Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Снежныя зімы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Снежныя зімы

Электронная книга - «Снежныя зімы». Краткое содержание книги:

Галоўныя падзеі рамана адбываюцца ў наш час. Адказнага работніка, старога камуніста Івана Антанюка, адправілі на пенсію за яго нязгоду з некаторымі «наватарствамі» ў навуцы і валюнтарызмам, які меў месца да кастрычніцкага пленума 1964 года. Але ў аснове галоўнай сюжэтнай лініі не гэты вытворчы канфлікт, а хутчэй за ўсё сямейна-бытавы. У мінулым Антанюк — камандзір партызанскай брыгады, і з тых нялёгкіх ваенных часоў бяруць пачатак яго ўзаемаадносіны з рознымі людзьмі. Няпростыя адносіны ў яго ўласнай сям’і, з роднымі дзяцьмі, яшчэ больш складаныя адносіны з жанчынай, якую палюбіў у час вайны. Але ва ўсіх жыццёвых сітуацыях Іван Антанюк застаецца прынцыповым камуністам, верным таварышам і добрым чалавекам.
1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 155
Перейти на страницу:

Антанюк доўга стрымліваў сябе, шастаў газетамі, каб не чуць жончыных перагавораў, але ўрэшце не стрымаўся. Зараз ён скажа гэтаму смаркачу такое, пасля чаго таму доўга не заснуць! Нахабнік! Але Вольга пазнавала мужаў настрой па кроках, па тым, як ён адчыняе дзверы. Яна здагадалася пра яго намер, як толькі ён выйшаў у калідор. Сказала гучна, злосна, рашуча:

— Можаш не прыязджаць! — і павесіла трубку.

Зяць даехаў з пасёлка трактарнага завода ў цэнтр за колькі мінут, Антанюк не чакаў яго так хутка.

Пазваніў ваяўніча, наступальна.

Іван Васільевіч падхапіўся з канапы, наблізіўся да дзвярэй, каб падслухаць: ці будзе Вольга перапрашаць зяця, інструктаваць яго. Як? Няўжо пойдуць на кухню шаптацца? Ён не дараваў бы жонцы такіх ганебных паводзін. Не, у Вольгі надзвычайнае чуццё і такт.

Зяць. Якая муха яго ўкусіла?

Цешча. Пры чым тут муха? Іван Васільевіч хоча з табой параіцца. Па тваёй жа справе. Сорамна, Генадзь. Просіць старэйшы таварыш.

Зяць. Мне ў восем на работу.

Цешча. Табе карысна прагуляцца перад сном. Пуза адгадаваў вышэй носа.

Зяць (ашаломлена). І вы — супраць мяне?

Цешча. Але, усе супраць цябе. Заелі няшчаснага! Амбіцыі ў цябе многа і маніі. Небяспечныя сімптомы. Глядзі, набыць хваробу гэтую лёгка, лячыць цяжка.

Зяць. Не захварэю, не бойцеся. З вашай дапамогай…

Цешча. Іван Васільевіч чакае.

Малайчына Вольга! Дзейнічае, як кажуць, сінхронна.

Антанюк сеў да стала, унурыўся ў прачытаныя ўжо газеты: размова сур’ёзная, і весці яе трэба ў сур’ёзнай паставе, не на канапе. Шкада, што застаўся ў піжаме, не падумаў,— трэба было адзецца па ўсёй форме.

Генадзь пастукаў, што рабіў вельмі рэдка.

— Калі ласка.

Убачыўшы цесця за сталом — нібыта здзівіўся:

— А я думаў, вы спіце даўно. Пенсіянеры рана кладуцца. Разам з курамі,— рагатнуў, задаволены сваім жартам.

Лезе хлопец на ражон. Правакуе. Але мала ў цябе практыкі, не так гэта робіцца, браце. Іван Васільевіч прыўзняўся, працягнуў яму руку.

— Добры вечар, Генадзь. Мы сёння не бачыліся.

