Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ
Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Электронная книга - «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ». Краткое содержание книги:

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».
1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 139
Перейти на страницу:

Крыху падпіўшы, Кандрат усё бубнеў на вуха Пракопу Малаковічу:

— Гэта ж трэба такая фацэція: Андрэй Ермаліцкі — мой сват. Трасцу! Я ўжо цяпер перад ім шапку не зніму, хоць ты зашмаргніся. Сват — значыць раўня. А Іван... што Іван? Не жаніўся — тры анучы, і ажаніўся — тры анучы. Адно, што дзеўка хвацкая! З такою не прападзе. Яна ж і дома варочала ўсю работу.

Як добра змерклася, госці разыходзіліся па адным. А маладых Кандраціха павяла спаць у свіронак, бо ў хаце было цесна і людна.

А назаўтра ранічкаю каля Кандратавага двара спыніўся сівы стаеннік у яблыкі, і з лёгкай каламажкі злез каржакаваты і злосны Андрэй Ермаліцкі. Ён паляпаў у маленькую шыбіну пугаўём.

— Гэй, хто там е?

З сянец выйшаў босы Кандрат у залатаных зрэбніках.

— Ці не прыбілася да цябе мая блудная авечка? Свет аб'ехаў. Кажуць, тут яна.

— Авечак нямашака, а нявестку бог даў.

— Бог яму даў! Украў, зладзюга! Дзе яна? От я яе зараз — пугаю, каб сверб прайшоў.— І ён забегаў па двары, нібы кручаны.

Ад злосці хвастануў пугаю па акне, дзынкнула і рассыпалася шыбіна. З хаты выскачыў старэйшы Кандратаў сын Атрахім. Ён высмыкнуў пугаўё з Андрэевай рукі і сціснуў так за плячук, што той аж прысеў.

— Вон адсюль, паганы шэршань, каб і смуроду твайго не было,— гаркнуў ён на бацькавага «свата».

Ермаліцкі адразу пацішэў, але не здаўся.

— Зладзеі, убіўцы, дзіця роднае забралі, каб вам пуста было. Дзе ты там е? Марш дадому, сучка!

— Я табе зараз як суну, дык ты і пашчэпкі не збярэш,— замахнуўся абсівераным кулаком Атрахім.

— Сыночак, не займай ты яго,— выскачыла з сянец Кандраціха.— Чаго, сваток, ужо так вытрэнчвацца? Няхай жывуць на здароўе. Венчаныя ж яны, венчаныя, муж і жонка ўжо. Зайшлі б лепш у хату ды пагаманілі, як людзі.

— Каб яна агнём пайшла твая хата. Якія там людзі? Старцы паганыя, на чужое дабро пагналіся. Трасцу вам, а не пасаг.— І ён скруціў куртатую дулю.— Ні шэлега не дастанецца. Няхай зараз жа аддае сукенку і чаравікі хромавыя. Чуеш? Дзе ты там туляешся?

Гэля ўсё чула, седзячы ў свіронку на цёплай пасцелі. Яна скруціла вянчальнае плацце, ухапіла зграбныя чаравічкі, якія абувала ўсяго разы са два, і ўсё выпхнула праз акенца, выпіленае ў бервяне свіронка.

Бацька адразу падскочыў да сцяны, ухапіў Гэльчыны ўборы і пачаў іх жмякаць у руцэ.

— А, от дзе ты, распусніца! — зароў ён ад злосці.— Марш дадому, блудніца! — затупаў Андрэй.

— Вы мяне толькі нежывую можаце забраць. А так не гнявіце бога і не смяшыце людзей, тата,— усхліпваючы, азвалася Гэля.

Стары Ермаліцкі аслупянеў з разяўленым ротам, потым тупнуў нагою.

— Пракляну нягодніцу! І вы ў мяне яшчэ паплачаце, гады! Ведзьмакі-і-і! Апаілі дурніцу любіснікам, цешцеся цяпер!

Ён павярнуўся да форткі, падняў з зямлі раменную пугу, а ў другой руцэ цягнуў па пяску белае плацце. Перакуліўся ў вазок і пачаў ад злосці хвастаць сівага стаенніка.

Гэля сядзела на ложку ў доўгай кужэльнай кашулі і горка плакала.

10...

Ледзь не кожны тыдзень рудабельскія кааператыўшчыкі ездзілі ў Бабруйск па тавар. Ліакумовіч не шкадаваў ім ні мыла, ні газы, падкідаў трохі солі, часам даваў паркалёвых і канапляных хустак, а то і скрутак якое-небудзь «чортавае кожы» на штаны. Прывязуць Цімох з Мікодымам ці Сцяпанам скрынкі і мяхі, зачыняцца ў краме і пачынаюць шныпарыць: пад мылам — порах схаваны, пад запалкамі — патроны ляжаць, а з солі выцягваюць некалькі загорнутых у сальныя анучы наганаў. Раскладуць лістоўкі і газеты, напісаныя па-нашаму і па-нямецку. І... пайшоў гандаль. Глядзіш — за паўдня ўсё і разнеслі. Лістоўкі і патроны найбольш забіраў Раман Салавей: накідаюць яму ўсяго добрую торбу, зверху прыкрыюць кавалкам паркалю, пакладуць пару брускоў мыла — і патупаў стары. А куды ўсё дзець, яму не трэба было пытаць.

Потым ідзе Архіп Ляўкоў, за ім — Андрэй Падута. Глядзіш, раніцою не толькі ў Карпілаўцы ці ў Рудні, а вёрст за дваццаць ад іх на платах вісяць лісткі, падпісаныя Бабруйскім павятовым камітэтам РКП(б): «Не давайце нямецкім акупантам вывозіць народнае дабро, раззбройвайце салдат, стварайце партызанскія атрады».

І зноў каля халопеніцкіх мастоў і ў Гатавіцкай пушчы грукаталі залпы, хлопцы і дзядзькі ў лапцях і світках, як прывіды, выскоквалі з лесу, заварочвалі фурманкі, забіралі ў салдат карабіны, а іх са звязанымі рукамі гналі назад. Немцы не вельмі супраціўляліся: ім і самім абрыдла гэтая валтузня, яны ведалі, што тут яны ненадоўга, а з дому даходзілі чуткі, быццам і там бунтуе народ.

Усё часцей у казармы і ў хаты, дзе стаялі немцы, траплялі невялічкія газеткі. У іх камуністы заклікалі нямецкі народ скінуць кайзера Вільгельма, як рускія скінулі цара, забраць панскія землі і заводы, пачаць будаваць новае жыццё ў вольнай Германіі. Салдаты чыталі і перачытвалі гэтыя лісткі, хавалі іх ад афіцэраў, шапталіся паміж сабою і не спалі начамі ў чужой, незразумелай і беднай лясной старане.

1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 139
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)