Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 189
Перейти на страницу:

Беларусь — сапраўды шматпакутная краіна. Але Госпадам яна не забытая. І шмат яшчэ трэба служыць, шмат чым ахвяраваць. І тое, што я бачыла 19 сьнежня — гэта такое беззаконьне. Калі яно пяройдзе мяжу, за гэтую краіну заступяцца. Я ў гэтым перакананая.

Алексіевіч: Я паважаю пачуцьці Насты, але я ня думаю, што ва ўсім, што з намі адбываецца, мы павінны бачыць волю Бога. Гэта і наша воля, наша баязьлівасьць, наша мужнасьць, наша няўменьне. Мне здаецца, што на сёньняшні момант гэта была б больш шчырая нота. Ня ўсе падзяляюць погляд, што ўсё ў руках Божых. Наша ўласнае жыцьцё ў нашых руках.

Палажанка: Я ведаю, што чалавеку дадзена Богам дастаткова свабоды, каб прадэманстраваць мужнасьць, баязьлівасьць, пайсьці на перадавую ці адступіць. Гэта ўсё ў моцы чалавечай. Але ў глябальным пляне тое, што адбываецца ў нашай краіне, залежыць не ад нас саміх. Аднак вы маеце рацыю — чалавек народжаны свабодным, і ў яго свабодзе ўсе дзеяньні, якія адбываюцца. І паводле сваёй свабоды ён будзе калі-небудзь адказваць.

«Цалкам бясьпечнага грамадзтва ўжо ня будзе ніколі»

27 ліпеня 2011

Юры Дракахруст, Прага

22 ліпеня ў Нарвегіі, у Осьле і на высьпе Утэя адбыліся тэракты, у выніку 77 чалавек загінулі і 319 параненыя. Тэракты ўчыніў экстрэміст Андэрс Брэйвік. Пра прычыны і ўрокі тэрактаў у Нарвэгіі — гутарка зь пісьменьніцай Сьвятланай Алексіевіч.

Дракахруст: Як вы лічыце, у чым прычына тэракту ў Нарвэгіі? Краіна — сусьветны лідэр дабрабыту, лідэр свабоды, мусульманская грамада ў краіне не такая ўжо вялікая. Дык чаму?

Алексіевіч: Дзякуючы сучасным тэхналёгіям мы жывем у агульным сьвеце. А доля мусульманскага насельніцтва ў краіне ўжо нічога ня значыць. Гэта адна з прычынаў. Я месяц таму была ў Нарвэгіі. Гэта вельмі прыгожая і спакойная краіна. Але я там была пасьля Масквы і злавіла сябе на думцы, што доўга там не магла б жыць — нудзілася б. І там такая астраўная псыхалёгія, многія людзі, зь якімі я размаўляла, а гэта пераважна інтэлектуалы, казалі, што ўвесь жах жыцьця — гэта недзе далёка, у іх гэта немагчыма. Але гэтыя мікробы, інтэлектуальная зараза ўплывае на ўвесь сьвет.

Мне здаецца, што тут пэўную ролю адыграла рамантызацыя зла, гэтыя ўсе вампіры, пачвары ў сучасным мастацтве... У нас зьмяніліся стасункі са злом, яно ўжо не зусім зло, яно нават ідэалізуецца. Мне здаецца, што гэта небясьпечна. Асабліва калі чытаеш развагі гэтага нарвэскага стралка, бачыш, якая каша ў яго ў галаве. Сумна, нудна, няма чым жыць.

Сучасны тэрарызм — двух відаў: тэрарызм ідэі (Чачня, Ізраіль) і тэрарызм без ідэі. Гэта, як высьветлілася, аднолькава небясьпечна — быць фанатыкам ідэі ці жыць проста без ідэі. Мы ад гэта не застрахаваныя, адзіночка ўсё часьцей кідае выклік сьвету. Нешта такое і ў нас адбылося. Здавалася б Беларусь зусім ціхая, правінцыйная краіна. І што мяне яшчэ ўразіла — што гэты нарвэскі стралок трэніраваўся на кампутары. Кампутар — гэта іншая рэчаіснасьць, адчуваньне болю, зла робіцца эфэмэрным, як бы не ўсур’ёз.

Але найбольш мяне ўразіла тое, што на вуліцы Осла і іншых гарадоў Нарвэгіі выйшлі тысячы людзей. Я ўбачыла тое, што я не магла ўбачыць ні ў нас у Беларусі, ні ў Расеі, гэтае экзыстэнцыйнае ўзрушэньне, якое было напісана на твары кожнага з гэтых людзей. Кожны гэта перажываў, кожны не дэлегаваў гэтае ўзрушэньне камусьці, як было ў нас — усе расхоплівалі газэты і чакалі, якога генэрала здымуць і што скажа прэзыдэнт. А там было відаць, як працуе чалавечая душа. Людзі гуртуюцца, людзі думаюць. А ў нас гэта ператвараецца ў новую якасьць нянавісьці.

Дракахруст: У вашай кнізе пра Чарнобыль прыводзіцца такі эпізод: пасьля катастрофы на ЧАЭС эвакуацыяй займаліся ўзброеныя вайскоўцы. Вы пісалі аб абсурднасьці сытуацыі — у каго яны зьбіраліся страляць са сваіх аўтаматаў, у радыяцыю? Гэтак і тут, у выпадку тэрарыста-адзіночкі — якая тут можа быць адэкватная рэакцыя? Ну схапілі яго, а далей што?

Алексіевіч: Гэтае чаканьне, што мы можам неяк абараніцца — пры сучасных тэхналёгіях гэта немагчыма. Мы будзем чым далей, тым больш, залежаць ад аднаго чалавека.

1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)