Збянтэжыўся-такі ад таго, што не павітаўся першы. Пачырванеў.

— Добры вечар, Іван Васільевіч.

— Сядай, — а сам у газету. Няхай астыне. Бывае, што накаляюцца і на марозе.

Сеў зяць. Сцішыўся. Чакае.

Іван Васільевіч перачытваў нудны і сіропны нарыс пра калгаснага пастуха. У думках лаяўся: пасярод зімы — пра пастуха! Адменны стыль сельскай газеты. Праўда, і ў дрэннага журналіста бываюць цікавыя думкі, у гэтага — разумна напісана пра травы, зусім з іншых пазіцый, чым тыя, што панавалі паўгода назад. Задумаўшыся над сельскімі праблемамі, магчыма, ператрымаў, прапусціў патрэбны для пачатку размовы момант.

Генадзь спытаў амаль з выклікам:

— Ну?

Не астыў, значыцца.

— Што — ну?

— Навошта вы клікалі мяне? Мне рана ўставаць.

Іван Васільевіч ведаў: жонка знарок, захоўваючы тактоўнасць, не ўвайшла разам з зяцем, але стаіць за сцяной на варце, услухоўваецца.

Навошта ёй прыніжаць сябе падслухоўваннем? Ён паклікаў:

— Маці! Хадзі сюды, калі ласка.

Яна тут жа адчыніла дзверы.

Хлопца яўна нервавалі цесцевы паважнасць і спакой. Ад нецярплівасці ажно пальцы пачаў ламаць — чакаў размовы.

— Генадзь, я хачу папрасіць цябе: не пераходзь з завода ў інстытут.

— Чаму?

— Я растлумачу. Мы з Валянцінам Адамавічам старыя сябры, з вайны, ты ведаеш. Цяпер у інстытуце працуе група партдзяржкантролю. У ліку іншых недахопаў, відаць, будзе запісана аб падборы кадраў. Аб няправільным падборы. Мне не хацелася б ставіць свайго добрага сябра ў няёмкае становішча. Ты разумееш?

— Вы ж яго не прасілі! А я вас не прасіў. А каб і папрасіў, то — ведаю — слова не сказалі б.

«Дурань, не ведаеш, колькі слоў я сказаў за цябе. І вось удзячнасць!»

— Будыка сам запрасіў мяне.

— За якія заслугі?

— А чым я горшы за іншых?

— Што цябе спакушае?

— Ого! Пытаеце! На трыццаць рублёў больш!

— І гэта ўсё? Вырашаюць трыццаць рублёў?

— Для вас гэта можа дробязь, вы тысячы граблі.

— Генадзь! — папракнула Вольга Усцінаўна.

— Не турбуйся, Оля. Размова павінна ісці на поўнай шчырасці.

— А там, глядзі, і ў навуку можна пралезці.

— О божа, — прастагнала Вольга Усцінаўна. — З тых, хто пралазіць, ніколі не бывае вучоных.

— Але хто кандыдата хапне, дык не бядуе.

Іван Васільевіч раптам адчуў дзіўную спустошанасць. Не хацелася больш гаварыць, пераконваць, тым больш прасіць. Дарэмная трата сіл. Дрымучы лес. Далей не прабіцца. Завал за завалам. Крыўдна. Тысячы людзей выхоўваў. А зяця за пяць год ніколькі не абчасаў, не прачысціў мазгоў — такі ж кулак, прыватнік, а можа нават горшы стаў. Што за чорт! Якія ж таемныя сілы дзейнічаюць у іншым кірунку? Хто ці што на яго ўплывае? Тыя пятнаццаць гектараў зямлі, якія меў бацька пры Польшчы? Свацця, калі прыязджае, то і цяпер успамінае гэтую зямельку і кляне нейкага Шуру, які ў трыццаць дзевятым абрэзаў лепшы ўчастак.

1 ... 91 92 93 94 95 96 97 98 99 ... 155
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)