Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».
1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 139
Перейти на страницу:

— Калі прывёз грабовыя дровы,— садзіся,— паціснуўшы руку, пажартаваў Барыс.— Навіну чуў? У Германіі рэвалюцыя. Так, так, рэвалюцыя. Самая сапраўдная. Вільгельм уцёк некуды за мяжу. Берлін бурліць, дэманстрацыі, мітынгі, створаны саветы, армія развальваецца. А тут генералы трымаюць гэтыя весткі ў сакрэце ад салдат.

Ён рукавом сцёр мыла з недаголенай шчакі і выбег у другі пакой. Адтуль вярнуўся са стосікам лістовак.

— Вось, трымай!

Салавей узяў яшчэ ліпкія сінія лісткі, спісаныя ад рукі нямецкімі літарамі. Зверху ён прачытаў: «Genossen Soldaten!»[11]

— Гэта зварот павятовага камітэта да нямецкіх салдат. Мы віншуем іх з рэвалюцыяй, заклікаем хутчэй вярнуцца дадому і стаць на абарону рэвалюцыйнай Германіі. Тут жа і патрабаванне да камандавання — выканаць умовы дагавору і да кастрычніка месяца вывесці войскі з нашай тэрыторыі. Лістовачка гэтая нам дорага абышлася. Таварыша Балашова ведаеш?

— Як жа не ведаць Паўла Міхайлавіча!

— Схапілі яго ноччу. Сядзіць у крэпасці. І шапірограф на кватэры знайшлі. Мы з ім разам друкавалі. Я панёс адзін пачак сюды, а раніцай хацеў забраць астатняе. Толькі сабраўся, а там ужо, кажуць, у сенцах два немцы сядзяць. Чакаюць, хто прыйдзе. Але не дачакаюцца. Так што забірай і ідзі секчы грабовыя дровы.

— А як жа таварыш Балашоў? Хто навёў на яго? Гэта ж трэба ведаць! — захваляваўся Салавей.

— Павел Міхайлавіч маўчаць умее. А правакатара ці шпіка знойдзем. І судзіць будзем па законах рэвалюцыйнага сумлення.

— Як бы мне пабачыцца з таварышам Ра...— Аляксандр ніяк не мог прывыкнуць даўно знаёмага Равінскага называць іншым прозвішчам.

— З таварышам Раеўскім пакуль што сустракацца небяспечна, табе і яму. Нямецкае камандаванне нібы з ланцуга сарвалася, баіцца, каб ад нашай агітацыі салдаты не паднялі на штыхі сваіх камандзіраў. Палявая жандармерыя скрозь нюхае, як гайня ганчакоў. Але скакаць ім засталося нядоўга. У яшіўні ў Смаленску праходзіла абласная канферэнцыя падпольных арганізацый Літвы і Беларусі. На яе ад нас і ездзіў якраз таварыш Балашоў. Тард створаны краявы падпольны камітэт. Рашэнне такое: гнаць немцаў з нашай тэрыторыі, не дазваляць ім рабаваць сялян і панскія маёнткі. Маладых хлопцаў прызыўнога ўзросту вербаваць у Чырвоную Армію.

— Завербаваць завярбуем, а куды іх дзенем, тых добраахвотнікаў? — перабіў Барыса Салавей.

— Слухай сюды: з Смаленска прысланы спецыяльныя людзі. І ў вас ёсць такі чалавек. Касарычы ведаеш?

— Ды ў мяне палавіна атрада — касарыцкія.

— От і добра. У Касарычы паехаў Косця Пінчук. За каго ён сябе выдае, няважна. З ім звяжыся і пачынай падбіраць надзейных чырвонаармейцаў. А таварыш Пінчук ведае, куды іх і як пераправіць.— Найман устаў з крэсла.— Што рабіць, ты ведаеш. Абстаноўка ясная. У наступны раз прыедзеш, будзеш жаданым госцем. А цяпер знікай. Ідзі за цагельню, а там глінішчамі выбірайся ў горад. Больш нікуды не заходзь і не будзь разявакаю.

Салавей распіхаў лістоўкі за падкладку саматканага суконнага фрэнчыка і за пазуху, развітаўся з Барысам і зарослаю пераспелымі каноплямі мяжою пайшоў у глыбокае глінішча.

Дадому ён ехаў на рагожных кулях з таранамі.

Цімох сядзеў у перадку і хваліўся, чаго яму напакаваў Ліакумовіч:

— Каб ірванула ўсё, што пад намі, не тое што нас, ад каня вухналя не знайшоў бы.

Яны разы са тры заварочвалі ў густы хмызняк, скублі з нечых стагоў сена, кармілі каня і самі грэліся пад стагамі.

Было пахмурна і золка. Пасохла і пачарнела атава, вецер гнаў вузкае лазовае лісце, і часамі здавалася, што няма ні баёў, ні немцаў, ні шляхецкіх бандаў. Над галавою — нізкае хмарнае неба, а наўкол лугі з высокімі прысадзістымі стагамі і цішыня.

Калі ўехалі ў панскі лес, заімжыў ціхі позні дождж. Салавей накрыўся вялікаю шарачковаю світай, каб не замоклі лістоўкі пад фрэнчам. Яны мелі большую сілу, чым уся Цімохава здабыча, схаваная пад таранамі і мылам. Наступалі рашаючыя дні: гнаць немцаў, раздаць людзям зямлю, пачаць новае вольнае жыццё. Прыйшла пара дзейнічаць.

Не даязджаючы да сяла, Салавей саскочыў з воза.

— Ну, я пайшоў,— сказаў Цімоху,— а ты сёння спраўней «гандлюй» і перакажы ўсім нашым, каб пад вечар збіраліся на Заечым хутары. Чуеш?

— Чую, таварыш камандзір.

Цімох хвастануў ляйчынаю па мокрых клубах каня і паехаў у вёску.

Постаць Салаўя знікла за голымі кустамі і ў мітульзе дробнага дажджу.

У той жа дзень пасля паўдня ўлад кожны нямецкі салдат ведаў, што прыйшоў канец дынастыі Гогенцолернаў, што ў Германіі рэвалюцыя.

вернуться

11

Таварышы салдаты! (ням.)

1 ... 85 86 87 88 89 90 91 92 93 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)