Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Снежныя зімы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Снежныя зімы

Электронная книга - «Снежныя зімы». Краткое содержание книги:

Галоўныя падзеі рамана адбываюцца ў наш час. Адказнага работніка, старога камуніста Івана Антанюка, адправілі на пенсію за яго нязгоду з некаторымі «наватарствамі» ў навуцы і валюнтарызмам, які меў месца да кастрычніцкага пленума 1964 года. Але ў аснове галоўнай сюжэтнай лініі не гэты вытворчы канфлікт, а хутчэй за ўсё сямейна-бытавы. У мінулым Антанюк — камандзір партызанскай брыгады, і з тых нялёгкіх ваенных часоў бяруць пачатак яго ўзаемаадносіны з рознымі людзьмі. Няпростыя адносіны ў яго ўласнай сям’і, з роднымі дзяцьмі, яшчэ больш складаныя адносіны з жанчынай, якую палюбіў у час вайны. Але ва ўсіх жыццёвых сітуацыях Іван Антанюк застаецца прынцыповым камуністам, верным таварышам і добрым чалавекам.
1 ... 90 91 92 93 94 95 96 97 98 ... 155
Перейти на страницу:

У той жа вечар жонка проста-такі ашаламіла апошнімі хатнімі навінамі. Зноў прыходзіла Міля, скардзілася Вользе на яго, Антанюка! Узрушыў мужа, выбіў з творчай каляіны — перажывае чалавек, не есць, не п’е.

— Няхай схуднее, яму на карысць, — даволі абыякава напачатку азваўся Іван Васільевіч. Але жонка пачала дакараць:

— Ну, чаго ты задзіраешся з усімі? Вот жа чалавек! Не навучылі цябе яшчэ. Ну, там, у сельскай гаспадарцы, ваяваў, дык там ты хоць спецыяліст. А ў Будыкавы станкі чаму ты лезеш? Што ты разумееш у іх?

— Нічога. Але ў групе ёсць інжынер-станкабудаўнік. А я асабіста трохі разбіраюся ў людзях, у кадрах, у арганізацыйнай рабоце, у партыйнай. Вам з Будыкам хочацца поўнай бескантрольнасці? Я ніколі не ўзнімаў такі вэрхал, калі правяралі маю работу. А правяралі часцей.

— Па-першае, ты не на службе і мог адмовіцца.

— З партыі на пенсію не выходзяць, Вольга!

— А калі ўжо ўзяўся, то няўжо нельга зрабіць так, каб не разарваць дружбы? Столькі гадоў дружылі!

— Калі яна за столькі гадоў не загартавалася, наша дружба, — значыцца, не тая сталь.

— Ох, Іван, Іван! Табе хочацца страціць друга, які заўсёды можа памагчы, падтрымаць?

— Я не падаю, Вольга.

— Калі будзеш падаць, позна падтрымліваць. Я не менш за цябе не люблю розных блатаў, але жыццё ёсць жыццё. Ты нечакана паехаў да Басі — мне кальнула ў сэрца. Хто здолеў бы дазваніцца да часці? Валянцін здолеў. Цяпер ён запрасіў да сябе на работу Генадзя.

Вось гэта і ашаламіла.

— Будыка запрасіў нашага зяця? Сам? Калі? Праз каго?

— Учора ад яго імя пазванілі Генадзю на работу.

— І ты маўчала?

— Іван! Ты і ў гэтым гатоў убачыць бог ведае што. Трэба ж хлопцу расці.

— На заводзе нельга расці? Для добрага інжынера завод — лепшая школа. А ён без году тыдзень — і ўжо ў інстытут лезе… Нябось, з радасцю згадзіўся?

— Чаму ж не, калі прапануюць лепшае?

— Значыцца, са мной можна не раіцца? Я — нуль. Пенсіянер. Так?

— Ён самастойны чалавек…

— Калі сядзеў на маім карку, тады вы маўчалі пра самастойнасць! Самастойнікі!

Антанюк мацюкнуўся. Вольга ведала: — такое — каб Іван вылаяўся пры ёй! — здаралася раз у тры гады, калі абурэнне яго, як кажуць, даходзіла да званіцы, вось тады і біў гэты бом. Па-жаночаму мудрая, яна спяшалася тут жа пагасіць мужаў гнеў — уступіць, згладзіць. І цяпер пастаралася, каб мір і лад не парушыліся. Але між многімі лагоднымі словамі ўздыхнула, прызналася:

— Ох, Іван! Перастаю я разумець цябе.

Ён таксама паклаў нямала душэўнага намагання, каб ад злосці перайсці да здзіўлення і нават своеасаблівага захаплення сябрам: «Ну, і Астап Бэндэр ты, Валька! Аднак выдаеш сваю няўпэўненасць усё больш і больш».

Можна супакоіць сябе да абыякавасці: рабіце, што хочаце, мне ўсё роўна. Але Антанюк ведаў, што тады надыходзіць, па сутнасці, грамадская смерць чалавека, камуніста. Ён да гэтага апусціцца не мог. Калі Вольга ўжо забыла размову пра зяцеву работу, задаволеная, што муж зрабіўся такі добры, уступчывы, ён раптам папрасіў:

— Пазвані ты гэтаму будучаму вялікаму канструктару, папрасі, каб прыехаў.

Яна не зразумела, здзівілася і ўзрадавалася.

— Валянціну Адамавічу?

Іван Васільевіч усміхнуўся.

— Па-твойму, ён яшчэ будучы? Баюся, што былы. Я пра зяця твайго кажу.

— Ён такі ж і твой, — пакрыўдзілася Вольга. — Каб цяпер прыехаў? Позна ўжо.

— Няхай на сына хоць паглядзіць! Позна! Па тыдню сына не бачыць!

Вольга адчула, што Іван зноў «заводзіцца», — так яна называла гэта — і зноў пачала «спускаць на тармазах» (яго вызначэнне).

— Я пазваню. Але прашу цябе: пагавары спакойна. Абяцаеш?

— Хіба я крычаў калі?

— Не. Але ты часам гаворыш так уедліва, што гэта абражае.

— Ах, як ты баішся, што зяць абразіцца. А як ён са мной гаворыць апошнім часам — ты не чуеш?

— Не, чую. І казала яму.

— Уяўляю, як ты казала. Упэўнены: яму здалося, што ты прасіла прабачэння.

Жончына звышдалікатнасць часам кранала, а часам абурала.

Ён чуў праз дзверы, як яна гаварыла па тэлефоне, спачатку з дачкой, пасля — з зяцем, доўга ўгаворвала прыехаць. Адрывацца ад тэлевізара, ехаць па марозе, у завіруху ў такі позні час ім не хацелася. Зяць, відаць, дапытваўся, навошта ён так тэрмінова спатрэбіўся. Вольга Усцінаўна адказвала прыглушаным голасам. Іван Васільевіч разумеў яе становішча: не магла сказаць усю праўду, бо тады Генадзь можа не паехаць, і хлусіць Вольга не ўмела, таму мусіла гаварыць нейкую сярэдненькую праўду, якой цяжка пераканаць упартага і самаўпэўненага інжынерых. На сутнасці, старая жанчына мусіла ўніжацца перад дзецьмі.

1 ... 90 91 92 93 94 95 96 97 98 ... 155
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)