Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».
1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 139
Перейти на страницу:

Вось відна і дарога. У кустах фыркнуў конь і зашапацела прасвечанае сонечным слупам лісце. Гэля пабегла хутчэй, пераскокваючы праз пянькі і ламачча, збіваючы мухаморы і сыраежкі. З-за куста выйшаў Іван у наваксаваных ботах, у картовым пінжаку, у чорнай шапцы з блішчастым казырком. Ён пабег ёй насустрач, абняў, прытуліў, а пацалаваць не адважыўся — яшчэ ж не жонка.

— Прыйшла? От добра. І я толькі пад'ехаў. А старыя не кінуцца?

Каля каня стаяў намнога старэйшы за Івана яго швагер і альховаю галінкай адганяў сляпнёў і мух з конскай морды.

— Давай, маладая, свой пасаг,— замест прывітання пажартаваў ён, узяў вядзерца з Гэлінымі трантамі, паставіў у перадок і прыкрыў свежанакошанай травою. Паправіў посцілку на возе, зацугляў каня.

— Калі хочаш украсці нявесту, дык барзджэй паганяй,— сказаў ён Івану і ўскочыў у перадок. Маладыя паселі на посцілку. Заляскаталі колы па лясной дарозе, аб'язджаючы вёскі і бітыя гасцінцы.

З паркалёвай хустачкі Іван дастаў фату і вяночак з цупкіх белых кветак. Гэля намацала пад каўнерыкам іголку з доўгаю ніткай і пачала прышываць вяночак да фаты.

Ляснымі дарогамі яны праехалі вёрст з дваццаць, аж у Лучыцы, і спыніліся каля цвінтара невялічкай драўлянай царквы. Наўкол нікога не было. У пяску, каля конавязі, грэбліся папоўскія індыкі, ды ў густым лапушніку рохкаў сыты падсвінак. Гэля сядзела адна на возе, а Іван са шваграм пабеглі ў папоўскі дом. Яны ўжо даўно згаварыліся з бацюшкам і заплацілі наперад тры пуды жыта.

Неўзабаве Гэля ўбачыла старога замшэлага попіка ў белым палатняным падрызніку і ў парудзелым ад часу саламяным капелюшы. За ім клыпаў у атопках на босую нагу гарбаценькі званар з безбародым тварам. Ён бразгаў цэлым перавяслам ключоў у руцэ, а следам ішлі Іван і ягоны швагер.

Адамкнулі царкву і пайшлі ўсярэдзіну. Іван прыбег да воза, узяў Гэлю за руку і павёў у цёмныя дзверы. У прытворы яна надзела фату з вяночкам і нясмела ўвайшла ў паўзмрок халаднаватай царквы. Каля аналоя гарэла адна свечка. На століку Гэля ўбачыла два мядзяныя пярсцёнкі, відаць, адкаваныя карпілаўскім кавалём з тоўстага мікалаеўскага пятака. Калі поп заспяваў: «Вянчаецца раба божая.,.» — над Гэлінаю галавой Іванаў швагер падняў блішчасты вянец, падобны на царскую карону, а над Іванам трымаў вянец гарбаценькі званар. Пацалавалі халодны крыж, пацалаваліся з Іванам, надзеў поп ім на пальцы тугія мулкія пярсцёнкі, перажагнаў вялікім евангеллем у аксамітных корках.

Вось і ўсё. Цяпер муж і жонка. А што далей? Ці адступяцца бацька і Казік? Ці дадуць спакойна жыць, няхай у беднасці, але так, як хоча сэрца? Ці дадуць з'есці нішчымніцу, не душачыся слязьмі? Гэля ледзь стрымалася, але не заплакала. Зняла ў прытворы фату, загарнула ў паркалёвую хустачку, і, ужо не хаваючыся ні ад кога, маладыя паехалі па шырокім гасцінцы ў Іванаву хату.

Старая Кавалевічыха, выціраючы хусцінкаю вочы, сыпанула ў сенцах маладым на галовы жменьку жыта і павяла ў хату.

— Прыгінайся, дачушка, каб не выцяцца.

За сталом у ружовай сацінетавай кашулі сядзеў Іванаў бацька, а поруч з ім увесь рэўком — Салавей, Ляўкоў і Малаковіч. Збоку на лаве — старэйшы Іванаў брат Атрахім і трое меншых хлопцаў.

Маладых пасадзілі на покуць, Гэлька зноў надзела фату, расчырванелася і ўсім усміхалася добрымі яснымі вачамі. У хаце было цемнавата, але агню не запальвалі — і вянчанне і вяселле былі таемныя, без музыкі і песень, без шумнае бяседы.

— Як толькі выкурым немцаў, мы такое вам вяселле закруцім, уся Карпілаўка ходарам пойдзе,— пазіраючы на маладых, казаў Салавей.— Хоць вы і павянчаліся, а мы вас усё роўна ў рэўкоме запішам, зямлі нарэжам самай лепшай, каня дамо, пару кароў — і жывіце на здароўе. А жыццё будзе такое, што нікому і не снілася.

— Дзе ж ты кароў тых набярэшся, Ляксандра? — хітра прыжмурыўшыся, спытаў Кандрат.

— Ці мала іх, дзядзька, у панскіх ды ў шляхецкіх аборах? Хто іх нагадаваў? Мужык? Мужыку яны і дастануцца.

— Хопіць вам, мужчынкі, гаманіць,— паднялася з рубчастаю чаркай у руцэ Кандраціха,— лепей выпіце з маладымі, каб ім добра жылося, елася ды пілося.

Усе чокнуліся з маладымі і выпілі разведзенага чарнічным сокам спірту з панскага бровара.

1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)