содержание книги:

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.
1 ... 86 87 88 89 90 91 92 93 94 ... 101
Перейти на страницу:

Спекулятыўнае пытанне, як паводзіўся б Ісус і што ён сказаў бы, калі б сёння вярнуўся на зямлю, ставілі ўжо многія, Вы, мабыць, таксама, дарагі гер прафесар, нягледзячы на Вашыя атэістычныя перакананні. Паводле выказванняў Вечнага Жыда, адзінага чалавека, які можа надзейна ідэнтыфікаваць рэбэ Ёшуа і атэістычна засведчыць ягонае вяртанне, гэтае вяртанне адбылося. Дык ці можна адказаць на пытанне?

Гер Агасфер мяркуе, што можна. Ва ўсякім разе сам рэбэ Ёшуа непасрэдна даў адказ, і менавіта на гары Галгофе, на тым месцы, дзе колісь стаяў крыж. Менавіта туды яны павандравалі абодва, пасля таго, як ён, Агасфер, упрасіў рабі, памяняць сваё падранае і бруднае адзенне на белае, такое, якое носяць бедуіны, і там рабі, гледзячы ў неба, раптам усклікнуў: Элі, Элі, няўжо ўсё было марна — нагорная пропаведзь, крыжовая смерць? Ягня заколата, але ахвяра адкінута і забыта?

І пасля гэтага ён даўся ў маўчанне. А тым часам вакол яго сабраўся вялікі натоўп, тубыльцы, турысты, паломнікі, сярод гэтых апошніх група святароў розных хрысціянскіх канфесій, усе ў сваім абрадавым адзенні, і ўсе яны глядзелі на рабі, быццам перад імі быў прывід, і адна юная амерыканка, бледная, фанатычна крычала: Doesn't he look just like Jesus Christ?

Рабі, вырваны з задумення, пасля кароткага замяшання падняў руку са следам раны як бы на дабраславенне, але зноў апусціў; пасля гэтага натоўп, які сабраўся вакол яго, расступіўся, і ён пайшоў, і варта подзіву было, што ніхто з усіх прысутных людзей не шчоўкнуў фотаапаратам, хоць многія з іх мелі пры сабе камеры.

Мне застаецца толькі распытацца пра асабістую рэакцыю гера Агасфера на падзею. Аднак менавіта таму і не патрабавалася асабліва распытваць; ён сам расказаў, як моцна ўразіла яго вяртанне рэбэ Ёшуа, бо гэта надзвычай закранула яго асабісты лёс. Бо калі, сказаў ён, Ты застанешся і будзеш чакаць, пакуль я вярнуся спраўдзілася да гэтага часу, тык трэба чакаць, што і ў праклёне implicite для часу пасля вяртання рэбэ Ёшуа і яго ўшэсця таксама спраўдзяцца, а ён, Агасфер, тым часам павінен яшчэ сёе-тое ўрэгуляваць.

Вы, шаноўны калега Байфус, зразумееце хваляванне, з якім я пішу гэта пісьмо, але ж і маю радасць і задавальненне з таго, што я менавіта такога скептыка і марксіста, як Вы, магу першага паінфармаваць пра такую вялікую і дзівосную, хай хоць, на жаль, толькі з адной крыніцы пацверджаную падзею, якою з'яўляецца новае паяўленне рэбэ Ёшуа. Несумненна вы захочаце яшчэ раз пагутарыць пра гэта і іншыя цікавыя нам пункты з герам Агасферам і са мною падчас нашага візіту ў сталіцу Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі, і я з вялікім спадзяваннем на плённы абмен думкамі чакаю яго.

А пакуль што добрыя прывітанні

Ваш

Ёханаан Лёйхтэнтрагер

Hebrew University

Jerusalem

1 ... 86 87 88 89 90 91 92 93 94 ... 101
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)