Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Прочее научное » Слова сапраўднага лад
Слова сапраўднага лад - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Слова сапраўднага лад

Электронная книга - «Слова сапраўднага лад». Краткое содержание книги:

Сённяшні дзень беларускай літаратуры, праблемы узаемаадносін часу і мастацкага пошуку разглядаюцца крытыкам на канкрэтным матэрыяле творчасці беларускіх пісьменнікаў розных пакаленняў — Я. Брыля, І. Шамякіна, П. Панчанкі, М. Танка, І. Чыгрынава, В. Казько, І. Пташнікава, В. Карамазава, А. Кудраўца, Р. Барадуліна, В. Сёмухі, А. Жука, А. Дударава, Я. Янішчыц, В. Коўтун, У. Някляева, Л. Галубовіча, Х. Лялько і інш.
1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 94
Перейти на страницу:

Мабыць, асноўнымі, стрыжнявымі ў зборніку сталі нарысы «Самацветы пустыні» Савелія Паўлава, «Хлеб і да хлеба» Віктара Карамазава, невялічкі, але востра палемічны публіцыстычны артыкул Таццяны Гарэлікавай «На ўвесь голас», публіцыстычныя матэрыялы Уладзіміра Паўлава «Між Бугам і Одрай» і Барыса Сачанкі «Куды ты ідзеш, Амерыка?», а таксама старонкі з дакументальнай кнігі Святланы Алексіевіч «У вайны — не жаночы твар...».

Урыўкі з кнігі С. Алексіевіч (дакументальныя сведчанні жанчын-франтавічак) і рэпартаж-роздум А. Адамовіча «Званы Хатыні» («Марш міру-82»), на тэму, над якой не стамляецца працаваць доўгія гады пісьменнік: лёс чалавецтва, лёс планеты — і пякельнай памяці ўрокі мінулай вайны, увайшлі ў кнігу як неад'емны клопат нашай сучаснасці: каб помнілася і не паўтарылася. Праўда, нататкі Адамовіча тут — таксама толькі невялічкі фрагмент той вялізнай кнігі, што ён стварае многімі творамі ў розных жанрах. Пра гэта многа і на належным прафесійным узроўні пісалася, як і пра сабранае і зафіксаванае С. Алексіевіч. Таму, мабыць, няварта тут паўтарацца, лепш весці размову пра тое, што яшчэ не было аб'ектам гаворкі ў друку.

Перш за ўсё пра нарысы Віктара Карамазава і Савелія Паўлава.

З'яўленне нарысаў В. Карамазава апошнім часам заўсёды падзея ў беларускай публіцыстыцы. Адзін з самых актыўных аўтараў штогодніка «Сучаснік» і адзін з самых цікавых майстроў мастацкага нарыса, прапанаваў тут да ўвагі чытача нарыс «Хлеб і да хлеба». Лірыка-філасофскі нарыс, які выходзіць да значных сацыяльна-эканамічных праблем і абагульненняў. Гаворка ідзе, калі браць асноўную сюжэтную думку,— не так пра побыт, як пра лад, уклад сённяшняй вёскі і сённяшняга селяніна, пра яго псіхалогію ў суадносінах звычайнага, укаранёнага і новаўведзенага. Важна «мець не толькі эканамічны прагноз, але прагназіраваць псіхалагічныя змены ў абліччы селяніна», даводзіць пісьменнік. І, па-мойму, у сваім нарысе В. Карамазаў падыходзіць да праблемы будучага вёскі больш рэальна і з большым душэўным клопатам, чым такі, напрыклад, даравіты і яркі публіцыст з Беларусі, як Яўген Будзінас. У дыскусійным запале (а палемічнага агню яму не пазычаць) ён кінуў між іншымі думкамі ў «Литературной газете» і такі тэзіс: «...усё вызначае эканоміка. У тым ліку і ў чалавеку». В. Карамазаў па-дзелавому ставіцца да эканамічных пераўтварэнняў, але ж, будучы чалавекам з дзяржаўным ухілам мыслення, задумваецца, як і рускі пісьменнік Іван Васільеў, «ці дастаткова дакладна мы прагназіруем «псіхалагічны тып» селяніна. А селянін гэта ж не проста аграрны рабочы, а земляроб, чалавек, што душой павінен прырасці да зямлі». «Тут свая псіхалогія, тонкая... Можна дадаць: гістарычная, традыцыйная, народная».

В. Карамазаў не адасабляе, не расшчапляе нейкую праблему, а ўсё ў жыцці бачыць у неад'емнай сувязі. Праблемы, што ўзнікаюць перад дырэктарам саўгаса «Беларускі» на Пскоўшчыне Новікавым, які набыў трактарысту саўгаса сядзібу — хоча чалавек корань сапраўдны на зямлі мець — жывёлу, градкі, садок. Усё, што было ў селяніна спрадвеку. Бо «без гэтых каранёў чалавек — вецер»...

...Некалі амерыканец Персі Хатчысан пісаў пра свайго тады яшчэ не такога, як зараз, знакамітага суайчынніка: «Факты можна браць як з вопыту, так і з уяўлення. Хемінгуэй умее іх падаць так, што яны ўзнікаюць ва ўсёй выразнасці, як вымалёўваецца ледзяны пік гары ў крышталёвым паветры». Не збіраюся праводзіць аналогій. Але нешта ад гэтага ўмення ёсць у напісаным С. Паўлавым — і ў палітычных яго нарысах, і ў тым, што змешчаны тут — «Самацветы пустыні». Звычайны, прывычны прыём — вандроўка, сустрэчы. Экзатычная, праўда, геаграфія — Каракумы. А пільны, дзелавы зрок аўтара ўмее заўважыць важныя дэталі, факты, засяродзіць увагу на галоўным.

1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 94
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)